Home

Previous 20

Oct. 6th, 2008

дзевачка-матылёнак

[info]devochka_aliska

Восеньская стужка

10, 11, 12 кастрычніка ў Віцебску ў кінатэатры "Мір" ( вул. Чэхава, 3 ) пройдзе кінафестываль шведскіх фільмаў на беларускай мове"Восеньская стужка".
Адкрыццё адбудзецца 10 кастрычніка у 17.00 з удзелам прадстаўнікоў пасольства Швецыі. Пасля адкрыцця будзе паказаны фільм “Бывай,Фалькенберг” (Швецыя, 2006. Рэжысёр: Еспер Ганслант. Працягласць фільма: 88 хвілін. Акцёры: Хольгер Эрыксан, Ён Аксел Эрыксан, *ЁргенСвенсан, Давід Ёнсан, Еспер Ганслант . “Бывай, Фалькенберг” – гэта дэбютны фільм Еспера Гансланта. Апошняе лета ў Фалькенберг. Галоўныя героі фільма – пяцёра сяброў дзяцінства, якія ўжо сталі юнакамі. Двое лепшых сяброў – Дэвід, які імкнецца застацца хлопчыкам, ды Еспер, як інікуды не хоча з’язджаць, – збягаюць да мора, прэч ад будучыні. Еспер рэгулярна вяртаецца дадому, і ніхто не заўважае ягонай адсутнасці. Ёрген фінансуе сваю службу дастаўкі харчавання “Снеданне ў ложак”,ажыццяўляючы рабункі з узломам. А Ён, які заўсёды не ў гуморы, дагэтуль лічыць, што бекон робіць яго шчаслівым. Будучыня маячыць на даляглядзе,але нікога з іх гэта не турбуе. “Бывай, Фалькенберг” – фільм пра сяброўства і ўспаміны ды пра развітанне з мястэчкам ля мора).

11 кастрычніка адбудуцца 2 сеансы:
У 10.00 будзе паказаны фільм для маленькіх “Маленькая калядная казка” (Швеция, 1999. Рэжысёр: MariMarten-Bias Wahlgren. У галоўнай ролі: Lisa Malmborg. Працягласцьфільма: 58 хвілін. Дзяўчынка Іна, набываючы пакупкі разам з маці, ўнатоўпе губляе свайго любімага мішку. Знайшоў яго стары чалавек, які, усваю чаргу, забывае яго на пошце, дзе мішка выпадкова трапляе ў мех злістамі для паўночнага шведскага горада Лулеё. У той час, як Іна дома ў Стокгольме сумуе па сваім згубленым мішку, з ім па ўсёй краіне адбываюцца шматлікія прыгоды, у выніку якіх ён зноў выпадкова трапляеда Іны – ужо ў якасці падарунка да Раства ад брата, які вяртаецца з Амерыкі). У 12.00: фільм “Чортавы правінцыялы” (Швецыя, 2004. Рэжысёр: МарыяБлум. Працягласць фільма: 98 хвілін. Акцёры: Софія Хелін, Кайса Эрнст,Ан Петрэн, Лаш Г. Арансан. Рэжысёр Марыя Блум нарадзілася ў 1971 годзе.“Чортавы правінцыялы” – яе першы ігравы фільм. Гісторыя разгортваеццавакол трох сёстраў, якія нарадзіліся і выраслі ў маленькай вёсачцы, ушведскай правінцыі Даларна. Малодшая сястра Мія, пакінуўшы дом у раннімузросце дзеля жыцця ў вялікім горадзе, вяртаецца дадому насямідзесяцігоддзе свайго бацькі. Святкаванне юбілею ў самым разгары.Старыя канфлікты ўзнікаюць зноў, атмасфера абвастраецца і хутка ўжо нетолькі кот апынаецца ў цэнтры праблем).


12 кастрычніка запланаваны 2 сеансы:
У 12.00: фільм “Віват кароль!”(Швецыя, 2005. Рэжысёр: Ульф Мальмрас.. Працягласць фільма: 90 хвілін.Акцёры: Ёзефін Нельдэн, Сесілія Валін, Ёханна Стрэмберг, Малін Морган,Ёэль Кінаман. Падзеі ў стужцы “Віват кароль!” разгортваюцца ў 1984годзе. Пасля таго як Абрэ не змагла патрапіць на канцэрт групы EbbaGron, яна вырашае пакінуць невялікае мястэчка, дзе жыве, і стацьрок-зоркай. Разам са сваімі сябрамі і панк-рокерам Міліянам яна ствараегрупу).
17.00: Правядзенне розыгрышу падарункаў (кніг, дыскаў з музыкай і фільмамі на беларускай мове, падвесак з гербам Віцебска). Паказ фільма-пераможцы, выяўленага паводле галасавання падчас усяго кінафестываля.


Таксама пройдзе кункурс з выставай дзіцячых малюнкаў, прысвечаных “Восеньскай стужцы”.

І самае галоўнае - УВАХОД ВОЛЬНЫ

Oct. 1st, 2008

дзевачка-матылёнак

[info]devochka_aliska

Запрашаем у вандроўку!

Запрашаем у вандроўку!
18 кастрычніка 2008г. – экскурс па маршруце Віцебск- Бешанковічы- Арэхаўна-Глыбокае-Шаркаўшчына-Відзы-Браслаўскае кола (сядзібы Браслаўшчыны)-Міёры-Віцебск.
Кошт вандроўкі- ўсяго 35 тысяч.
Выязджаем а 7-й раніцы з Віцебска на вялізным цёплым аўтобусе:)
Вяртаемся ўвечары таго ж дня.

Sep. 27th, 2008

LEGION

[info]bymoladz

Фактычна 4 дні да смерці!.. трэба ўсяго 5000$ апірацыю ! http://news.tut.by/society/117949.html

Фактычна 4 дні да смерці!.. трэба ўсяго 5000$ апірацыю !  http://news.tut.by/society/117949.html

Sep. 18th, 2008

svaboda

[info]radio_svaboda

ЗША дапамогуць рэстаўраваць будынак, дзе выкладаў Шагал

Прадстаўнікі амбасады ЗША прывезьлі ў Віцебск сэртыфікат, які сьведчыць аб перамозе ў міжнародным конкурсе, прысьвечаным пэрспэктывам захаваньня культурнай спадчыны.

Дэлегацыю ўзначальваў Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур, які паведаміў, што “Віцебскі цэнтар сучаснага мастацтва” атрымаў грант памерам 30 тысяч даляраў ЗША на рэстаўрацыю будынку Віцебскай народнай мастацкай вучэльні, заснаванай у 1919 годзе славутым Маркам Шагалам.
тыбет

[info]z_dyht

ФРАНЦУСКАЕ КІНО

У кінатэатры "Мір" з 16 па 20 верасьня - тыдзень францускага кіно.
16-га ўжо паказалі стужку Філіпа Факона "Саміа" (2001), без перакладу - для студэнтаў-франкафонаў.
Зь перакладам:
17 верасьня: "Жыцьцё ў паветры" (2006, рэж. Рэмі Безансон)
18 верасьня: "Перамена адраса" (2006, рэж. Эмануэль Мурэ)
19 верасьня: "Маленькі Ерусалім" (2005, рэж. Карын Альбу)

20 верасьня: "Зім і кампанія" (2005, рэж. П'ер Жолівэ), гэтая стужка таксама ня будзе перакладацца.
Пачатак сэансаў а 19-й. Наконт "Зім і кампанія" час лепей удакладніць.
З флаеру: "Пяць фільмаў праграмы, часам жорсткія, але заўжды вельмі кранальныя, спрабуюць раскрыць перажываньні, незадаволенасьць жыцьцём, чаканьні і надзеімоладзі, якая знаходзіцца пад пагрозай нестабільнасьці ды ізаляцыі..."

PS: Уваход не бясплатны, але квіткі танныя, каля 1500 рублёў)


Sep. 5th, 2008

рок-чарапаха)

[info]niareisha

Рок-акустыка

18 верасьня
18.00
кавярня "Сандал" (Маскоўскі пр-т, 120)

202.33 КБ

сустрэча ў кантакце: http://vkontakte.ru/events.php?act=s&gid=4446866
Дзьверы

[info]z_dyht

ДА БЕЛМОЎНЫХ БАЦЬКОЎ

Сябры, можа хто падзеліцца досьведам стварэньня нефармальных сямейных беларускамоўных суполак? У Віцебску няма аніводнага беларускамоўнага садку. Белмоўных (непалітычных) асяродкаў я таксама ня ведаю. Кожны варыцца ў сваім чыгунку. А дзеці растуць. Мая 5-гадовая Ева ўжо ня верыць у тое, што, акрамя як ў касьцёле і таты,  на беларускай мове размаўляе яшчэ хто-небудзь . Сытуацыя ўскладняецца й тым, што мы з дачкой жывем раздзельна і бачымся толькі два-тры разы на тыдзень. Мала. Цяжка з гэтага і балюча.
Адгукніцеся, беларускамоўныя таты і мамы! Ці нават не толькі беларускамоўныя, а тыя бацькі, хто разумее, што іхныя дзеткі, калі справу гэтую цалкам аддаць у  плыню  існай сістэмы адукацыі, могуць вырасьці без каранёў і без любові да зямлі, на якой нарадзіліся. Проста зносіны за гарбатай, казачныя чытаньні, сумесныя паходы на мульцікі ці ў лялечны тэатар, супольныя паездкі ў гістарычныя месцы па выходных і г.д. - можна шмат чаго прыдумаць. Давайце паспрабуем разам!) Прынамсі два самотных нядзельных і белмоўных таты ў Віцебску ўжо ёсьць, далучайцеся:) Калі хто мае досьвед стварэньня такіх сямейных гуртовак у сваім горадзе - падзяліцеся, калі ласка. дзякуй:)

Sep. 3rd, 2008

сэрца

[info]siaroja

Пошук у Віцебску!

Гульня адбудзецца 13 верасьня! Запрашаем віцяблянаў да ўдзелу! Віцебск паўстане перад вамі ў новым ракурсе, зь іншага боку, не такім, якім вы звыкліся бачыць яго кожны дзень… мы афарбуем горад стракатымі фарбамі станоўчых эмоцый, хвілінамі экстрыму ды новымі цікавымі ведамі!
Пошук - гэта гарадскі экшн з разгадваньнем велізарнай колькасьці рэбусаў і загадак, вар'яцкімі шпацырамі і прабежкамі па горадзе, морам пазытыўных эмоцый і паглыбленымі спазнаньнямі пра горад! Пошук зьявіўся ў Менску 2 гады таму як альтэрнатыва вельмі распаўсюджаным у сталіцы камерцыйным гульням, падобным на нашую. Пошук адрозьніваецца тым, што нашы заданьні зьвязаны ў першую чаргу з гісторыяй і культурай горада, у гульні прысутнічае здаровая доля экстрыму, а ЎСЕ (!!!) каманды і арганізатары зьвязаны моцнымі сяброўскімі адносінамі :)
Каб пагуляць у Пошук мог дазволіць сабе кожны ахвотны, мы зрабілі сымбалічны грашовы ўнёсак – 5000 рублёў ад каманды ды забаранілі карыстаньне асабістым аўтатранспартам.
Восеньню ў нас распачынаецца трэці сезон Пошука. Гульнёй-адкрыцьцём стане Пошук у вашым славутым горадзе :) Будзем радыя новым сустрэчам і знаёмствам а таксама вашаму ўдзелу ў гульні!
Падаць заяўку магчыма, напісаўшы нам на e-mail: poszuk@gmail.com. У лісьце трэба пакінуць назву каманды, імя капітана ды кантактны тэлефон.
Таксама зарэгіструем і адкажам на ўсе пытаньні па тэлефоне мтс +37529-753-03-12 (Сяржук) ды вэлком +37529-128-52-54 (Паліна).
Spalletti3

[info]luchosa

Как Вы там горите в аду,генерал Григоренко????



Успенский собор ХIX в.

Главная Святыня г.Витебска.Успенский собор являлся одним из самых замечательных витебских храмов. Воздвигнутый на высоком берегу Западной Двины при слиянии с Витьбой, он возвышался над городом и был виден за многие километры при подходе к Витебску.Построен в конце 14-начале 15 веков,ибо уже в 1406 году храм упоминался как действующий.

Реставрированная фотография 19 века )

Снято вчера почти с того же места )

Символ моего города в 1934 году взорвали. Сделал это молодой сапер П. Григоренко. (1907 — 1977), в будущем один из самых деятельных и известных участников правозащитного движения 1960–1970 годов в СССР, соратник академика А. Д. Сахарова. За «инакомыслие» генерал Павел Григоренко был изгнан из Советской Армии, лишен воинского звания и дважды заключался в спецпсихбольницы. В 1977 году П. Григоренко был приглашен на полгода в США, а через три месяца его лишили советского гражданства. Умер и похоронен в Нью-Йорке.
В США вышли мемуары П.Григоренко.Есть там один эпизод,рассказывающий ,как он готовился и взрывал ХРАМ.Впервые я услышал это в 70-е года по одному из "вражеских"голосов.Был очень поражен.Так все у него буднично,будто-бы выполнил рядовую работу.Раз-и все.Осталась только гордость за свою работу....И награды....И почти нету раскаивания....


Как Григоренко взрывал ХРАМ (из его мемуаров) )


Такой вот генерал.Такое вот инакомыслие.Такой вот правозащитник.

Радует только то,что сейчас вовсю идут восстановительные работы.На деньги простых людей.И ХРАМ будет снова возвышаться на берегу Двины,как раньше!

Aug. 30th, 2008


[info]wargot_by

Веб студии в Витебске

Всем доброго времени суток.
Подскажите пожалуйста наиболее известные, работающие вэб студии в городе Витебске. Если не сложно с ссылкой, и было бы просто отлично если бы отписался кто-нить кто работал с ними.

Всем спасибо.

Aug. 22nd, 2008

svaboda

[info]radio_svaboda

Полацак: пікет “Не – расейскім імпэрскім помнікам”

Цягам дзьвюх гадзін каля кінатэатру “Радзіма” праходзіла акцыя супраць будаўніцтва ў найстарэйшым беларускім горадзе помніку ў гонар расейскіх жаўнераў 1812 году.

Паводле арганізатара, маладафронтаўца Алеся Круткіна, пікет ладзілі каля 15-ці чалавек – сябраў “Маладога фронту” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ. Пікетоўцы трымалі плякаты “Полацак – калыска Беларусі, а не імпэрскі расейскі горад”, “Трэба ставіць помнікі не вайне, а загінулым”, “Старажытнаму Полацку – гістарычныя назвы вуліц” і “Імпэрскаму расейскаму помніку –не”.Чытаць далей + фота з акцыі.

Aug. 7th, 2008


[info]rikusha

Здравствуйте!
подскажите, пожалуйста, может кто знает: как теперь называется улица, которая в советсике годы (может быть - очень ранние, у меня есть только довоенные сведения) называлась им. Жана Жореса?
Спасибо!

Jul. 14th, 2008


[info]shadow_blub

Питер

Едет кто в Питер сегодня-завтра? Очень надо передать посылочку (маленькую).
Угощу пивом/шоколадкой :)

Jul. 10th, 2008


[info]spydream

Работа

Нужен шофер в г.Витебске на постоянную работу. Оплата достойная, возможна работа в выходные и в вечернее время.

Jul. 4th, 2008

am2

[info]zmit

ааааауууууу у нас в городе кто-нить организованно катается на велосипедах? с кем мне катацца? и где?

Jun. 26th, 2008

акварыюм

[info]niareisha

УЛАДЗІМЕР АРЛОЎ І АНДРЭЙ ХАДАНОВІЧ У ВІЦЕБСКУ 27.06!!!

УЛАДЗІМЕР АРЛОЎ І АНДРЭЙ ХАДАНОВІЧ У ВІЦЕБСКУ 27.06!!!
19.00 Віцебская духоўная вучэльня, вул. Крылова (каля Ратушы, Успенскай царквы)

У праграме: прэзэнтацыя новых АЎДЫЁ-КНІГ, чытаньне твораў, адказы на інтымныя пытаньні, жарты, афтограф-сэсія, продаж кніг і інш.!
Прыходзьце - будзе цікава! ;))


УЛАДЗІМЕР АРЛОЎ — майстар гістарычнае прозы, іранічны эсэіст. Філіграннае валоданьне стылем і сакавіта‑грубаваты гумар зрабілі яго адным з самых папулярных пісьменьнікаў краіны.

http://www.arlou.org/
http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Уладзімер_Арлоў
Сярод герояў Арлова — князі Усяслаў Чарадзей і Вітаўт Вялікі, першадрукар Францішак Скарына і канцлер Леў Сапега, ваяводы Канстанцін Астрожскі і Ян Кароль Хадкевіч, правадыры паўстанцаў Тадэвуш Касцюшка і Кастусь Каліноўскі, паэты Мікола Гусоўскі і Максім Багдановіч, “бацькі” Беларускай Народнай Рэспублікі Іван і Антон Луцкевічы...


і АНДРЭЙ ХАДАНОВІЧ - Беларускі паэт, перакладчык, літаратурны крытык. Аматар украінскай літаратуры і паэзіі Малярмэ.
http://litara.net/prs/khadanovich


BONUS: выстава толькі гэтага дня!
першы й апошні раз: дызайнэр NO LOGO PROMOGROUP Сьцяпан Дубоўскі выстаўляе серыю графічных прац "Размаўляй па-беларуску"

навіны з выдавецтва: выйшла яшчэ адна аўдыё-кніга Арлова "Таямніцы полацкай гісторыі"! чытае сам аўтар!
ДАЕШ КОЖНАМУ БЕЛАРУСУ ПЭРСАНАЛЬНАГА АРЛОВА Ў БУМБОКС! ;)))

Jun. 23rd, 2008

svaboda

[info]radio_svaboda

Штраф за “яйкавую вайну” з А.Мілінкевічам

Сябар нацыянал-бальшавіцкай партыі Аляксей Мітрафанаў, які шпурнуў у палітыка два яйкі на Смаленскім кірмашы ў Віцебску, аштрафаваны на 70 тысяч.

Заяву ў міліцыю пра інцыдэнт, які адбыўся 23 траўня на Смаленскім кірмашы, напісаў каардынатар віцебскага абласнога камітэту па стварэньні Руху “За Свабоду” Хрыстафор Жаляпаў. Разьбітымі яйкамі аказалася выпэцканым менавіта ягонае адзеньне, хаця студэнт 4-га курсу гістарычнага факультэту ВДУ Аляксей Мітрафанаў адразу заявіў, што цэліў у Мілінкевіча. Той сустракаўся ў той дзень на кірмашы з жыхарамі горада і прадпрымальнікамі – калегамі палітвязьня Сяргея Парсюкевіча.

Падрабязьней

Jun. 20th, 2008

svaboda

[info]radio_svaboda

84-я ўгодкі Васіля Быкава адзначылі на ягонай радзіме

Прыхільнікі таленту пісьменьніка ўчора а 16-й гадзіне сабраліся ў вёсцы Бычкі Вушацкага раёну.

Такія вечарыны памяці ў мэмарыяльным музэі Васіля Быкава праходзяць ужо чацьвёрты год запар. Сваякі, пісьменьнікі і проста ўдзячныя чытачы быкаўскіх творай зьбіраюцца тут без афіцыйных запрашэньняў: яны ведаюць, што ў дзень народзінаў Быкава на ягонай малой радзіме заўжды зьбіраюцца аднадумцы.

Міліцыянты сустракаюць наведнікаў ля брамы
Аднак сёлета першымі гасьцей быкаўскай сядзібы сустракалі міліцыянты з Вушачаў і зь Віцебску – некалькі чылавек у форме і ў цывільным, начале з начальнікам Вушацкага райаддзела міліцыі. Міліцэйскі відэаапэратар здымаў усіх прысутных, адсочваючы кожна рух на падворку.Чытаць далей + глядзець фота

Jun. 12th, 2008

svaboda

[info]radio_svaboda

У Полацку судзяць маладзёвых актывістаў

У суд прывезьлі М.Дземідзенку, А.Круткіна, С.Каралёнка і К.Салаўёву. Мінулую ноч яны правялі ў ізалятары часовага ўтрыманьня.
Усім чатыром актывістам “Маладога фронту” пагражае арышт да 15 сутак за паўторны ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.


Паводле Кацярыны Салаўёвай, пяцёра маладых людзей выйшлі ўчора да будынку полацкага гарвыканкаму з плякатам “Стоп — дыктатура!” Гэтай акцыяй моладзь хацела прадэманстраваць сваё жаданьне жыць у дэмакратычнай краіне. Празь пяць хвілін актывістаў затрымалі супрацоўнікі міліцыі. У пастарунку на кожнага зь іх склалі пратакол.

Аднаму з затрыманых, Дзянісу Хабераву, стала кепска з сэрцам, і зь міліцыі яго забрала “хуткая дапамога”. Паводле зьвестак полацкіх моладзевых актывістаў, ён яшчэ некалькі дзён прабудзе ў шпіталі.

http://www.svaboda.org/content/Article/1124348.html

Previous 20

1

October 2008

S M T W T F S
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com