| +1 |
[Тра. 20, 2009|06:22 pm] |
Даеш сінгл ад Уліса! |
|
|
| ULIS. 20 год на сцэне |
[Сак. 9, 2009|01:41 pm] |
|
А тым часам на гэтыя сакавіцкія дні выпадае юбілейная дата: 20 год ад першага канцэрта гурта! Гарачыя віншаваньні ўсім удзельнікам ULIS'a - былым і цяперашнім! Вы лепшыя! |
|
|
| ДН |
[Снж. 16, 2008|12:40 pm] |
|
Слава, дзякуй за той рок-н-рол, якім вы ўзнагародзілі ўжо не адно пакаленьне. Моцнага вам здароўя і няхай усё складзецца як мае быць! Са сьвятам! |
|
|
| ULIS як папулярызатар беларускай мовы :) |
[Врс. 18, 2008|11:08 am] |
Амерыканскі часопіс LPM The Voice, які займаецца прамоцыяй гуртоў з усяго свету, што не маюць падпісаных кантрактаў з буйнымі прадусарскімі кампаніямі, у вераснёўскім выпуску размясціў рэцэнзію на гурт ULIS. У прыватнасці, там гаворыцца:
"Чацвёрка музыкаў з Беларусі называе свой стыль цяжкім незалежным рокам, але яны не баяцца эксперыментаваць, знаходзячы ўсё новыя шляхі для развіцця сваёй музыкі. Усе свае кампазіцыі ULIS выконвае па-беларуску, што, канешне, крыху перашкаджае гурту выходзіць на болей шырокую аўдыторыю. Аднак тэксты некаторых з кампазіцый ULISa выкладзены ў англійскай версіі на www.purevolume.com/ulis. У прыватнасці, "Я танчу" (I'm Dancing), "Гэты горад" (This City), "Вар'ят" (Nuts). Чаму б не палепшыць свае лінгвістычныя здольнасці за кошт новай мовы, дзякуючы ULIS! "
Часопіс можна паглядзець па адрасе http://www.magazine.lpmvoice.com/Pro-Php/Main.php?MagID=4&MagNo=21
Скрыншот поўнай рэцэнзіі - пад катам. ( ULIS у The Voice )
|
|
|
| Рок-музыка і мова. Інтэрв'ю ULISa 1993га года цытуецца ў выданні 2003-га. |
[Жнв. 18, 2008|01:17 am] |
Падчас блуканняў у сеціве натрапіла на выдадзены ў 2003 г. універсітэтам Мічыгану зборнік артыкулаў пад агульнай назвай "Global Pop, Local Language". У артыкуле з назвай "Гук, сымбалізм і значэнні ў беларускамоўнай рок-музыцы" цытуецца інтэрв'ю з ULIS'ам за 1993 г.
Скрыншоты:

Пераклад: "... НРМ, Новае Неба і з поўным складам гурта ULIS (Вячаслаў Корань, Сяргей Краўчанка, Алег Тумашоў, Сяргей Кныш і тэкставік гурта Фелікс Аксёнцаў). Адкрываючы разнастайнасць перспектываў, уласцівых музыкам, гэтыя інтэрв'ю таксама адлюстроўваюць падзяляемае ўсімі імі разуменне моцы, якую беларуская мова дадае іх музыцы.
Музыкі ULISa, гурта, які лічыцца інстытуцыянальным для беларускамоўных рок-колаў, спрабуюць адрозніваць творчую значнасць мовы і яе грамадска-палітычную ролю. Безумоўна атрымліваючы натхненне ў беларускай мове, яны болей зацікаўлены ў эстэтычнай, а не ў палітычнай значнасці сваёй творчасці.
У інтэрв'ю музыкі параўналі сваё ўнутранае веданне мовы з сілай, падобнай да інстынктыўнага падыходу да мелодыі. Беларускую мову часта называюць "меладычнай", не толькі дзякуючы інтанацыі штодзённай гаворкі, але і з-за яе дыфтонгаў і гарманічных гукаў, што ўплываюць на артыкуляцыю. Тэкставік Фелікс Аксёнцаў адзначыў гэты меладызм як крытычны фактар для музыкі гурта: "Для мяне пытанне ўжывання беларускай мовы вырашаецца вельмі проста. Музыка, мелодыя проста прыцягваюць да сябе беларускія тэксты. Гэта болей натуральна".
Басіст Сяргей Краўчанка лічыць, што ў той час калі рускамоўны і англамоўны рок перапоўненыя клішэ і ўстойлівымі выразамі, беларуская мова дае музыцы свежы лексікон. Ужыванне знаёмых словаў у новым кантэксце, выкарыстанне беларускай мовы надзяляе рок-музыку арыгінальным гучаннем і адначасова фарміруе меладычны характар песень.
Як адзначыў Краўчанка,
"Беларуская мова далёка не поўнасцю даследавана рок-н-ролам. У англійскай і рускай мовах шмат якія словы выкарыстоўваюцца занадта часта, таму з пункту гледжання новага разумення, уплыву беларуская мова дае цудоўныя магчымасці. Вам не трэба яе слухаць - яна сама прыходзіць да вас".
Гітарыст гурта, Вячаслаў Корань, выказаўся падобна: "Традыцыйная музыка заўсёды звязана з мовай народу... менавіта мова вызначае музыку... гэта пытанне інтуіцыі". |
|
|
| ULIS на Be Free - відэа. Люстэрка. |
[Жнв. 17, 2008|07:23 pm] |
Пакуль рыхтуецца фэстаўскі дыск DVD, адмыслова для ulisаўскага кам'юніці - запісы ULISa на фэсьце Be Free ў Львове. :-)
Люстэрка
|
|
|
| Уражаньні й разважаньні |
[Жнв. 14, 2008|03:42 pm] |
|
Дарэчы, пра канцэрт у Львове. ULIS прагучаў вельмі ўпэўнена. Можа мне здалося, але адчувалася сьвежасьць у выкананьні трэкаў, якім ужо хутка будзе 10 год. Не старэюць, адным словам. Дык і на тле астатніх гуртоў ULIS выглядаў вельмі сучасна. Клявішы, якія раней фонава нівэлявалі гітарную жорсткасьць, адсутнічалі, што вяртала Lusterka да альбомнага гучаньня. Верагодна, калі наадварот, у будучыні, акцэнтаваць увагу на сынтэзатарным элемэнце, дык можна будзе надаць ULIS'у і пэўных гатычных рысаў. Чаму б і не, бо экспэрымэнтаў бы хацелася, калі ня новага альбому! |
|
|
| U-Party II |
[Тра. 21, 2008|01:28 pm] |
|
Нельга не напісаць пра тое, што больш чым тыдзень таму (пэўна некаторыя дагэтуль адыходзяць) адбылася ULIS-Party II. Ровень арганізацыі ў параўнаньні зь леташнім прыемна цешыў. Прыгожыя краявіды, вогнішча... Грала файная музыка сярод якой, безумоўна, дамінаваў ULIS. Танцаў на даху на жаль не было, але вось звычайныя танцы былі і яшчэ якія! Людзі сабраліся душэўныя і асабліва прыемна, што некаторы час мерапрыемству прысьвяціў Слава Корань. Відавочна сустрэча ўдалася! |
|
|
| ULIS на музычным фэсьце Sziget |
[Сак. 25, 2008|01:08 am] |
|
Спадарства! Летам у Будапэшце (Вугоршчына) мае адбыцца штогодні агульнаэўрапейскі музычны фэст Sziget. Музыка на ім гучыць якасная і самая рознаплянавая. У дзьвюх словах, мерапрыемства вартае ўдзелу! Аргкамітэт фэсту сам складае сьпісы ўдзельнікаў, але на ягонае рашэньне можна паўплываць. Дзеля гэтага трэба: 1.) Зайсьці сюды http://www.sziget.hu/festival_english/info/wishlist 2.) На сайце вы пабачыце 10 палёў для назваў вашых улюбёных гуртоў. Можна запоўніць усе палі, а можна толькі адное ў якім напісаць ULIS. :) 3.) Указаць адрас сайта гурта. Гэта ён http://ulis.by/ 4.) Пакінуць мэйл на які вам дашлюць спасылку для аўтарызацыі. Дык падтрымайма лепшы беларускі гурт! За ULIS!
P.S. Дзякуй naka_minsk за інструкцыю. |
|
|
| Абнаўленьні |
[Лют. 1, 2008|01:31 am] |
|
На сайце фан-клюба зьявілася новае відэа. Можаце зацаніць драйв. |
|
|