Аляксей ЛЁКСА Валабуеў ([info]ljoksa) wrote in [info]tolki_belmova,
@ 2008-05-14 16:12:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Калі вы яшчэ не даслалі ліст...
то заклікаю Вас гэта тэрмінова зрабіць. Тут пакідаю спасылкі, дзе можна спампаваць блянк ліста. Вам толькі раздрукаваць, упісаць сваё імя і даслаць. Хто дасылаў праз мыла вялікая просьба зрабіць гэта традыцыйнай поштай. Гэта ня зойме шмат часу. Не лянуйцеся. Таксама раздурукуйце ліст для сваіх сяброў і знаёмых ды настойліва папрасіце іх даслаць таксама :-)
Яшчэ няблага зрабіць адпаведную прапанову (толькі ня скаргу, а прапанову) у кніжцы скаргаў у любой філіі МТС. Працяг абавязкова будзе. Чакайце...

Блянк ліста ў МТС у вордаўскім фармаце doc:
http://slil.ru/25787709/eb9d7ae.482b5460/za_bel_mts.doc

Блянк ліста ў МТС у фармаце pdf:
http://slil.ru/25787768/515005e4.482b5c30/za_bel_mts_2.pdf

Аматраў дэструктыўнай крытыкі просьба не турбаваць :-)



(8 comments) - (Post a new comment)


[info]renessaince
2008-07-18 09:09 pm UTC (link)
Ну а якія вынікі? Адказы хто атрымаў?

(Reply to this) (Thread)


[info]ljoksa
2008-07-21 08:20 pm UTC (link)
Дасылаўся і новы ліст. Атрыманы адказ. Бліжэйшым часам выкіну копію. З жніўня будзе распачата кампанія па беларусізацыі. Падрабязнасьці будуць зьяўляцца і тут: http://vkontakte.ru/club3816310

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]renessaince
2008-08-03 02:09 pm UTC (link)
Заднім розумам падумаў, што няблага было б даслаць разам зь лістом і канкрэтныя прапановы. Напрыклад, паведамленьне пра тое, што абанэнт недасяжны, круціцца ў МТС на двух мовах: па-ангельску і па-маскальску. Думаю, што ім няцяжка было б дадаць туды яшчэ й трэцюю.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]ljoksa
2008-08-04 05:45 am UTC (link)
дасылалася ўжо, і ўдакладнялася пра недасяжнасьць і ўвогуле пра АССА.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]renessaince
2008-08-04 06:39 am UTC (link)
Дык што, сапраўды зьвесткі пра беларускую мову ў "абанэнт часова недасяжны", што праскочылі былі на "хартыі", праўда? Ці толькі чуткі? Бо я так і не пачуў пацьверджаньня гэтага.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]ljoksa
2008-08-04 08:45 am UTC (link)
надзённае пытаньне :-)
Высьвятляю, на Эўрарадыё мне сказалі, што гэта факт, маўляў было, чулі на ўласныя вушы. У МТС афіцыйнай інфармацыі не далі. Пакуль высьвятляю, але ж пэўна сёньня зраблю афіцыйны запрос у МТС.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]renessaince
2008-08-04 12:53 pm UTC (link)
ОК, калі што якое - сьвісьціце.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]ljoksa
2008-11-05 09:40 am UTC (link)
хутка зьявіцца сайт, дзе будуць канкрэтныя рэчы, як можна падтрымаць...

(Reply to this) (Parent)


(8 comments) - (Post a new comment)

Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…