Аляксей ЛЁКСА Валабуеў ([info]ljoksa) wrote in [info]tolki_belmova,
@ 2008-04-01 09:21:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
За МТС па-беларуску

Прапаную ўсім ўдзельнікам суполкі АКТЫЎНА падтрымаць спробу беларусізацыі апэратару мабільнай сувязі МТС. Паспрабуем давесьці кампаніі пра неабходнасьць зьяўленьня галасавой інфармацыйнай сыстэмы МТС па-беларуску. Калі кіраўніцтва кампаніі пойдзе на гэты цалкам натуральны крок, то больш за тры мільёны беларусаў змогуць штодня чуць у сваіх слухаўках родную мову.

Ніжэй падаю тэкст звароту, які вы можаце выкарыстоўваць (капіяваць) і дасылаць на адрас кампаніі:

-----------------------------
Генэральнаму дырэктару
СТАА «Мабільныя ТэлеСыстэмы»
Карповічу У. С.


Паважаны Уладзімір Сігізмундавіч, зьвяртаюся да Вас як да генэральнага дырэктара СТАА "Мабільныя ТэлеСыстэмы" зь вельмі важным для беларусаў пытаньнем і прапановаю.

Ваша кампанія працуе на беларускім рынку ўжо шмат гадоў і зарэкамэндавала сябе, як вельмі адказны і прафэсійны партнэр. Тым ня менш мяне, як беларускамоўнага карыстальніка паслуг Вашай сеткі, вельмі хвалюе адсутнасьць магчымасьці паўнавартасна атрымліваць паслугі Вашай кампаніі на сваёй роднай мове.

Паводле артыкула 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь беларуская мова зьяўляецца дзяржаўнаю моваю ў краіне, аднак дагэтуль паслугі вашае кампаніі прадстаўляюцца толькі па-расейску ды на ангельскай мове. Вельмі прыемна, што існуе беларускамоўная вэрсія афіцыйнай старонкі Вашай кампаніі ў Інтэрнэце (хоць й ня ўсе яе функцыі даступны ў беларускамоўным варыянце). Аднак большасьць карыстальнікаў Вашай сеткі зьяўляюцца ўсё ж такі не наведвальнікамі сайту, а карыстальнікамі галасавых паслуг. Абанэнтская база Вашае кампаніі налічвае больш за тры мільёны карыстальнікаў. Натуральна, што вялізарная колькасьць зь іх зьяўляюцца носьбітамі беларускае мовы. Падчас апошняга перапісу каля 85% насельніцтва роднай мовай назвалі беларускую. Думаю, што сярод карыстальнікаў паслуг Вашае кампаніі гэтыя лічбы будуць падобнымі. Упэўнены, што пачуўшы ў слухаўцы родную мову павага да Вашае кампаніі і жаданьне карыстацца яе паслугамі ў іх толькі ўзрасьце.

Ужо даўно ні для каго не зьяўляецца сакрэтам, што беларуская мова ёсьць знакам элітарнасьці. Буйнейшыя кампаніі сьвету пры прасоўваньні сваіх прадуктаў на беларускім рынку абіраюць беларускую. Сацыялягічныя апытаньні і апытаньні на старонках буйнейшых інтэрнэт-сайтаў сьведчаць на карысьць беларускай мовы. Да таго ж некаторыя мабільныя апэратары сотавай сувязі ў Беларусі ўжо выкарыстоўваюць у сваёй працы з кліентамі беларускую мову.

Таму я заклікаю Вас зрабіць узаемавыгадны крок насустрач вашым кліентам і пашырыць выкарыстаньне беларускае мовы ў нашых з Вамі стасунках. Вельмі спадзяюся, што ўжо ў найбліжэйшы час галасавая інфармацыйная сыстэма МТС будзе мець магчымасьць задаволіць патрэбы беларускамоўных карыстальнікаў. Мне і многім маім сябрам, як і мільёнам іншых беларусаў, што часам ня могуць датэлефанавацца да сваіх родных ці знаёмых, у дадатак да звыклых "Абонент временно не доступен, перезвоните позже" і "The subscriber is not available now, please, call back later" будзе вельмі зручна і прыемна пачуць хоць і несуцяшальнае, але ж роднае "Абанэнт часова не даступны, патэлефануйце пазьней".

Прашу апавясьціць мяне аб прынятым Вамі рашэньні.

З удзячнасьцю, Аляксей Валабуеў
-------------------------------

Тэкст звароту НЕАБХОДНА даслаць па наступных адрасах (не абмяжоўвайцеся толькі электроннай поштай і скарыстайцеся паслугамі традыцыйнай):

СТАА «Мабільныя ТэлеСыстэмы»
пр-т Незалежнасьці, 95
Мінск, 220043
Рэспубліка Беларусь

Факс: (+375 17) 237-98-89

Email: 0890@mts.by

Таксама трэба скарыстацца формай зваротнай сувязі кампаніі на яе сайце: http://www.bel.mts.by/feedback.html
-------------------------------

Усю вышэйнапісаную інфармацыю абавязкова распаўсюдзіць ва ўсіх сяброўскіх суполках, кам'юніці, ЖЖ, сацыяльных сетках (як то Аднаклясьнікі і Вконтакте). Перадрук у свае блёгі, форумы і інш. вітаецца. Калі гэтую інфармацыю чытаюць журналісты і грамадзкія дзеячы то буду ВЕЛЬМІ ўдзячны за падтрымку.

"Усё ў нас атрымаецца..." ;-)



(42 comments) - (Post a new comment)


[info]aliaksei
2008-04-01 07:41 am UTC (link)
Подкатбля!

(Reply to this)


[info]ljoksa
2008-04-01 08:38 am UTC (link)
Каб гэта не засталося проста прачытаным пастом прапаную пасьля дасылкі паштоўкі ў МТС адкамэнціцца тут.
Натуральна, што я ўжо даслаў на мыла. Хутка пайду дасылаць ліст звычайнай поштай.

(Reply to this) (Thread)


[info]filosofinja
2008-04-01 09:05 am UTC (link)
done

(Reply to this) (Parent)


[info]lenin122
2008-04-02 07:11 pm UTC (link)
+1

(Reply to this) (Parent)


[info]dima_52
2008-04-01 09:38 am UTC (link)
Даслаў на мыла.

(Reply to this)


[info]baradzied
2008-04-01 10:56 am UTC (link)
ёсьць

(Reply to this)


[info]zukerby
2008-04-01 01:12 pm UTC (link)
а вось і не адкажуць на гэты ліст... бо "няправільнай мовай напісана" трэбаж згодна з новымі правіламі) якіх праўда ніхто ня бачыў...

(Reply to this) (Thread)


[info]zukerby
2008-04-01 01:19 pm UTC (link)
але я дашлю)))

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]ljoksa
2008-04-01 01:33 pm UTC (link)
Шчыра кажучы, спачатку я пачаў было пісаць "правільнай" мовай, але ж потым перадумаў і вырашыў зрабіць "клясыкай". Калі паўсеціва і лепшая інтэлігенцыя карыстаецца клясычным правапісам, то і ў МТС перакладуць. Ня будзьмо паддавацца на правакацыі ;-)
Усё ж такі вы не закон пішаце, а ліст ад прыватнай асобы. Таму, калі што, ў Вас могуць быць і "памылкі". ;-)

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]tumash
2008-04-01 03:06 pm UTC (link)
Усё ж-такі МТС перакладаць сэрвіс калі будзе, то на наркамаўку. Мне падаецца, ліст на наркамаўцы быў бы больш мэтазгодным.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]bymoladz
2008-04-01 03:08 pm UTC (link)

+1

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]tumash
2008-04-01 03:49 pm UTC (link)
чаму тады на сваім сайце тэкст тарашкевіцай вывесілі?

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]bymoladz
2008-04-01 08:55 pm UTC (link)
ну, часу няма пераправіць...

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Трэба выправіць памылкі ў тэксьце зварота
[info]tumash
2008-04-03 06:48 pm UTC (link)
Генэральнаму дырэктару
СТАА «Мабільныя ТэлеСыстэмы»
Карповічу У. С.


Паважаны Уладзімір Сігізмундавіч, зьвяртаюся да Вас як да генэральнага дырэктара СТАА "Мабільныя ТэлеСыстэмы" зь вельмі важным для беларусаў пытаньнем і прапановаю.

Ваша кампанія працуе на беларускім рынку ўжо шмат гадоў і зарэкамэндавала сябе, як вельмі адказны і прафэсійны партнэр. Тым ня менш мяне, як беларускамоўнага карыстальніка паслуг Вашай сеткі, вельмі хвалюе адсутнасьць магчымасьці паўнавартасна атрымліваць паслугі Вашай кампаніі на сваёй роднай мове.

Паводле артыкула 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь беларуская мова зьяўляецца дзяржаўнаю моваю ў краіне, аднак дагэтуль паслугі вашае кампаніі прадстаўляюцца толькі па-расейску ды на ангельскай мове. Вельмі прыемна, што існуе беларускамоўная вэрсія афіцыйнай старонкі Вашай кампаніі ў Інтэрнэце (хоць і ня ўсе яе функцыі даступны ў беларускамоўным варыянце). Аднак большасьць карыстальнікаў Вашай сеткі зьяўляюцца ўсё ж такі не наведвальнікамі сайту, а карыстальнікамі галасавых паслуг. Абанэнтская база Вашае кампаніі налічвае больш за тры мільёны карыстальнікаў. Натуральна, што вялізарная колькасьць зь іх зьяўляюцца носьбітамі беларускае мовы. Падчас апошняга перапісу каля 85% насельніцтва роднай мовай назвалі беларускую. Думаю, што сярод карыстальнікаў паслуг Вашае кампаніі гэтыя лічбы будуць падобнымі. Упэўнены, што пачуўшы ў слухаўцы родную мову павага да Вашае кампаніі і жаданьне карыстацца яе паслугамі ў іх толькі ўзрасьце.

Ужо даўно ні для каго не зьяўляецца сакрэтам, што беларуская мова ёсьць знакам элітарнасьці. Буйнейшыя кампаніі сьвету пры прасоўваньні сваіх прадуктаў на беларускім рынку абіраюць беларускую мову. Сацыялягічныя апытаньні і апытаньні на старонках буйнейшых інтэрнэт-сайтаў сьведчаць на карысьць беларускай мовы. Да таго ж некаторыя мабільныя апэратары сотавай сувязі ў Беларусі ўжо выкарыстоўваюць у сваёй працы з кліентамі беларускую мову.

Таму я заклікаю Вас зрабіць узаемавыгадны крок насустрач вашым кліентам і пашырыць выкарыстаньне беларускае мовы ў нашых з Вамі стасунках. Вельмі спадзяюся, што ўжо ў найбліжэйшы час галасавая інфармацыйная сыстэма МТС будзе мець магчымасьць задаволіць патрэбы беларускамоўных карыстальнікаў. Мне і многім маім сябрам, як і мільёнам іншых беларусаў, што часам ня могуць датэлефанавацца да сваіх родных ці знаёмых, у дадатак да звыклых "Абонент временно не доступен, перезвоните позже" і "The subscriber is not available now, please, call back later" будзе вельмі зручна і прыемна пачуць хоць і несуцяшальнае, але ж роднае "Абанэнт часова не даступны, ператэлефануйце пазьней".

Прашу апавясьціць мяне аб прынятым Вамі рашэньні.

З удзячнасьцю, Аляксей Валабуеў

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Re: Трэба выправіць памылкі ў тэксьце зварота
[info]ljoksa
2008-04-03 08:25 pm UTC (link)
мда... часам шкада, што я інжынэр-будаўнік, а не філёляг.

(Reply to this) (Parent)


[info]ljoksa
2008-04-02 06:26 am UTC (link)
Ну, напэўна ж, яны зробяць сэрвіс на наркамаўцы (у прынцыпе можна казаць і пра наркамаўку як вымаўленьне). Тое, што "і ў МТС перакладуць", то гэта я пра гэты ліст казаў і меў наўвазе, што яны яго перакладуць (у сэнсе зразумеюць), таму як бы клясычны правапіс ня будзе замінаць зразумець сэнс нашай прапановы. А так можна яшчэ раз падкрэсьліць сваю пазыцыю.
Пра мэтазгоднасьць нічога не магу сказаць. Усё ж такі лічу, што калі ў выніку ў іх узьнікне жаданьне пайсьці нам на сустрач, то правапіс гэтага ліста ня стане ім замінаць. Калі ж не пажадаюць, то, упэўнены, гэта будзе зьвязана не зь мягкімі знакамі ў лісьце.

(Reply to this) (Parent)


[info]zxz12m
2008-04-02 09:36 pm UTC (link)
-1. Канешне так сама спосаб супраціву, але мы павінны адстойваць так сама й карані, і намагацца вяртаньня да сапраўднай беларускай мовы. Калі ўсе будуць карыстацца тарашкевіццай, а наркамаўка будзе толькі ў паперках, уладам прыйдзіцца пайсці на адзіны правільны крок!

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]ljoksa
2008-04-03 05:23 am UTC (link)
Ну так. Прыблізна так.

(Reply to this) (Parent)


[info]ljoksa
2008-04-03 05:47 am UTC (link)
Між іншым ёсьць заўвага па наладках у суполцы: зрабіце беларускамоўны інтэрфэйс, а то неяк не лягічна ;-)

(Reply to this) (Parent)


[info]bymoladz
2008-04-01 03:09 pm UTC (link)
ПРАВІЛЬНАЯ АКЦЫЯ. у свой час мы дамагліся беларускамоўнай версіі сайту http://www.bel.mts.by/. Яны мне абяцалі зрабіць такі сервіс, але пасля ўсё заглохла. мы ім перадалі здаецца каля 2 тысяч подпісаў.
і зараз мы падтрымаем гэту тэму. http://moladz.org/node/2288

(Reply to this) (Thread)


[info]ljoksa
2008-04-02 06:07 am UTC (link)
Вялікі дзякуй

(Reply to this) (Parent)


[info]insurhent
2008-04-01 06:27 pm UTC (link)
зроблена
ЗЫ і ў кантакце разаслана

(Reply to this)


[info]palitekanom
2008-04-01 08:22 pm UTC (link)
Памылкі друку тыпу "прартнэр" паправіў бы. ;)

http://palitekanom.livejournal.com/417364.html

(Reply to this) (Thread)


[info]ljoksa
2008-04-02 06:11 am UTC (link)
дзяк, падрпавіў.
ЗЫ. Гэта была ня самая вялікая памылка. Яшчэ было За МТС па-белаУРрску ;-) Што ж, бывае.

(Reply to this) (Parent)


[info]dominus_fatum
2008-04-01 09:05 pm UTC (link)
Даслаў

(Reply to this)


[info]vozik
2008-04-01 09:59 pm UTC (link)
І я даслала.

(Reply to this)


[info]zxz12m
2008-04-02 06:08 am UTC (link)
я, канешне, так сама даслаў!

(Reply to this)


[info]elup
2008-04-02 07:59 am UTC (link)
Такія акцыі праводзіліся два гады таму.
Дасылка мэйлам мала эфектыўная. Іх выдаляць як спам і адказу не дачакаецеся.
Трэба дасылаць простым лістом з "уведамленьнем". Тады згодна з дэкрэтам кампанія мусіць разгледзець ліст і адказаць за 15 дзён. Калі ж некалькі сотням чалавек адкажуць стандартна, можна будзе падаваць у суд. За адпіску, згодна з дэкрэтам і дзерэкцівай №2.

(Reply to this) (Thread)


[info]ljoksa
2008-04-02 09:02 am UTC (link)
Цалкам згодны, таму і напісаў каб не абмяжоўваліся толькі мылам але ж і даслалі звычайнай поштай. Нажаль, ня ўпэўнены, што шмат хто не палянуецца і дашле друкаваны ліст.
Я ДАСЛАЎ...

(Reply to this) (Parent)


[info]by_dialog
2008-04-02 08:18 pm UTC (link)
даслаў, прапіярыў.

(Reply to this)


[info]spirt96
2008-04-03 12:05 pm UTC (link)
"З удЗячнасьцю, Аляксей Валабуеў"
Ты літару з прапусціў, тэрмінова выправі, бо будуць дасылаць з памыдкай.
Але я ужо выправіў і паставіў на друк файл, сёння кіну ў паштовую скрыню.

(Reply to this)


[info]apostolek
2008-04-03 01:09 pm UTC (link)
Ёсьць!

(Reply to this)


[info]coipish
2008-04-03 03:40 pm UTC (link)
Dasłaŭ dy prapijaryŭ.

(Reply to this)

за МТС па-беларуску
[info]revalucionare
2008-04-04 10:36 am UTC (link)
далучаюся!!!!!

(Reply to this)


[info]aniolski_pyl
2008-04-04 03:00 pm UTC (link)
Даслала праз форму.
А ў мінулы раз, памятаю, проста пад лістом подпісы збіралі. Дык мне дамоў таксама адказ пісьмовы прыйшоў.

(Reply to this)


[info]greenpeace_by
2008-04-06 06:12 pm UTC (link)
Dasłaŭ na myła

(Reply to this)


[info]morning_dream
2008-04-06 09:44 pm UTC (link)
даслаў на e-mail и кожнаму сябру....

(Reply to this)


[info]pospiech
2008-04-07 12:35 pm UTC (link)
Даслаў ;) Малайцы!

(Reply to this)


[info]tumash
2008-04-16 12:19 am UTC (link)
даслаў праз форму на сайце і папровым лістом

(Reply to this)


[info]renessaince
2008-07-18 09:15 pm UTC (link)
Ужо й адказ атрымаў. Але я дасылаў яшчэ болей адкарэктаваную вэрсыю звароту, якая мяне цалкам здаволіла, здаецца.

(Reply to this)

Далучаюся))))
[info]jana_elka
2008-11-04 07:45 pm UTC (link)
http://by.mts.by/feedback/ - адрэса ўсё ж гэтая.
+ павыпраўляйце, калі ласка, звароткі: калі ўжо пачалі пісаць Вас, Ваш, Вам, то трэба паўсюль рабіць гэта зь вялікай літары (наша задачы быць як мага больш адукаванымі, інтэлегентнымі і ўважлівымі!)
+ Прашу апавясьціць мяне аб прынятым Вамі рашэньні ДАДАЙЦЕ: У АДВЕДЗЕНЫ ЗАКОНАМ ТЭРМІН (10 ДЗЁН)!!!
З задавальненьнем удзельнічаю! Яшчэ і напішу пра гэта матэрыял і за камэнтарам афіцыйным у МТС зьвярнуся.
Так проста не адчэпяцца!

(Reply to this) (Thread)

Re: Далучаюся))))
[info]ljoksa
2008-11-05 06:37 am UTC (link)
мну, калі будзеце пісаць пра гэта, то вам будуць цікавы апошнія навіны:
http://saligorsk.org/index.php?nma=bel&fla=stat&nums=125
http://charter97.org/be/news/2008/10/30/11612/
http://forum.onliner.by/viewtopic.php?p=8692658#8692658

(Reply to this) (Parent)


(42 comments) - (Post a new comment)

Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…