Спампаваць песню можна адсюль:
http://depositfiles.com/files/rlidk01bc
Кнігу Alter Nemo складаюць лірычна-мэтафізычныя тэксты, аб’яднаныя пошукам межаў чалавечага існаваньня. Ці маем мы рацыю, калі лічым сабою тое, што носім пад скурай і вопраткай, пад абалонкаю нашых думак і ўчынкаў? Мы існуем ня столькі ўнутры, колькі звонку сябе, і таму нараджэньне — далёка ня першая падзея ў нашым жыцьці, а сьмерць — не апошняя. Юрась Барысевіч — удзельнік творчых суполак Асацыяцыя Сучаснага Мастацтва, Schmerzwerk, Другі фронт мастацтваў, адукацыйнага праекту Беларускі калегіюм; аўтар кнігі пра экспэрымэнтальную літаратуру й канцэптуальнае мастацтва “Цела і тэкст”. Жыве ў адной са сталіцаў Усходняе Эўропы. Болей...
Я нарадзіўсяў Давыд-Гарадку, жыву ў Менску і да нядаўняга часу мне было мала Давыд-Гарадка і Менску, мне было мала свайго, бо жыў маладымі ўяўленьняміі, вандруючы (як нейкую асаблівую асалоду!), шукаў у Еўропе горад – места яшчэ аднаго роднага зьместу. Я спадзяваўся перш за ўсё на Афіны і Парыж. Чаму? Ды таму, што па-школьнаму верыў: Афіны і Парыж не чужыя. Вось блакнотны хуткапіс тых маіх “школьных” спадзяваньняў... (Л. Дранько-Майсюк, Афіны, Парыж і Вільня, фрагмэнт) Болей...
Першая кніга творчасьці Марыі Мартысевіч — узважаны намер аўтаркі апавесьці з дапамогай разнастайных літаратурных жанраў пра рэчы, якія яе сапраўды кранаюць. Сюжэтныя вершы і лірычная проза прадстаўляюць чытачу яе саму, яе погляды на жыцьцё, яе сьвет, яе (Беларусь) тэрыторыю, яе (1982 — ХХІ) “эпошку”. Болей...
Прачытаўшы гэнае, патэлефанаваў на наш перапісны пункт. Справа не така дрэнна, але-ж я абалдзеў! Апынулася, каб не патэлефанаваў, і яны мяне не пазначылі адмыслова — прыйшлі б да мяне, мусіць, з расейскамоўным бланкам :( Яшчэ запыталі: а колькі бланкаў мне трэба? Я: як колькі — на ўсіх, 4 асобнікі! Без праблем пазначылі, размаўлялі ветліва. Як пачулі пра беларускамоўныя бланкі — ажывіліся — помесь радасьці і зьдзіўленьня — паабяцалі, што ўсё будзе хакей :) Але-ж я ўся-роўна ім нагадаю напярэдадні сваёй пятніцы :)
Раю вам, каб не было казусаў, прыйсьці на
стацыянарны пункт, і тамака запісацца ў белмове!
«1. Мова сваёй нацыі, мова продкаў, якая зьвязвае чалавека зь яго народам, з папярэднiмі пакаленьнямі, іхнымі духоўнымі набыткамі.
2. Псыхалінгвістычная катэгорыя, што адлюстроўвае эмацыйныя адносіны да мовы, этнічную арыентацыю чалавека.
3. Мова, на якой чалавек мысьліць без дастатковага самакантролю, з дапамогай якой лёгка і натуральна выражае свае думкі ў вуснай і пісьмовай слоўнай форме, якая служыць падмуркам яго этнічнага самаўсьведамленьня, яго этнічнай і нацыянальнай самаідэнтыфікацыі.Паняцьце «родная мова» ня зводзіцца да мовы, першай засвоенай у дзяцінстве. У сацыялінгвістычных працах падкрэсьліваюцца недахопы ідэнтыфікацыі паняцьця «родная мова» пабочнымі асобамі на аснове той або іншай кампэтэнцыі, паколькі нярэдкія выпадкі, калі двухмоўныя людзі лепш ведаюць адну мову (на якой атрымалі адукацыю), аднак адчуваюць мацьнейшую афэктыўную прывязанасьць да іншай мовы, якую і называюць роднай. Існуюць і зусім складаныя выпадкі, калі родная мова якога-небудзь чалавека можа зьмяняцца на працягу жыцьця. У падручніку па сацыялінгвістыцы Вахціна і Галаўко адмыслова падкрэсьліваецца, што «матчына мова — не абавязкова родная, родная мова — не абавязкова першая». Адсюль вынікае, што кожны беларус мае поўнае маральнае права назваць сваю родную мову - БЕЛАРУСКАЙ… таму пытанне "ці варта хлусіць?" лепш задаць тым, хто рыхтаваў матэрыялы для перапісу…»
via
zmagarka in «ці вы таксама збіраецеся хлусіць перапісчыкам?»
Шмат інфы пра перапіс:
http://community.livejournal.com/litviny
Існаванне такіх мадэлей карэспандэнту Onliner.by пацвердзілі ў кампаніі Nokia.
На дадзены момант вядома, што беларуская лакалізацыя ёсць у мадэлей 5030 і 1661. Поўны пералік апаратаў, для якіх прапанаваная беларуская лакалізацыя, як чакаецца, будзе пададзены пазней.
Зварот беларускамоўных грамадзкіх дзеячаў напярэдадні перапісу: «Шаноўныя сябры!.. Адказ “беларуская” на пытанні перапісчыкаў аб роднай мове і мове штодзённага ўжытку мае не толькі сімвалічнае, але і практычнае значэнне. Ад колькасці людзей, якія ў адказах назавуць беларускую мову, будзе залежаць далейшая палітыка дзяржавы. Адказам “беларуская” вы станоўча паўплываеце на яе. Будзем жа памятаць пра гэта, адказваючы на пытанні перапісчыкаў! Падтрымаем наш нацыянальны скарб – мову нашых продкаў, якая нас усіх аб’ядноўвае і робіць унікальнымі. Будзьма з мовай!..».
Ігар Случак:
– Ідэя кампаніі ў мяне з’явілася пасля Пятага з’езду Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына", на якім я быў дэлегатам. У часе вітальнага слова да З'езду новы міністр культуры Павел Латушка заявіў, што з часам перавядзе Міністэрства культуры цалкам на беларускую мову. Тым самым ён ствараў прэцэдэнт, якім нельга было не скарыстацца далей >>>
by
Агенцтва лічыць неабходным перакладаць назвы населеных пунктаў не з беларускай, а з рускай мовы і адпаведна транслітараваць на ангельскую, паведамляе «Еўрарадыё».
Так, цяпер населены пункт Гай можа называцца Рошчы (Roshchi), а «Заходні» – «Западным».
Днямі Таварыства беларускай мовы накіравала кіраўніку прэзідэнцкай Адміністрацыі Уладзіміру Макею ліст, ў якім заявіла, што «кадастравае агенцтва спрабуе перакрэсліць зробленае ў галіне нармалізацыі напісання назваў геаграфічных аб’ектаў».
далей
“Яна ўжо ажыцьцяўляе набажэнствы па-беларуску. У нас ёсьць піянэры ў гэтым — Петрапаўлаўскі прыход у Менску. Я цалкам адкрыты, для мяне гэта не праблема. Хаця я не валодаю свабодна беларускай мовай, але я яе вітаю. Нават зьвяртаюся да нашых пастыраў, якія размаўляюць па-беларуску, заклікаю іх выступаць часьцей з казаньню на беларускай мове”.
Архімандрыт Аляксей Шынкевіч: “У самой царкве такой праблемы не існуе. Выдадзена Эвангельле на беларускай мове, літургіі набажэнстваў, вечаровых і ранішніх малітваў. Нават у Катэдральным саборы вянчаньне, таінства вянчаньня праводзіцца на беларускай мове — па жаданьні. У нас у царкве праблемы такой няма, паверце”.
Чытаць цалкам, таксама тут.







