Home

Advertisement

Сябры Свабоды [entries|archive|friends|userinfo]
Сябры Свабоды

[ website | "Радыё Свабода" ]
[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Сапелка: “Аўтуховіч не казаў, што зьбіраецца кідаць галадоўку” [Jul. 11th, 2009|11:29 am]

radio_svaboda
Як пачуваецца Мікалай Аўтуховіч, які галадуе ўжо 86 дзён? Ці праўда, што на будучым тыдні ён зьбіраецца спыніць галадоўку? Ці выставілі яму абвінавачаньне ў падрыхтоўцы да замаху на кіраўніка Гарадзенскай вобласьці Ўладзімера Саўчанку і намесьніка міністра падаткаў і збораў Васіля Камянко?
LinkLeave a comment

Сьвіны грып працягвае крочыць па плянэце [Jul. 10th, 2009|05:08 pm]

hukivakol
[Tags|, , ]



У сувязі з той сытуацый, якая складаецца ў сьвеце ў распаўсюдам сьвіннога грыпу, генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун заявіў, што для прафіляктыкі і лячэньня хваробы тэрмінова патрэбна блізу 715 млн. эўра для набыцьця неабходных лекаў і вакцын.

LinkLeave a comment

Радыё Свабода год за годам: 1963 [Jul. 10th, 2009|01:20 pm]

hukivakol
[Tags|, , ]



Глушэньне як сродак інфармацыйнай вайны. – Госьць перадачы – Рымантас Пляйкіс – пра гісторыю, тэорыю і практыку радыёглушэньня.– Архіў: Паэты-эмігранты. Гумар і сатыра. – Менскае радыё: Радыёпастаноўка “Хто сьмяецца апошнім”. Янка Маўр.

LinkLeave a comment

ВЫБАРЫ-1994. Скрадзеная перамога [Jul. 10th, 2009|12:48 pm]

hukivakol
[Tags|, , , , ]



Пазьняк перамог бы ў прэзыдэнцкіх выбарах 1994 году і Кебіча, і камуністаў, калі б «маладыя ваўкі» ня вылучылі Лукашэнку. Уласна, Лукашэнка «скраў» перамогу ў Пазьняка, скарыстаўшыся плёнам дзейнасьці БНФ, які выкрываў поўную няздатнасьць Кебіча і ягонага ўраду ажыцьцявіць дэмакратычныя і эканамічныя рэформы.

LinkLeave a comment

Паганяйла: “Лукашэнка прысвоіў царскія паўнамоцтвы” [Jul. 10th, 2009|12:48 pm]

radio_svaboda
Кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка сваімі ўказамі ад 9 ліпеня памілаваў 21-го асуджанага да пазбаўленьня волі. Таксама ён вызваліў 45 чалавек у дасудовым парадку ад крымінальнай адказнасьці, якія кампэнсавалі ўрон, нанесены злачынствамі ў эканамічнай сфэры.

Камэнтуючы гэтую сытуацыю праваабаронца Гары Паганяйла адзначыў: “Наш кіраўнік краіны прысвоіў сабе такое царскае паўнамоцтва: і караць, і мілаваць, што называецца, без суду. Практычна, людзей пад гэты ўказ прымушаюць разьлічыцца зь дзяржавай па тых абвінавачаньнях, якія ім прад’яўленыя".
Link1 comment|Leave a comment

15 год ад перамогі Лукашэнкі [Jul. 10th, 2009|12:47 pm]

hukivakol
[Tags|, , ]



10 ліпеня 1994 году Аляксандар Лукашэнка перамог на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі. Лукашэнка выйграў другі тур у тагачаснага кіраўніка ўраду Беларусі Вячаслава Кебіча.

Link1 comment|Leave a comment

Менску не падабаецца пах расейскай рыбы [Jul. 9th, 2009|08:53 pm]
taliter


У Беларусі з пачатку году зьнятыя з продажу 11 найменьняў харчовых тавараў з Расеі і Латвіі, пераважна рыбныя кансэрвы, а таксама некаторыя мясныя і малочныя вырабы.

Сярод прычын — выяўленьне ў партыях тавараў небясьпечных для здароўя чалавека бактэрый сальманэлы і кішэчнай палачкі.
LinkLeave a comment

Міліцыя хапае за інфармацыю пра стан эканомікі [Jul. 9th, 2009|08:52 pm]
taliter
У міліцыі актывістам параілі распаўсюджваць газэту па паштовых скрынях, а не ля прахадных заводаў: каб “у іх было меней працы”.
LinkLeave a comment

Аўтуховіча падазраюць у тэрарызьме [Jul. 9th, 2009|08:48 pm]
taliter


Мікалая Аўтуховіча і яшчэ некалькі асобаў падазраюць у тэрарызьме. Яны нібыта рыхтавалі замах на кіраўніка Гарадзенскага аблвыканкаму і намесьніка міністра падаткаў і збораў.
LinkLeave a comment

Леанід Сьвецік: “Я не маньяк, а праваабаронца!” [Jul. 9th, 2009|08:47 pm]
taliter


Віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік выступіў у абласным судзе з апошняй прамовай, чарговы раз назваўшы высунутыя супраць яго абвінавачаньні ў распальваньні міжнацыянальнай і рэлігійнай варожасьці беспадстаўнымі.
LinkLeave a comment

Жыцьцё і сьмерць мітаў: Талерантны народ [Jul. 9th, 2009|08:42 pm]
taliter


Удзельнічае гісторык Алесь Краўцэвіч. Эфір 9 ліпеня 2009 году.

Краўцэвіч: Міт пра культурніцкую талерантнасьць беларусаў — цалкам адэкватны, стваральны, ён прадстаўляе нашу непаўторнасьць у багатай мазаіцы культураў розных народаў сьвету. [...] Міт пра палітычную талерантнасьць беларусаў фармуюць нашы ворагі.

Чытаць цалкам...
LinkLeave a comment

Бэнэдыкт XVI за "рынкавы сацыялізм"? [Jul. 9th, 2009|08:37 pm]
taliter


Ватыкан апублікаваў энцыкліку папы Бэнэдыкта XVI "Caritas in Veritate" (Міласэрнасьць у праўдзе). Энцыкліка, прысьвечаная сацыяльна-эканамічным пытаньням, дае даволі нечаканыя адказы на выклікі, якія ставіць перад сьветам глябальны эканамічны крызіс.

Чытаць далей...
LinkLeave a comment

Ізраіль хоча прывабіць беларускіх турыстаў [Jul. 9th, 2009|06:32 pm]

radio_svaboda
Ізраіль зацікаўлены ў зьняцьці перашкодаў для паездак беларускіх турыстаў. Пра гэта напярэдадні заўтрашняга візыту ў Менск ізраільскага міністра турызму Стаса Місежнікава піша Jerusalem Post.

Мяркуецца, што сустрэчы міністра ў Менску і падпісаньне двухбаковых пагадненьняў аб турыстычным абмене будуць спрыяць мінімізацыі праблемаў, якія пакуль яшчэ існуюць у гэтай справе.
LinkLeave a comment

Наваградак — ня Леніна, але Міндоўга! [Jul. 9th, 2009|03:35 pm]

nicolaev

Да ўгодкаў каранацыі першага караля Літвы ў Наваградку 6 ліпеня.

«Актывісты Наваградзкага Маладога Фронту распачалі мясцовую кампанію пад лёзунгам "Шануеш горад - шануй гісторыю!", асноўнай мэтаю якой зьяўляецца намагчыся пераназваньня плошчы Леніна ў плошчу Міндоўга. Першым крокам будзе збор подпісаў за ініцыятыву, а таксама распаўсюд інфармацыі сярод жыхароў гораду пра кампанію. Далучыцца да кампаніі можа кожны жадаючы, нават і не жыхар Наваградка - дастаткова даслаць ліст на пошту navahradak.mf@gmail.com з пазначэньнем прозьвішча, імя, імя па бацьку і адрэсы жыхарства…»

via http://mfront.net/content.php?content.2195

Да тэмы: «Міндоўг на кані ў Наваградку».

LinkLeave a comment

Пасол Францыі заклікала зьмяніць Крымінальны кодэкс [Jul. 9th, 2009|01:08 pm]

radio_svaboda
Камэнтуючы на просьбу Свабоды прысуд Арцёму Дубскаму, амбасадарка Францыі ў Беларусі Мірэй Місо заявіла: “Гэта быў непрыемны для ўсіх сюрпрыз. Гэта супярэчыць тым крокам, якія ўжо зрабіла Беларусь, і яе словамі, якія былі прамоўленыя, і новымі крокамі, якія абяцаныя Беларусьсю”.
LinkLeave a comment

Камбайнавы парытэт па-беларуску: экспарт — на максымум, імпарту — заслона [Jul. 8th, 2009|07:17 pm]

hukivakol
[Tags|, , , ]


Сёньня ў Менску абмяркоўваліся пытаньні паставак сельгастэхнікі ў Беларусь і Расею. Ад Расеі ў перамовах браў удзел генэральны дырэктар аб’яднаньня вытворцаў сельгастэхнікі і абсталяваньня “Саюзагромаш” Яўген Карчавы, Беларусь прадстаўлялі кіраўнікі Міністэрства прамысловасьці, а таксама профільных аграпрамысловых прадпрыемстваў. Прычынай сустрэчы сталі нядаўнія ўзаемныя абвінавачаньні бакоў у стварэньні штучных перашкодаў на шляху паставак тэхнікі.


Карані камбайнавай вайны

LinkLeave a comment

У Бабруйску прарвала каналізацыю [Jul. 8th, 2009|07:11 pm]

hukivakol
[Tags|, , ]

У Бабруйску жыхары некалькіх дзясяткаў прыватных дамоў на вуліцы Рабочай другія суткі жывуць у гасьцініцы. Іх адсялілі з-за прарыву каналізацыйнай трубы.

LinkLeave a comment

Вынікі ЦТ: 5% не пазналі на малюнку ліст расьліны [Jul. 8th, 2009|07:10 pm]

hukivakol
[Tags|, ]

Найвышэйшую адзнаку, 100 балаў, набралі на цэнтралізаваным тэставаньні хоць па адным прадмеце 206 чалавек. Зь іх па беларускай мове — больш за палову: 122.

LinkLeave a comment

Радыё Свабода год за годам: 1961 [Jul. 8th, 2009|04:21 pm]

hukivakol
[Tags|, ]



Слуханьне заходніх радыёстанцый у Савецкім Саюзе. – Міхась Чарняўскі – адзін з нашых найстарэйшых слухачоў – пра тэхналёгію і небясьпеку слуханьня “варожых галасоў”. – Архіў: Язэп Германовіч чытае ўрыўкі з кнігі “Кітай-Сібір-Масква”. Творчасьць Янкі Юхнаўца. – Менскае радыё: Міхась Лынькоў.

LinkLeave a comment

У Гомелі забаранілі продаж піва ў шапіках [Jul. 8th, 2009|04:13 pm]

hukivakol
[Tags|, , ]



Сёньня раніцай у Гомелі блізу сотні прадпрымальнікаў сабраліся ля будынку аблвыканкаму, каб выказаць свой пратэст супраць забароны продажу піва ў шапіках.

LinkLeave a comment

navigation
[ viewing | most recent entries ]
[ go | earlier ]

Advertisement