Таццяна Елавая ([info]zmagarka) wrote in [info]poshliatina_by,
@ 2007-11-01 15:14:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Салодкае слова мЫнЬет


пачатак 90-х. малодшая школа. перад ўрокам "труды" сяброўка збірае некалькіх дзяўчынак, у тым ліку і мяне, каб распавесці пахабны анекдот, якім з ёй падзялілася старэйшая сястра. мы ўсе ўважліва слухаем – гэта цяпер мне ясна, што анекдот на рэдкасць тупы, а тады!..

анекдот быў пра мента і прастытутку, сюжэт зусім не мудрагелісты, і сканчалася гісторыя грубіянскай фразай прастытуткі ў адрас мента "гэта ты смокчаш, а я мінет раблю!". іржалі ўсё, са ўсхліпамі і стогнамі, з павіскваннем – ну, Кацька, ты даеш, ой, трэба Ірке распавесці! мінет яна робіць, ой, не магу-у!.. хвіліны дзьве-тры тыкалі адзін аднаго ў бок і паўтаралі словы з анекдота – "гэта ты.., а я... я мінет раблю!.. хааа!..". пры гэтым шматзначна закотвалі вочы – ды мы гэты мінет кожны дзень па 10 разоў робім, таму так смешна зараз! ну і я іржала, каб не вылучацца. хоць нічога не зразумела. прычым незнаёмым слова было не толькі для мяне, як зараз думаецца, але і для ўсіх удзельніц рогату.

пацешна, што сяброўка, распавядаючы анекдот, слова "мінет" прамаўляла як быццам з каўказскім акцэнтам – атрымоўвалася нешта тыпу мЫнЬет. увогуле, поўны ахтунг. у слоўніку мыньету не было, у сябровак такога не спытаеш – засмяюць. паўтарыўшы пра сябе некалькі разоў анекдот, я ўсёткі адмовілася ад думкі, што мыньет - гэта тое самае смактанне ХХХ. ужо балюча ідыёцкім і бессэнсоўным мне здаўся гэты самы занятак – не, ну сапраўды, каму такое можа спатрэбіцца наогул?

сама я так і не змагла нічога высвятліць і дзесьці праз месяц усёткі прыйшла да той сваёй сяброўкі дахаты і пагаварыла з ёй як жанчына з жанчынай. да маёй радасці – яна ведала! да майго жаху – гэта апынулася тое самае… свае тлумачэнні сяброўка скончыла інфармацыяй наступнага ўтрымання: мыньет гэта тое, што абавязаная рабіць кожная жанчына свайму мужу, як мінімум 1 раз у дзень, інакш яе пасадзяць у турму.

шок.



Create an Account
Forgot your login?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…