Kamunikat.org ([info]kamunikat) wrote in [info]polska,
@ 2009-11-12 17:22:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Олексюк Ала, Малітва за Беларусь на Камунікат.org

Малітва за Беларусь

альбом

Олексюк Ала

Гэты альбом – першая публічная спроба выставіць некаторыя абразы Олексюк Алы – кандыдат медычных навук, выкладач Львоўскага Нацыянальнага Медычнага Ўнівэрсытэту ім. Данілы Галіцкага. Сустаршыня ГА “Беларуская Нацыянальгая Грамада Львову”, скарбнік парахфіі Сьв. Кірыла Тураўскага Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы ў г. Львове; сябра Ўсяўкраінскага Аб’яднаньня “Свабода”. Менавіта абраз сьв. Ефрасіньні Полацкае пензалю спадарыні Алы Олексюк выкарыстоўваўся ў часе беларускага сьвяткаваньняў памяці сьв. Ефрасіньні на Ўкраіне, што адбылося ў г. Чарнігаве 5 чэрвеня 2006 лета Боскага. „... я шмат думаю аб лёсе беларускага народу. Шматпакутнам, але Вялікага, што ад старажытнасьці і да нашых дзён змагаецца за сваю СВАБОДУ. Мае абразы – гэта малітва за Беларускі Народ. Я веру – станецца слаўная гадзіна і над беларусьсю заўецца родны бел-чырвона-белы сьцяг, беларускі люд будзе вольна маліцца ў менавіта Беларускае Праваслаўнае Царкве на роднае беларускае мове... Але за гэта трэба змагацца... Як змагаліся і змагаюцца тысячы лепшых сыноў і дачёк Беларускага народу. Я малюся за іх, малюся за Беларусь, гатовая чым магчыма дапамагчы”. Ала Олексюк. Болей...





Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…