Кастрычнік...
6, Кст. 2006 | 01:18 pm
posted by:
nicolaev in
plac_2006
Кастрычнік...
Дзе той Сакавік?
Дзе тыя песьні?
Дзе намёты?
Пад'ём - адбой.
Жыцьцё - турбота.
Кастрычнік...
Прыйдзе Сакавік.
Дзень Волі прыйдзе.
Будзе Воля!
І радасьць будзе.
Рвецца крык,
Бо Воля - ёсьць!
Вось зараз, сёньня!
Ува мне.
У табе.
У той дзяўчыне.
У тым хлопцы.
Воля ёсьць.
І будзе.
Кастрычнік...
