Home

Wed, Jun. 25th, 2008, 10:27 pm
[info]praletar: Рэжым абвясьціў “выбары”

На верасень 2008 г. рэжым рыхтуе “выбары” сваёй палаты. Ёсьць рэальная небясьпека, што пад “выбары” рэжым можа падсунуць рэфэрэндум па канстытуцыйным акце незаконнай “саюзнай дзяржавы з Расеяй”. Або праз “легітымную” палату зацьвердзяць незаконнае ўтварэньне – “саюзную дзяржаву”. Беларусы мусяць адвярнуцца ад рэжыму, ня ўдзельнічаць у фальшывым галасаваньні. Калі беларусы не адвернуцца ад рэжыму, ня выстаяць супраць падманнага і прымусовага зацягваньня іх на выбарчыя ўчасткі, то з усімі намі можа здарыцца вялікае няшчасьце. Прадажны рэжым выкарыстае гэтую магчымасьць, каб зьнішчыць нашу незалежнасьць, ператворыць Беларусь у губернію расейскай імпэрыі, а нашых хлопцаў пагоняць гінуць у “гарачыя кропкі” ненажэрнай ваюючай Масковіі.

КАЛІ МЫ НЯ БУДЗЕМ ЗМАГАЦЦА, БЕЛАРУСКУЮ МАЁМАСЬЦЬ, ЗЯМЛЮ заграбуць ДА РУК МАФІЙНЫЯ МАСКОЎСКІЯ КЛАНЫ.


Удзячныя тым, хто памножыць і распаўсюдзіць тэкстоўку. Поўны тэкст - тут

Thu, Jun. 19th, 2008, 09:47 pm
[info]praletar: Сустрэча ля магілы Васіля Быкава

22 чэрвеня 18:00, Усходнія могілкі (ст.м. "Барысаўскі тракт"), леваруч ад цэнтральнага ўваходу.

Fri, May. 30th, 2008, 04:20 pm
[info]praletar: On-line канфэрэнцыя на радыё Свабода

У сераду 4 чэрвеня а 13 гадзіне па менскім часе адбудзецца онлайн канфэрэнцыя з першаадкрывальнікам Курапатаў Зянонам Пазьняком.
20 гадоў таму ў штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва” быў апублікаваны артыкул Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва “Курапаты – дарога сьмерці”.
У інтэрвію Радыё Свабода, ацэньваючы значнасьць Курапатаў для асэнсаваньня беларускай нацыяй сваёй гісторыі, Зянон Пазьняк сказаў: "Цераз усьведамленьне праўды пра генацыд Курапаты мабілізавалі народ (лепшых ягоных прадстаўнікоў) на змаганьне за Беларусь, за волю і справядлівасьць. Курапаты далі штуршок да зьмёртвыхустаньня Беларускай нацыі".
Пытаньні Зянону Пазьняку можна задаць тут
Паводле Радыё Свабода

Thu, May. 29th, 2008, 11:51 am
[info]vboo: гэбэ

Я студэнт фізічнага факультэта БДУ. 27 траўня 2008 мяне запрасілі ў кабінет дэкана для "беседы". Літаральна за пару сэкундаў я скеміў, хто ж мною зацікавіўся. У пакоі мяне чакалі два маладых чалавекі (натуральна, што ўсе факультэцкія звальваюць): адзін з іх прадставіўся агентам КГБ, паказаўшы пасведчаньне, але адразу ж схаваў у кішэню, так і не назваўшы сваіх імя і прозвішча, сваёй займаемай пасады. Нават не сказаўшы, па якому нумары справы да мяне прыйшлі "органы", спыталі ў мяне: "а вы в Латвію езділі?". Я адразу ж заявіў, што не жадаю мець аніякай размовы, запатрабаваў выслаць мне позву з пазначэньнем даты яўкі, нумару справы і ў якасці каго я праходжу.
(Папутна заўважу, што я стармазіў, бо не запатрабаваў пасведчанне і не перапісаў сабе зь іх інфармацыю, што маю права па законе! А таксама не запытаў таго ж з другога спадара, што ўвесь час маўчаў, выдаючы сябе за агента КГБ.)
Той з товарісчей, што не нямы, увесь час мне то вельмі лагодненька ўсьміхаўся спрабуючы пачаць размаўляць на левыя тэмы, то рабіў слабыя намёкі на розныя пагрозы кшталту адлічэньня з унівэрсытэта. Але я настойліва патрабаваў позву!
Вельмі хутка мяне пачало абражаць, што товарісчі прымаюць мяне за нейкага патэнцыяльнага стукачка. Я ўзяў падняўся і хацеў пайсьці прэч. Калі я адчыніў дзьверы, то мне было заўважана "я вас не отпускал". Крыху падвіснуўшы, я падумаў ці мае агент права на маё затрыманьне: я ня ведаў, што ня мае, таму вярнуўся, але яшчэ больш злы чым раней.
Ужо мне пагражалі тым, што будуць праблемы з вучобай, што вышлюць мне позву ў якасьці падазраваемага, што ўзьнікнуць праблемы ў маіх бацькоў. Але я ўсё роўна настойліва патрабаваў у іх позву!
Вельмі хутка імпэт сатруднікаў зьнік, і яны мяне адпусьцілі. Уся размова заняла, мусіць, не болей 5 хвілінаў.
28.05.2008 года ў пракуратура Маскоўскага раёна гораду Менску была пададзеная скарга ў сувязі з антызаконнымі дзеяньнямі ў дачыненьні мяне з боку спэцслужбаў (нават калі яны і сапраўды агенты, то ўсё роўна парушаюць закон).
У той жа дзень мяне запрасілі ў рэктарат да чалавека, які выконвае функцыі начальніка кадравай службы БДУ, але сустрэча была перанесаная сёньня на раніцу. Пайшоў я разам з дарослым чалавекам (пакуль што не называю імёнаў). І сёньня высьвятлілася, што аказваецца да мяне пытаньняў па вучобе няма: "со мной поговят только лічно, ібо это секрет". Прысутнасьць са мною дарослага сябра дзіка бянтэжалы кадравіка: ён стаў раз'юшаны, злы, махаў рукамі як млын -- нават і не скажаш па такіх паводзінах, што гэта супрацоўнік рэктарата БДУ. Відавочна, што ў кадравіка дзьве працы. ;)

Буду паведамляць, што будзе далей.

via [info]praklaty_zmagar

Адсюль: http://praklaty-zmagar.livejournal.com/13201.html

Wed, May. 28th, 2008, 12:45 am
[info]parteigenosse: Адвэртайзмант

У суботу 31.05. з 11:00 - талака ў Курапатах. Жадаючыя паўдзельнічаць вітаюцца з рыштункам, зьменным адзеньнем і рукавіцамі.

У аўторак 3.06. 17:30 мерапрыемства ў Курапатах з нагоды 20-годдзя адкрыцьця праўды пра іх - з дня, калі ў ЛіМе выйшаў артыкул Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва "Курапаты - дарога смерці".

via [info]burbalka

Wed, May. 21st, 2008, 11:54 pm
[info]parteigenosse: Сьветлая памяць

Натальля Зуева ([info]kaciarynka)

15.06.1951 - 18.05.2008

Thu, Mar. 20th, 2008, 01:25 pm
[info]praletar: Патруль у Курапатах

Сябры Кансэрватыўна‑хрысьціянскай партыі БНФ наладзілі патруляваньне Курапацкага лесу. Такое рашэньне прынятае пасьля нядаўняга акту вандалізму, учыненага невядомымі.

http://nn.by/index.php?c=ar&i=15904

Далучаемся!

Mon, Mar. 17th, 2008, 06:26 pm
[info]praletar: Выстава Яўгена Куліка

19 сакавіка ў менскім Палацы мастацтваў (вул. Казлова, 3) адчыняецца выстава твораў славутага беларускага мастака‑графіка, аўтара эталёну герба «Пагоні» Яўгена Куліка (1937–2002).


Пачатак а 17-й.


Паводле Нашай Нівы

Thu, Mar. 13th, 2008, 11:02 pm
[info]parteigenosse: акт вандалізму ў Курапатах

Невядомыя зламалі больш за 30 крыжоў. Дзесяткі крыжоў выцягнутыя зь зямлі.

"Учора заўважылі нашы людзі, праяжджаючы па дарозе праз Курапаты, што там знаходзіцца міліцыя, міліцэйская машына і ўбачылі паламаныя крыжы. І паведамілі нам, кіраўніцтву партыі. Я хадзіў туды ўвечары 12 сакавіка і ўбачыў усю гэтую змрочную сцэну. Паламана 34 крыжы. Шэраг крыжоў пашкоджаны, тое, што яны ня здолелі паламаць. Як заўсёды, на жаль, невядома хто гэтыя злачынцы, колькі гэтых вандалаў", - заявіў прэс-сакратар КХП-БНФ Валеры Буйвал.

У суботу, 15 сакавіка, а 12 гадзіне ў Курапацкім лесе пачнецца талака. Тых, хто жадае да яе далучыцца, просім захапіць з сабой інструмэнты. Працы хопіць для ўсіх.

Гл. таксама: http://nn.by/index.php?c=ar&i=15739

Fri, Jan. 18th, 2008, 08:58 pm
[info]praletar: Новыя аўдыёзапісы

На старонцы http://pazniak.com/video/ новыя аўдыёзапісы:

Прамова аб падзеях у Грузіі
Прамова аб Эўрапейскім маршы

Sun, Jan. 13th, 2008, 01:50 pm
[info]praletar: "Развагі. Канцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня 1"

Гэтая кніга, як бы працяг, выдадзенай у 1992 г. у Менску выдавецтвам „Паліфакт” фрагмэнтарнага зборніка артыкулаў і матэр’ялаў „ Зянон ПАЗЬНЯК: Сапраўднае аблічча”. Там адлюстраваны самы пачатак (1988-1990 гг.) барацьбы новага Беларускага Адраджэньня за волю, дэмакратыю, незалежнасьць і беларускую будучыню Бацькаўшчыны-Беларусі.

„Развагі. Канцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня, кн.1, артыкулы і матэр’ялы (1990–ІІІ.1996)” – зборнік больш сістэматызаваны дзеля галоўнай задачы: адлюстраваць сутнасьць палітычнага становішча і канцэпцыю дзеяньняў Беларускага нацыянальнага Адраджэньня, канцэпцыю, якая прывяла да перамогі – здабыцьця незалежнасьці Беларусі.

Зьмест кнігі – гэта збор выбраных артыкулаў, выступаў, аналітычных матэр’ялаў аўтара, надрукаваных у пэрыядычным беларускім друку і зафіксаваных на працягу першай паловы 90-х гадоў аж па сакавік 1996 г. (пачатак эміграцыі).

Зянон Пазьняк

Ліпень 2007 г. Нью-Ёрк

Спампаваць pdf-варыянт кнігі можна тут

Sun, Jan. 13th, 2008, 01:10 am
[info]parteigenosse: Абвестка

6 лютага 2008 года, а 17:00 ў Палацы Мастацтваў (Менск, вуліца Казлова, 3) адбудзецца адкрыцьцё выставы знакамітага беларускага мастака Яўгена ШАТОХІНА

З гэтай нагоды Вашай увазе інтэрвію з Яўгенам Сяргеевічам: “Мае мастацтва будзе жыць...”.

Пэрсанальная старонка мастака: http://www.chato.info/

(Даведка: паміж іншым, Яўген Сяргеевіч Шатохін зьяўляецца сябрам Сойму нашай партыі.)

Ласкава запрашаем!

Sun, Jan. 6th, 2008, 02:24 am
[info]parteigenosse: Сьвяточныя калядкі

[info]praletar: "Заўтра (6 студзеня) ў 15.00 у Чырвоным касьцёлы - калядкі. Не без майго удзелу."

Сардэчна запрашаем!

Special guest Юры Беленькі ў ролі Дзеда Мароза ;)))

http://praletar.livejournal.com/194890.html?mode=reply

Tue, Dec. 25th, 2007, 12:36 pm
[info]parteigenosse: ВІНШАВАНЬНЕ З НАРАДЖЭНЬНЕМ ХРЫСТОВЫМ

Дарагія землякі, фронтаўцы, беларусы! Радасных сьвятаў! Віншую ўсіх беларусаў-католікаў, вуніятаў і пратэстантаў з Нараджэньнем Хрыстовым і з Новым годам! Зычу найлепшага ў жыцьці – здароўя, волі і незалежнасьці Бацькаўшчыны-Беларусі!

Гэты цяперашні час — цяжкі. Але і ён мінае. Наперадзе барацьба і Адраджэньне, якое, безумоўна, — будзе.

Яно будзе магутным, калі мы, беларусы, прымем у сэрца Таго, хто перамяніў сьвет, пайшоўшы на Крыж дзеля ўсіх.

Хай жа сьвеціць над Беларусяй гэтая яркая зорка Хрыста – зорка найвялікшай ідэі збаўленьня, вечнасьці і змаганьня! Хай прынясе шчасьце ў нашыя хаты, сем’і і душы!

Хай вечна жыве Беларусь!


Зянон ПАЗЬНЯК
Старшыня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

24 сьнежня 2007 г.

Wed, Dec. 19th, 2007, 12:15 am
[info]kapialush: Ужо хутка...

Праз 100 дзён адбудуцца 90-ыя ўгодкі БНР. У сувязі з гэтым узьнікае пытаньне: як зьбіраецца адзначаць гэта КХП-БНФ. Адна справа, калі калябрацыйная апазыцыя ладзіць свой балаган на сваіх жа штучных шэсьцях (кшталту ЭМ і СМ) і зусім іншая - калі грантасосы зганьбяць такую важную для ўсіх патрыётаў дату. Таму, відавочна, што КХП, як найбольш вядомая нацыяналістычная сіла, павінна ўзяць ініцыятыву на сябе. Так жа відавочна, што няшмат людзей, нажаль, зараз падтрымлівае КХП. Таму, прапаноўваю шаноўнаму спадарству выказваць свае меркаваньні, як зладзіць ўгодкі БНР так, каб уся краіна ведала, што жывыя яшчэ сапраўдныя нацыяналісты-патрыёты. Выказвайцесь.

Thu, Dec. 13th, 2007, 12:04 am
[info]parteigenosse: Мін’юст пагражае ліквідацыяй КХП-БНФ

6 сьнежня 2007. Міністэрства юстыцыі вынесла папярэджаньне Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ. Мін’юст папярэдзіў партыйцаў аб недапушчальнасьці распальваньня міжнацыянальнай варожасьці.

Падставай для папярэджаньня стаў ліст «Асіміляцыя – злачынства супраць чалавецтва», які сябры Партыі распаўсюджвалі (гл. сьпісы папярэджаных чыноўнікаў) ў дзяржаўных органах. Паводле Мін’юсту, ліст «накіраваны на фармаваньне непрыязі, нянавісьці да расейскай нацыянальнасьці. У ягоным тэксьце абражаюцца пачуцьці грамадзянаў у зьвязку зь іх прыналежнасьцю да расейскай нацыянальнасьці, утрымліваюцца паклёпніцкія выказваньні».

Мін’юст указаў, што ў лісьце падаецца тэндэнцыйная інфармацыя ў адносінах да палітыкі Расейскай Фэдэрацыі і Рэспублікі Беларусь у (цытата) «збліжэньні беларускага і расейскага народаў, грубыя паклёпніцкія нападкі ў дачыненьні да нацыянальнай палітыкі Расейскай Фэдэрацыі, народа Расеі і яго гісторыі».

Міністэрства юстыцыі прапануе спыніць распаўсюджваньне ліста і прызнаць яго распаўсюд памылковым дзеяньнем. У выпадку невыкананьня партыю ліквідуюць.

Паводле БС

Sun, Dec. 9th, 2007, 07:28 pm
[info]nicolaev: Novaje kiraŭnictva PBNF

Spadarovie, jak novaje stanovišča maje adbicca na adnocinach PBNF z KChP ji Zianonam?
Jakoha kštaltu asabistyja adnosiny miž:
- Zianonam ji Barščeŭskim;
- Zianonam ji Michalievičam;
- Zianonam ji Milinkievičam?

Thu, Nov. 1st, 2007, 11:26 pm
[info]parteigenosse: ЛОШЫЦКІ ЯР - 4 лістапада 12:00

4 лістапада, у нядзелю, сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ праводзяць мэмарыяльныя мерапрыемствы, прысьвечаныя Дню памяці продкаў – Дзяды на ўскраіне Менска. Адбудзецца шэсьце і мэмарыяльны мітынг каля Крыжа ў Лошыцкім Яры на месцы пахаваньняў ахвяраў расейска-бальшавіцкага рэжыму. Збор удзельнікаў а 12:00 каля Палаца культуры Камвольнага камбіната (вул. Маякоўскага, 129).

Заклікаем усіх далучыцца да мэмарыяльных мерапрыемстваў.
Атрыманы дазвол уладаў.

Tue, Oct. 23rd, 2007, 09:24 am
[info]lickherius: Онлайн - канфэрэнцыя

У сераду, 24 кастрычніка, а 13 гадзіне паводле менскага часу ў Інтэрнэце на вэб-сайце Свабоды адбудзецца онлайн-канфэрэнцыя з выканаўцам абавязкаў старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі Беларускага Народнага Фронту Юрасём Беленькім. Задаць пытаньне можна тут

Tue, Oct. 23rd, 2007, 01:22 am
[info]citus: Дзяды



Шэсьце ў Курапаты. Для тых, хто ня зь Менску дадаю, што гадзіньнікавы завод знаходзіцца адразу каля выхаду з мэтро (Парк Чалюскінцаў).

20 most recent