|
N.R.M. LiveJournal Community
|
|
|
| N.R.M. абвяшчае конкурс! |
[Чэр. 9, 2009|01:31 pm] |
Амаль падрыхтавана да выхаду перавыданьне альбома N.R.M. "Одірыдзідзіна". У сувязі з гэтай падзеяй гурт абвяшчае конкурс! Першы, хто знойдзе арыгінальны плякат плыткі "Одзірыдзідзіна" выданьня 1996-га года, атрымае на гэты плякат подпісы спадароў міністраў, а таксама новенькі дыск перавыданьня альбома.
Сьпяшайцеся! Лісты прымаюцца на скрыню presa[at]nrsm.org. |
|
|
| Радыё ГАМОН |
[Крс. 15, 2009|06:28 pm] |
21 красавіка на "Эўрапейскім радыё для Беларусі" пройдзе online-сустрэча з Лявонам Вольскім. Таму, калі кагосьці нешта цікавіць, задавайце Вашыя пытаньні. Пішыце сюды: http://www.euroradio.fm/by/815/430/31062/.
А праз тыдзень пасьля гэтае сустрэчы Лявон Вольскі запускае новы праект - "Радыё ГАМОН". Таксама са зваротнай сувязьзю. Таму ўсіх сардэчна запрашаем!
|
|
|
| (бяз тэмы) |
[Ліс. 25, 2008|06:54 am] |
Прывітанне, браты-беларусы!
Прошу прощения, но я всё еще плохо понимаю ваш язык и не нашёл никакой информации про график гастролей НРМ. Дайте, пожалуйста, ссылку на искомое! И второй, сочленённый с первым, вопрос: НРМ были когда-нибудь в чорнай імперскай Маскве или не были? И приедут ли, если хорошо позвать?
Заранее спасибо, браты! |
|
|
| Лістападаўскія канцэрты |
[Ліс. 6, 2008|04:50 pm] |
N.R.M.
8.11 - У Гомлі, Гарадзкі Цэнтар Культуры. 14.11 - Вялікі канцэрт на радзіме (Менск), у клюбе Night Star (гэта ў раёне Чырвонага касьцёлу). Квіткі можна будзе набыць непасрэдна перад канцэртам у касе клюбу. 15.11 - Канцэрт у гарадзенскай філярмоніі (былыя "Хімікі").
Разынка канцэртаў: пасярод акцыі будуць выкананыя некалькі песень акустычна. Тых, што часта выконваюцца ў Менску, у "Графіці" і болей нідзе. Добра забытыя старыя (кшталту "Халоднага блюзу") і яшчэ тое-сёе. Пачатак усіх канцэртаў а 19-й.
Лявон Вольскі
18.11 - 20:00. Клюб Графіці. Прэзэнтацыя сольнага праекту «Куплеты і прыпевы» Кантактны тэлефон: (029) 254-49-09. Адрас: Менск, зав. Калініна, 16 |
|
|
| Выйграй прыз |
[Жнв. 13, 2008|11:21 pm] |
Музычныя эксперты працягваюць ацэньваць альбомы НРМ. Нагадваем, што зарэгістраваўшыся на сайце і пакінуўшы свой каментарый, вы маеце магчымасьць выйграць прыз! Усе ідем сюды:
http://experty.by/?q=taxonomy/term/12 |
|
|
| Канцэрт у "Рызе" |
[Ліп. 24, 2008|08:14 pm] |
|
Больш за дзьвесьце гледачоў прыйшло на імправізаваны канцэрт-прэзентацыю ў музычную краму Містэрыя Гуку, што знаходзіцца ў гандлевым цэнтры Рыга. Чытаць далей... |
|
|
| Мініканцэрт Лявона Вольскага |
[Ліп. 20, 2008|08:04 pm] |
|
Нарэшце! 24 ліпеня ў "Містэрыі гуку" (ГЦ "Рыга") - ЛЯВОН ВОЛЬСКІ. МІНІ-КАНЦЭРТ І АЎТОГРАФЫ - з нагоды CD-рэлізу "Куплеты і прыпевы". Пачатак - 18.00. |
|
|
| Шукаем валанцёраў! |
[Ліп. 20, 2008|07:18 pm] |
Здравствуйте!
Я редактор белорусского видеопортала Belarus-LIVE.TV , где в категории "Музыка" есть раздел "N.R.M." ( Read more... ) |
|
|
| (бяз тэмы) |
[Чэр. 10, 2008|07:55 pm] |
NRM будзе на Be2gether 2008Прэс-каардынатарка Be2gether Эгле Рэмэйкайтэ паведаміла сёньня Generation.bY, што дасягнутатая дамова на ўдзел у фэсьце легендарнага беларускага гурта N.R.M. |
|
|
| АКУСТЫЧНЫ КАНЦЭРТ N.R.M. |
[Крс. 19, 2008|12:48 am] |
|
ВЯЛІКІ АКУСТЫЧНЫ КАНЦЭРТ 29 траўня 2008, пачатак а 19 гадзiне Вялікая заля К/З "Мінск" (г.Мiнск, вул.Кастрычнiцкая 5)

Квiткi 17000-35000, папярэднi продаж: - К/З "Мiнск" (вул.Кастрычнiцкая 5) - артхауз "Падземка" (пр-т Незалежнасці 43)
Даведкi: (VELCOM/ MTC) 6555596, (017)2801510 Даведкi, бронь: ICQ 444312033 |
|
|
| Куплеты і прыпевы |
[Крс. 16, 2008|09:18 pm] |
|
Эх, любіць наш народ халяву! Варта было Лявону Вольскаму выкласьці трэкі свайго новага сольнага праекту абсалютна бесплатна, і вось -- маем 1300 наведваньняў усяго толькі за паўдня! |
|
|
| Два квіткі за столік |
[Сак. 19, 2008|05:11 pm] |
Ёсьць два чалавекі, якія ня змогуць пайсьці сёньня на канцэрт NRM, а ўжо набылі квіткі за столік.
Кошт квітка здаецца 34 тысячы.
Мапед ня мой, таму падрабязнасьці для тых, хто жадае перакупіць гэтыя квіткі, можна атрымаць па тэлефоне 6322743 (Velcom). |
|
|
| navigation |
| [ |
viewing |
| |
most recent entries |
] |
| [ |
go |
| |
earlier |
] |
| |
|
|