Новая суполка пачынае свой шлях!
Жадаеце далучыцца? Жодных перашкодаў - Вы можаце нават ня быць ураджэнцам Наваградчыны. Дастаткова толькі любіць Наваградчыну так, як любім яе мы (ці нават больш). Нашая суполка - віртуальнае зямляцтва. У тым ліку (ды й ці ня перадусім?) за наваградзкіх мы ўважаем тых, хто лічыць Наваградчыну радзімай свайго духу і сьветагляду. Мяркуем, у Вас ёсьць шмат сяброў, якія таксама любяць Наваградчыну - запрашайце іх з сабою!
Пошук землякоў, вывучэньне гісторыі, культурнай спадчыны і грамадзкага жыцьця Наваградчыны, дыскусіі на злабадзённыя тэмы, фотаздымкі, падарожныя справаздачы, успаміны з маленства - любыя допісы на тэму Наваградчыны вітаюцца ў нашай суполцы.
Спадзяемся на Ваш актыўны ўдзел у жыцьці суполкі. Толькі разам мы праславім Наваградак па ўсім сьвеце!
Navahradak Est Imperare Orbi Universum
З павагай - мадэратары.
PS. Піар гэтага допісу і самой суполкі зьяўляецца сьвятым абавязкам кожнага. NEIOU