(
Згоду на публікацыю ўласнай інфы ласкава даў
ahuapill)
Вёска
Янавічы на Наваградчыне, за 17 км ад Наваградку ў бок Наваельні.
У загаловак вынесеная фраза, якую
ahuapillаў дзед прамовіў пасьля паведамленьня радыёкропкі пра адмену ільготаў інвалідам...
Аляксандар Васільевіч Абрамовіч – дзядзька
ahuapillавага дзеда. У 1943-ім пайшоў у швадрон Рагулі, служыў у Наваградку інтэндантам пад камандай Кастуся Мерляка. Напрыканцы нямецкай акупацыі застаўся ў Беларусі, хаваўся, дзе і як – невядома. Неўзабаве пасьля прыходу саветаў вярнуўся дадому, цяжка паранены. Пабыўшы дома некалькі дзён, памёр ад ранаў. Пахаваны пры вёсцы.
Міхась Савасьцюк – жыхар Янавічаў, жаўнер швадрону Рагулі, напрыканцы нямецкай акупацыі застаўся ў Беларусі, быў арыштаваны і правёў у лягерах 15 год. Вярнуўся ў Беларусь, у 1992-93 гадах пераехаў у Менск. Далейшы лёс невядомы.
Андрэй Піваварчык – жыхар Янавічаў, жаўнер швадрону Рагулі, напрыканцы нямецкай акупацыі застаўся ў Беларусі. У 1944-ым, калі па яго прыйшлі НКВДысты, замкнуўся ў хаце і адстрэльваўся. Калі сконьчыліся набоі, прыняў атруту.
Хутар
Багудзенка побач Янавічаў, дзе жылі бацькі
Люды Гутар, Рагулевай жонкі. Людмілін бацька,
Мікола Гутар, за немцамі быў школьным інспэктарам у Наваградку, далейшы лёс ягоны невядомы. Маці,
Тацяна Гутар, жыла ў Багудзенцы да канца 1940-ых, калі была арыштаваная і зьнікла. Дагэтуль у Янавічах кажуць, быццам па начах да яе хаты прыходзілі нейкія людзі, а нават, быццам “Рагуля з Амэрыкі прылятаў да сваёй цешчы і скокаў з парашутам”.
Схільнасьць да гіпэрбалізацыі вобразу рагулёўцаў, як “народных абаронцаў”, назіраецца ва ўсёй Наваградчыне. У
Навасёлках, у прынёманскай частцы Наваградчыны, распавядаюць, як у 1941-ым у вёску “прыехаў Рагуля на белым кані, зь бел-чырвона-белым сьцягам, і сказаў: “Тут будзе Беларусь!”... Людзі дагэтуль чакаюць, пакуль хтосьці зноў прыедзе і “зробіць тут Беларусь”. Тымчасам, пакуль у Менску вэтэран НКВД тыкае пальцам у бок мітынгу апазыцыі і кажа “Сталіна на іх няма!”, варта мець на ўвазе, што недзе ў Наваградчыне заўжды ёсьць беларускі селянін, які ўскладае тую ж карна-юстыцыйную функцыю на жаўнераў антыпартызанскага эскадрону...