Home
наваградзкія
Navahradak Est Imperare Orbi Universum
траўня 3, 2008 
07:40 pm - Вітаем у віртуальным Наваградку нашых мараў!
пладова-выгадны завод

Новая суполка пачынае свой шлях!

Жадаеце далучыцца? Жодных перашкодаў - Вы можаце нават ня быць ураджэнцам Наваградчыны. Дастаткова толькі любіць Наваградчыну так, як любім яе мы (ці нават больш). Нашая суполка - віртуальнае зямляцтва. У тым ліку (ды й ці ня перадусім?) за наваградзкіх мы ўважаем тых, хто лічыць Наваградчыну радзімай свайго духу і сьветагляду. Мяркуем, у Вас ёсьць шмат сяброў, якія таксама любяць Наваградчыну - запрашайце іх з сабою!

Пошук землякоў, вывучэньне гісторыі, культурнай спадчыны і грамадзкага жыцьця Наваградчыны, дыскусіі на злабадзённыя тэмы, фотаздымкі, падарожныя справаздачы, успаміны з маленства - любыя допісы на тэму Наваградчыны вітаюцца ў нашай суполцы.

Спадзяемся на Ваш актыўны ўдзел у жыцьці суполкі. Толькі разам мы праславім Наваградак па ўсім сьвеце!

Navahradak Est Imperare Orbi Universum

З павагай - мадэратары.

PS. Піар гэтага допісу і самой суполкі зьяўляецца сьвятым абавязкам кожнага. NEIOU
This page was loaded Кст 14 2008, 9:08 am GMT.