Home
наваградзкія
Navahradak Est Imperare Orbi Universum
Літоўская Мітраполія 
8-Тра-2008 05:06 pm
ХАЙЛЬ!, ОРК, Ксардас, ДЫНАМА, НАВАГРАДАК, ЗЯНОН, Макака, Прэзидэнт, сс, Ружжо, Занавеска

Літоўская мітраполія

Каб разабрацца у гісторыі пытання трэба вельмі добра размежаваць для сябе вельмі падобныя фармулёўкі, назвы мітраполій усходнеславянскіх зямель.  Адпраўнай кропкай майго даследвання стаў горад Кіеў, менавіта тут у 988г. князь Уладзімір Святаслававіч хрысціўся сам, хрысціў кіеўскіх жыхароў. Прыкладна да гэтага ж перыяду можна аднесці і з*яўленне першай мітраполіі, якая называлася “Кіеўская і усея Русі”. Мітрапаліт назначаўся напрамую канстанцінопальскім патрыярхам і яго улада распаўсюджвалася на усе землі Кіеўскай русі. Менавіта гэты факт і адыгрываў значную ролю і заблытваў многіх даследчыкаў.

З цягам часу, у сувязі з феадальным драбленнем Кіеўскай русі, цэнтр Мітраполіі змяшчаецца з Кіева ў бок Ноўгада. Але напрыканцы12- пачатку 13 стагоддзяў. “Кіеўскія мітрапаліты” канчаткова аселі у Маскве. Назва ж заставалася старой: “мітраполія Кіеўская і усея Русі”.

Першая ж спроба ВКЛ дамагчыся юрыдычнага прызнання за ёй права на цэнтр мітраполіі адносяцца да княжання Гедземіна 1316-1341гг. Менавіта ён у 1317г. дамогся ад канстанцінопальскага патрыярха права на стварэнне “Наваградска-Літоўскай мітраполіі” На чале яе стаў мітрапаліт Феафіл.Аб тым, што мітраполія называлася менавіта “Літоўскай” сведчаць запісы з архіву Канстанцінопальскага Патрыяршаства. У якіх пад 1317,1327,1329гг. Упамінаецца пра прысутнасць на патрыяршых саборах “Літоўскага мітрапаліта” Феафіла.

Даследчыкі разыходзяцца ў меркаваннях дзе ж была рэзідэнцыя Літоўскага мітрапаліта ў Наваградку. Некаторыя сцвярджаюць, што яна была ў Барысаглебскай царкве, пабудаванай яшчэ ў 12ст. (самай старажытнай у Наваградку).

Але абсалютная большасць краязнаўцаў лічаць рэзідэнцыяй—Замкавую царкву.

Аўтакефалія. Спробы Альгерда і Вітаўта.

Пасля смерці Феафіла, Канстанцінопальскі патрыярх не назначыў яму прыемніка.Улада над мітраполіяй пачала пераходзіць у рукі Маскоўскага мітрапаліта. Бачачы нарастаючую пагрозу Вялікі князь Альгерд у 1355г. сам паехаў у Канстанцінопаль і дабіўся назначэння новага мітрапаліта. Ім стаў Раман. Фармальна рэлігійная улада знаходзілася ў руках Мітрапаліта Маскоўскага, але на самой справе ва усходнеславянскіх землях усталявалася двоеўладзе. З аднаго боку Маскоўскі мітрапаліт, якому падначальвалася акрамя сваіх Маскоўскіх епархій, яшчэ 7 з тэрыторыі ВКЛ і Галіцыі. Й мітрапаліт Наваргадскі Раман, які захоўваў уладу над астатнімі землямі княства. Але як і ў выпадку з Феафілам, пасля смерці Рамана канстанцінопальскі патрыярх заявіў, што не будзе назначаць новага мітрапаліта.

Тады ў 1415г. Па прапанове вялікага князя Вітаўта ў Наваградку прайшоў Духоўны сабор. Сабор пасвяціў у сан асобнага ад Масквы мітрапаліта Рыгора Цамблака і абвясціў аўтакефалію, матывуючы гэта тым, што мітрапаліт Усяе Русі Фоцій злоўжывае сваім становішчам і не здольны ўтрымліваць вялікую тэрыторыю з праваслаўным насельніцтвам. Масква і Канстанцінопаль такое рашэнне прызналі незаконным. У выніку ў 1420г. мітраполія Вялікага княства Літоўскага перайшла пад кіраўніцтва мітрапаліта Фоція, які двойчы наведаў Навагрудак у 1421 і 1430-м гадах. Пасля утварэння ў 1448г. аўтакефальннай Рускай Праваслаўнай Царквы, праваслаўныя епархіі Вялікага княства Літоўскага праз некаторы час сталі аўтаномнай мітраполіяй Канстанцінопальскага патрыярхата. Наваградак працягваў заставацца кафедрай праваслаўнага мітрапаліта. На 30-я гады ХVІ ст. тут было ужо 10 цэркваў: Барысаглебская, Успенская, Іаанаўская, Крыжаўздвіжанская, Мікалаеўская, Пакроўская, Пятніцкая, Сімяонаўская, Троіцкая і Уваскрасенская.

Унія ўНаваградку

Берасцейскі царкоўны сабо і унія 1596г. таксама значна закрануў Навградак. Менавіта тут была кафедра уніяцкіх мітрапалітаў.А ў  1613 г. ім стаў Іосіф (па нараджэнню Ян) Вельямін Руцкі, ураджэнец в. Рутка пад г. Навагрудкам. Гэта стала доказам вялікай павагі духоўных лідэраў да гісторыі Наваградка і яго ролі ў гісторыі станаўлення царкоўнай арганізацыі на землях ВКЛ.

Уніяцтва ў Расейскай Імперыі

Але гісторыя Наваградка не абмяжоўваецца першым абвяшчэннем аўтакефаліі на беларускіх землях, Наваградак адыгрываў значную ролю і у Расейскай імперыі, пад час уціску на уніяцкую царкву і уніяцкае духавенства. Для паўнаты карціны трэба разглядзець становішча Наваградка у часы яго маруднага згасання—часы у складзе Расеі:

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалггай Навагрудак, уключаны у склад Расійскай імперыі, страціў свой ваяводскі статус, стаўшы звычайным павятовым горадам. Аднак у адносінах да уніяцкага жыцця яшчэ некаторы час захоўваў пэўную адметнасць. Да 1810г. тут знаходзілася рэзідэнцыя Брэсцкага уніяцкага епіскапа Ігнація Булгака, перанесеная потым у Жыровічы. На тэрыторыі Навагрудскага павета працавала найбольшая ў Гродзенскай губерні колькасць храмаў - 56, якія мелі, згодна тагачаснай статыстыкі, каля 95 тысяч прыхаджан.
Аднак у хуткім часе адбыліся значныя змены. У 1836 г. рашэннем Сената быў закрыты уніяцкі мужчынскі кляштар, а ў 1840 г. жаночы кляштар пры Барысаглебскай царкве.
У 40-х гадах
XIX ст. усе уніяцкія прыходы на тэрыторыі Навагрудскага павета былі пераўтвораны ўладамі ў праваслаўныя.
I ўсё ж, нягледзячы на афіцыйнае скасаванне уніяцкай царквы, у многіх вернікаў яшчэ доўгі час захоўвалася арыентацыя на ўніяцтва. Пацвярджаюць тэта, у прыватнасці, успаміны праваслаўнага свяшчэнніка Сенненскай царквы Клімента Савіча, які ў другой палове 50-х гадоў XIX ст. застаў сваіх прыхаджан "уніятамі ў поўным сэнсе гэтага слова". Яго папярэднік быў перакананым уніятам "i да самай сваей смерці ў 1855 г. ўвесь час калі не ў прыходскай царкве, то ў капліцы, пастаянна служыў па-ўніяцку, успамінаў Святы Сінод і Рымскага папу. Гэтыя службы праводзіў выразна, з трапяткой павагай i слязмі замілавання, расчуліваючы часта да слёз прысутных"
Некаторыя ўніяты, асабліва ў горадзе, не згаджаючыся перайсці ў праваслаўе, прымалі каталіцтва
i хрысцілі ў яго сваіх дзяцей. Асабліва прыкметным гэта было ў канцы 50-х гадоў, што стала нават прадметам разгляду Навагрудскага магістрата.
Частка праваслаўных свяшчэннікаў праводзіла сваю работў сярод уніятаў даволі далікатна
i тонка. Як, напрыклад, згаданы вышэй Клімент Савіч, якога тагачасныя праваслаўныя iepapxi ставші ў прыклад іншым. Як яны адзначалі, К. Савіч "павучанні спачатку гаварыў на польскай мове з дамешкам беларускай, затым - на беларускай з дамешкам рускай і, нарэшце, на чыста рускай мове, тым самым прывучваючы прыхаджан да рускай народнасці".
I ўсё-такі вера бацькоў давала аб сабе знаць i пазней. Як адзначалася ў адной з публікацый "Минских епархиальных ведомостей" за 1908 г., каталіцкія ксяндзы часта прыходзяць ва уніяцкія сем''і i прапануюць галаве сям''і прыняць "сваю старую веру, каталіцкую11. I такія прапановы "многія прымаюць i адыходзяць ад праваслаўя".
Аднак гэтыя факты ўжо нічога не маглі змяніць. Колькасць праваслаўных няўхільна ўзрастала. Не змяніла значна гэтую тэндэнцыю
i часовае знаходжанне Навагрудчыны ў складзе польскай дзяржавы ў міжваенны час.

This page was loaded Тра 12 2008, 2:36 pm GMT.