Home
МУЗЫКА_BY - Часопіс Pra-Rock [entries|archive|friends|userinfo]
music_by

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Часопіс Pra-Rock [Jul. 17th, 2008|12:05 pm]
Previous Entry Add to Memories Tell a Friend Next Entry

music_by

[ori_84]


Шаноўныя Лейдіс энд Джэнтэльмэн!

Запрашаем Вас да супрацы ў новым некамэрцыйным праекце – інтэрнэт-партале, які будзе прысьвечаны незалежнай музыцы. Мы шукаем людзей, для якіх музыка - гэта больш, чым проста хоббі, для якіх такія назвы, як post-rock, acid-jazz, lo-fi, avant-pop, coldwave, rockabilly, trip-hop, minimal techno, post-punk, ня новыя. Тых, для каго дзень без новага альбому – гэта страчаны дзень. Людзей, для якіх музыка - гэта стыль жыцця і якія да таго ж маюць талент, каб пра яе пісаць. Разам з Вамі мы хочам стварыць першы беларускі партал, які будзе займацца прафэсійнай крытыкай незалежнай музыкі, як гэта робяць на Захадзе сэрвісы Pitchfork Media ці Pop Matters. Да супрацы ў якасьці рэпартэраў запрашаем таксама журналістаў (інтэрв'ю, апісанне гуртоў, навіны і г.д.), фатографаў, ды інфарматыкаў (php, mysql, html, webdesign), карэктараў беларускай мовы ды перакладчыкаў (PL-BY ды BY-PL).

Нагадваем, што "Часопіс Pra-Rock", як і яго польскі адпаведнік, праект некамэрцыйны, таму яго аўтары ды кіраўніцтва не атрымоўваюць зь дзейнасьці праекту нічога акрамя славы, дармовага алкаголю* і жанчын.

* "Часопіс Pra-Rock" за трэзьвасьць!... за трэзьвы сэкс!


кантакт: orion@pro-rock.pl

www.pra-rock.by (soon!)
www.pro-rock.pl
linkReply

Comments:
[User Picture]From: [info]macie3k
2008-07-17 10:47 am (UTC)

(Link)

> ... і жанчын.

lol
[User Picture]From: [info]mrrmiau
2008-07-17 04:53 pm (UTC)

(Link)

..і жанчын".
Шо за шавінізм? Ці вы запрашаеце да супрацоўніцтва толькі лесбіянак? А мужчын даваць не будуць?
[User Picture]From: [info]ori_84
2008-07-17 05:14 pm (UTC)

(Link)

Мы не шавіністы, але да супрацы запрашаем самых мужчын, бо і бабы на музыку не разбіраюцца, а іх мейсца ў кухні.
[User Picture]From: [info]mrrmiau
2008-07-17 05:23 pm (UTC)

(Link)

Вы смайлік :) не забыліся паставіць?
А то ж на пачатку Вы звярталіся да лэйдзіс і джэнтльмэна..
[User Picture]From: [info]ori_84
2008-07-17 10:15 pm (UTC)

(Link)

Калі я кажу сурёзна! Чаму не хочаш мне паверыць?
;)