Home
< узад | 0 - 10 |  
Kamunikat.org [userpic]
Сяргей Вітушка пра "нефармалаў" і Талаку ў Беларускай Рэдакцыі ПР - слухайце на Камунікат.org
by Kamunikat.org ([info]kamunikat)
at 07 сьнежня 2009 (22:48)

Сяргей Вітушка, фота: www.naviny.byНа мяжы савецкіх застойных часоў і перабудовы, у моладзевым асяродку, цалкам падкантрольным камсамолу, нечакана зьявіліся “нефармалы”. Іх незаплянаваны энтузіязм бянтэжыў і насцярожваў, бо энтузіясты, па-першае, зьбіраліся самастойна, па-другое, без аніякай платы дапамагалі ў рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры. За работу браліся цяжкую й брудную, а вось думкі мелі ўзьнёслыя. Гаворка пра “Талаку”. Гэтак называўся клюб нефармальнай моладзі. “Дзе пачую талаку, туды ногі валаку”, - жартавалі ягоныя сябры. А жартавалі, спрачаліся й проста размаўлялі паміж сабою толькі па-беларуску. На той час – адно гэта было ўжо ўчынкам зь вялікай літары. Лідэрам талакоўцаў быў Сяргей Вітушка. Мінула ўжо добрых 25 гадоў. Нялёгка й няпроста склалася жыцьцё Сяргея, які, як кажуць, і сам гарэў, і іншых мог запаліць, натхніць, разварушыць. Як гэта было, тады, на мяжы савецкіх застойных часоў і перабудовы? Пра гэта маем магчымасьць паслухаць самога Сяргея Вітушку... Больш...

mikola_a [userpic]
Анархисты атаковали казино в центре Минска
by mikola_a ([info]mikola_a)
at 05 сьнежня 2009 (15:27)

Примерно месяц назад СМИ активно писали об открытии в Минске элитного казино "Шангри Ла". Пропуск в "элиту" - пять тысяч долларов. Это минимальная сумма обмена денег на фишки в этом казино. Напыщенная роскошь "хозяев жизни" соседствует с тяжелым трудом, нуждой, а зачастую и бедностью наших сограждан. Закрывать глаза на несправедливость нельзя.
Утром 5 декабря группой минских анархистов была предпринята атака на казино "Шангри Ла" по улице Кирова. Не смотря на то, что казино находится в центре города, всем участникам акции прямого действия удалось скрыться.

Цели акции, фото и видео смотрим тут: http://belarus.avtonom.org/?p=6477

Яныч [userpic]
Вечар памяці Уладзіміра Караткеіча!
by Яныч ([info]janych_1990)
at 26 лістапада 2009 (18:55)

Вечар памяці Уладзіміра Караткевіча адбудзецца 30 лістапада ў 18.00 на гістфаку БДУ
У вечары прымаюць удзел:
- Алесь Камоцкі
- ZnaRock
- Кася Камоцкая
- Галіна і Барыс Вайханскія
Сябры Уладзіміра Сямёнавіча:
- Адам Мальдзіс
- Міхась Чарняўскі
- Вячаслаў Рагойша
- Нінэль Ганчарова (аднакурсніца Караткевіча па філфаку Кіеўскага універсітэта)
- Даследчык творчасці Уладзіміра Сямёнавіча Анатоль Верабей
Актавая зала гістарычнага факультэту БДУ (Чырвонаармейская, 6), 30 лістапада, 18.00

Kamunikat.org [userpic]
Іванова Кацярына, Сальнікава Кацярына, Беларусь мая непаўторная на Камунікат.org
by Kamunikat.org ([info]kamunikat)
at 23 лістапада 2009 (01:00)

Беларусь мая непаўторная

Метадычны дапаможнік па вывучэнні ангельскай мовы
Іванова Кацярына, Сальнікава Кацярына

Вучэбна-метадычны дапаможнік складзены ў адпаведнасці з адукацыйным стандартам цыкла сацыяльна-гуманітарных дысцыплін і базавай праграмай па ангельскай мове; мае мэту развіцця навыкаў вуснай мовы на аснове тэкстаў. Вучэбна-метадычны дапаможнік прызначаны для студэнтаў гуманітарных факультэтаў дзённай формы навучання. Дадзены дапаможнік прызначаецца для студэнтаў першага курса гуманітарных факультэтаў дзённай формы навучання. Дапаможнік уключае ў сябе сістэматызаваны па тэматычнаму прынцыпу тэкставы матэрыял. Тэксты ўзяты ў большасці з сайта Virtual Guide To Belarus (http://www.belarusguide.com). Дапаможнік складаецца з пяці раздзелаў. У кожны раздзел уваходзяць тэксты з паследуючым комплексам разнастайных заданняў для праверкі якасці засваення лексіка-граматычнага матэрыялу. Акрамя таго, у склад дапаможніка ўключаны праблемныя тэксты для анатавання і дадатковыя тэксты для самастойнага чытання, кароткі граматычны даведнік. Матэрыялы і практыкаванні дадзенага дапаможніка адпавядаюць праграмным патрабаванням. Болей...

Kamunikat.org [userpic]
Дапаможнік для прэс-сакратароў НДА, Другое выданне на Камунікат.org
by Kamunikat.org ([info]kamunikat)
at 23 лістапада 2009 (00:43)

Дапаможнік для прэс-сакратароў НДА

Як рабiць прамоцыю дзейнасцi НДА ў СМІ

Дадзены праект рэалізаваўся Еўрапейскім Домам Сустрэч – Фундацыяй “Новы Стаў” з Любліна ў партнёрстве з Фундацыяй падтрымкі моладзевых ініцыятыў „Дзедзіч”з Берасця на прнацягу чэрвеня – ліпеня 2007 г. Галоўнымі мэтамі праекту з’яўляліся перадача маладым дзеячам грамадскіх арганізацый з заходняй Беларусі ведаў і ўменняў у галіне прамоцыі дзейнасці іх арганізацый у СМІ, а таксама ў галіне навязвання кантактаў са СМІ, аўтапрэзентацыі, публічных выступаў і г. д. У праекце ўзялі ўдзел 15 сябраў беларускіх арганізацый. Праект быў зрэалізаваны праз два навучальныя цыклы і прэзентацыю дзейнасці люблінскіх няўрадавых арганізацый, а таксама праз выданне гэтага дапаможніка. Першая навучальная сустрэча адбылася 21-24 чэрвеня 2007 г. Болей...

OpSoMe [userpic]
«За шклом» ад МТС
by OpSoMe ([info]opsome)
at 18 лістапада 2009 (12:14)

Аператар мабільнай сувязі МТС запусціў у тэставым рэжыме новыя паслугі, якія дазваляюць абанентам адсочваць месцазнаходжанне адзін аднаго. Дастаткова “пазычыць” у прыяцеля тэлефон на пару хвілінаў, каб пасля трымаць яго пад каўпаком.

Прапановы «Сям’я пад наглядам» і «Мабільныя супрацоўнікі» маюць прыкладна аднолькавую скіраванасць. Першая накіравана на клапатлівых бацькоў, якія хочуць ведаць дзе швэндаюцца іх дзеці. Другая – на строгіх кіраўнікоў, якія не хочуць верыць, што іх падначаленыя таксама маюць асабістае жыццё.

Паслугі дазваляюць вызначыць месцазнаходжанне карыстальніка тэлефонам па бліжэйшых базавых станцыях. Тэставая бясплатная эксплуатацыя «Сям’і пад наглядам» працягнецца месяц, а «Мабільных супрацоўнікаў» — два месяцы.

Працэдура падключэння простая. Трэба зарэгістраваць сваю “сям’ю” і атрымаць асабісты код з некалькіх сімвалаў. А пасля можна хадзіць па знаёмых і пазычаць на некалькі хвілін тэлефон. Гэтага часу хопіць, каб даслаць смс-паведамленне на спецыяльны нумар. Ніякія пісьмовыя заявы і дазволы непатрэбныя. З таго часу можна перыядычна адпраўляць смс-ку кшталту “ГДЕ ПАША/САША/МАША” і атрымліваць інфармацыю пра месцазнаходжанне сябра з дакладнасцю ў некалькі метраў.

далей...
Read more... )

inforada [userpic]
Дзень Студэнта
by inforada ([info]inforada)
at 17 лістапада 2009 (15:54)

Калі няма свабоды, то лепш памерці
17 лістапада 1939 г. 3.30 ночы.

Шэсць студэнцкіх інтэрнатаў у Празе акружаны салдатамі Гітлераўскага асабістага склада. Салдаты ўрываюцца ўнутр cа зброяй, дубінкамі, палкамі, рамянямі, драўлянымі паленамі, збіваюць спалоханых студэнтаў усіх без разбору. Іх выводзяць у двор без усякіх тлумачэнняў, зганяюць у грузавікі. Вязуць. На вуліцы мароз. Большасць студэнтаў без верхняй вопраткі. Яны не атрымалі ані вады, ані хлеба. Ім забаронена размаўляць.

Загад аб закрыцці ўніверсітэтаў
У той дзень дзевяць студэнтаў расстраляныя без прад'яўлення абвінавачвання і суда.

1200 чалавек саслана ў канцэнтрацыйны лагер Саксенгаузен.

Загад аб закрыцці ўніверсітэтаўУсе вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы Чэхіі закрыты.

Усё гэта пакаранні за тое, што чэшскія студэнты асмеліліся падняцца, сарваць маску абыякавасці і бязмоўя і сказаць, што яны не згодны, што ў іх краіне няма гаспадароў акрамя іх саміх. Яны паўсталі супраць уласнай слабасці і тупой сістэмы.

OpSoMe [userpic]
Колькі каштуе жыць на пракат?
by OpSoMe ([info]opsome)
at 17 лістапада 2009 (14:23)

Вы пераехалі на новую кватэру, а там няма бытавой тэхнікі? Засяліліся ў інтэрнат, без халадзільніка і тэлевізара? Можна, канечне, ці захоўваць прадукты за форткай ці хадзіць у госці да суседзяў, але ёсць варыянт узяць неабходныя рэчы на пракат.

Чым радуюць сталічныя дамы пракату, высвятляў Мікола Ляўчук.

Звычайны халадзільнік вам абыдзецца ад 15 000 да 33 000 рублёў у месяц, пральная машына -- 7200 рублёў, мiкрахвалевая печ -- 19 500 рублёў. Праўда, пральная машына будзе вашага, а то і старэйшага ўзросту. Кошты сучасных каляровых тэлевiзараў у дамах пракату Мінска вар'iруюцца да 24 600 рублёў у месяц, у асноўным, гэта тэлевiзары айчыннай вытворчасцi.

Актуальны ў перыяд, калі ўжо холадна, але ацяпленне яшчэ не ўключылі, абагравальнiк каштуе 17 700 рублёў у месяц. Калi захочацца панастальгаваць, кошт на месяц касетнага магнiтафона -- 5100 i вiдэамагнiтафона -- 25 800 рублёў, а фотаапарата -- 20 700 рублёў. Сучасная тэхнiка каштуе не нашмат даражэй: пракат DVD-плэера -- 27 000 рублёў у месяц.Read more... )

OpSoMe [userpic]
Тэндэнцыя - Культурніцкія выданні знікаюць з рынка мас-медый
by OpSoMe ([info]opsome)
at 16 лістапада 2009 (17:13)

Йосі Тавар - ізраільскі дыпламат, музычны крытык і аўтар некалькі кніг- распавядае пра ўзаемаадносіны культуры і мас-медыі.

Ёсі Тавор доўгі час працаваў радыё-журналістам, а таксама журналістам-аглядальнікам у друкаваных СМІ. Сёння ён разважае наконт узаемаадносін культуры і журналістыкі:

- Калі мы кажам пра культуру і мас-медыі, часам становіцца не зразумела, хто ад каго залежыць. Таму што культура мае патрэбу ў СМІ: без газет, часопісаў, радыё і тэлебачанне немагчыма існаванне культуры. Але калі знікнуць кацэрты, імпрэзы, выставы, пра што будуць пісаць газеты, што будзе трансляваць тэлебачанне? То бок гэта вельмі важны і патрэбны сінтэз, і мы не можам існаваць адзін без аднаго. Але ў нейкі момант адбылося тое, што мас-медыі пачалі ўсталёўваць свае правілы для культуры і пачалі сцвярджаць, што добра, а што дрэнна. Я думаю, тут павінна спрацоўваць прафесійная этыка журналіста, якая мусіць падказаць, што рэпарцёр не можа дыктаваць правілы, а можа толькі канстатаваць факты падзеі.

Read more... )

Kamunikat.org [userpic]
Землякі, альбо беларускія лімэрыкі, Хадановіч Андрэй на Камунікат.org
by Kamunikat.org ([info]kamunikat)
at 12 лістапада 2009 (17:17)


Землякі, альбо беларускія лімэрыкі

Лімэрыкі (пэданты ставяць націск на першым складзе) — паэтычны жанр, выпрабаваны гісторыяй. Паводле паданьняў, яны паходзяць з Ірляндыі, з аднайменнага места Лімэрык (ці Лімрык), жыхары якога пяялі жартаўлівыя песьні й спаборнічалі гэткім чынам у бязглузьдзіцы. Іншыя спробы вытлумачыць этымалёгію назову "лімэрыкі" не вытрымліваюць крытыкі. Першапачаткова лімэрыкі існавалі ў фальклёры, а пасьля трывала атабарыліся ў ангельскамоўным (і ня толькі) красным пісьменстве. Вялікі дзякуй Эдварду Ліру, які ў сярэдзіне XIX ст. напісаў "Кнігу бязглузьдзіц" — шэдэўр ангельскай паэзіі абсурду. Кніга складалася менавіта зь лімэрыкаў і адразу выклікала шмат перайманьняў. Гэты літаратурны гатунак дажыў і да нашага часу. Ён традыцыйна ўспрымаецца як жанр дзіцячай літаратуры. (Але ня толькі: яскравы довад — шматлікія пахабныя лімэрыкі!) Адметная рыса гэтых вершаў — спалучэньне неўтаймоўнай фантазіі й пэдантычнага захаваньня цьвёрдых фармальных канонаў (Перадмова, А. Х., фрагмэнт) Болей...


< узад | 0 - 10 |