Home
Горячие новости из Минска [entries|archive|friends|userinfo]
Комьюнити оперативных новостей

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

[Jul. 18th, 2008|01:35 pm]

ed_glezin

“Бомба” для Батьки

2008-07-17 | Москва, Новости Обороны

Фотографии с акции

17 июля напротив посольства Республики Беларусь прошел пикет против травли белорусской оппозиции, развернувшейся после теракта в Минске 4 июля.

Акция была организована под эгидой Российской общественной инициативы “Солидарность с Беларусью”. В пикете приняли участие активисты движений “Оборона” и “Смена”, правозащитники и гражданские активисты.

Участники мероприятия скандировали лозунги: “Жыве Беларусь!”, “Взрыв не повод для репрессий!”, “За вашу и нашу свободу!”, “Беларусь нас не слышит, Лукашенко ты не прав!”. Кроме того, они держали плакаты: “Запретите уроки химии - спасите Батьку”, “Каких преступников ни ловят, все оппозиционеры попадаются”, “За ваши и наши права!”, “Не пей - террористом станешь”. К последнему плакату был прикреплен пустой пакет из-под сока. Именно такие пакеты изымаются в последнее время в Беларуси у “террористов”, в число которых традиционно попадают оппозиционные активисты.

Дальше »
.

linkpost comment

Затрыманьне М.Лазоўскага працягнулі на 10 дзён [Jul. 10th, 2008|04:07 pm]

radio_svaboda
Пра гэта “Радыё Свабода” паведаміла жонка затрыманага былога актывіста “Белага легіёну” Ніна Шыдлоўская. Лазоўскі -- адзін з падазраваных па справе аб выбуху ў Менску 4 ліпеня.

Падрабязьней:
http://origin.svaboda.org/content/Article/1182865.html
linkpost comment

ЖЖ у тварах [Jul. 9th, 2008|06:33 pm]

nn_video
У Менску адчынілася выстава фотапартрэтаў карыстальнікаў "ЖЖ".

уражаньне ад імпрэзы можна атрымаць у гэтым відэа )
link1 comment|post comment

Забыта кредитка! [Jul. 4th, 2008|04:03 pm]

macsim_by
[music |John Mayer - Waiting On The World To Change (broadcasttut)]

По адресу пр. Роккосовского 114 (банкомат Беларусьбанка), приблизительно в 15.20. Кредитка на имя Mikalai Karol.

Карточку я отдал в банк. Спрашивайте там.
linkpost comment

Патрэбна вашая дапамога [Jul. 1st, 2008|01:11 pm]

coipish
Паважанае спадарства.
Беларускі "Мэмарыял" пачынае зьбіраць успаміны ахвяр камуністычных рэпрэсіяў. Калі ласка, калі вы дзесьці пабачыце чыесьці такія ўспаміны, паведаміце.
Ці мо хтосьці з вашых родзічаў/знаёмых быў ахвяраю ГУЛАГа ці неяк інакш пакутваў ад камуністычных рэпрэсіяў, калі ласка, дашліце хаця б сьціслы пераказ ягоных успамінаў.
Дасылаць можна мне - kojpisz@gmail.com
Калі вы акрамя ЖЖ тусуецеся яшчэ дзесьці - на інышх блоґах, форумах іг.д. - калі ласка, распаўсюдзьце гэтую аб'яву там.
Ніхто не павінны быць забытым.
linkpost comment

Асуджанаму па “справе 14” пагражае турма [Jun. 29th, 2008|03:55 pm]

radio_svaboda
Затрымалі Міхала Пашкевіча, раней асуджанага да “хатняй хіміі” па “справе 14”.
Калі суд прызнае яго вінаватым у хуліганстве, ён можа патрапіць у турму.


Як паведаміў “Свабодзе” лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, сёньня ўвечары быў затрыманы палітвязень Міхал Пашкевіч, які быў пакараны ўвесну па “справе 14”.

Лябедзька паведаміў, што сёньня адбылася палітрада партыі, сябрам якой зьяўляецца Пашкевіч, і ён быў дэлегаваны назіральнікам у Цэнтральную выбарчую камісію. Пасьля паседжаньня Міхал Пашкевіч накіраваўся на чыгуначны вакзал, дзе ў яго была прызначаная сустрэча, і там быў затрыманы.

“Ён толькі пасьпеў патэлефанаваць, што затрыманы невядома за што і яго вязуць у Кастрычніцкі РАУС. Я датэлефанаваўся да РАУС, і там мне паведамілі, што Пашкевіч зьдзейсьніў дробнае хуліганства. Зараз Міхал утрымліваецца ў турме на Акрэсьціна, суд адбудзецца ў панядзелак”, -- паведаміў Лябедзька. Ён дадаў, што паколькі Міхал раней быў асуджаны да так званай “хатняй хіміі”, то ў выпадку, калі суд прызнае яго вінаватым у дробным хуліганстве, Міхалу пагражае сапраўднае зьняволеньне.

http://www.svaboda.org/content/Article/1145960.html
linkpost comment

Пушкін і шпакоўні [Jun. 5th, 2008|10:32 pm]

nn_video
Алесь Пушкін прапануе арыгінальнае вырашэньне жыльлёвай праблемы: кожнаму беларусу па шпакоўні. Ёсьць варыянт для аграгарадкоў, для "сьвядомых" і нават для жыхароў менскага элітнага комплексу "Дразды". Мадэлі шпакоўняў прэзэнтаваныя на выставе дызайну ў Менску.

відэа тут )
linkpost comment

Гіп-гоп бабулька і графіцісты [Jun. 2nd, 2008|04:11 pm]

nn_video
31 траўня ў Менску на скрыжаваньні Нямігі і Гарадзкога Валу графіцісты размалявалі рэклямны шчыт - нават бабулька, якая назірала за дзействам, пачала таньчыць хіп-хоп!

каму цікава, відэакліпчык тут )
link2 comments|post comment

Тайны Плошчы Каліноўскага [May. 31st, 2008|08:41 pm]

feofano
Праект "Навінкі у карцінках" прыходзіць у блогі. Запрашаем цябе далучыцца да нашае камьюніці .

Першы прэзентуемы праект "Тайны Плошчы Каліноўскага"

linkpost comment

Прысуды у "справе 14-ці" [May. 27th, 2008|05:29 pm]

radio_svaboda
17.15. АМАП выштурхоўвае людзей з двара будынку Цэнтральнага суду Менску.

17.08 Судзьдзя агучыў прысуд: П.Вінаградаву і М.Субачу па два гады абмежаваньня волі, непаўнагадоваму М.Дашуку -- 1,5 гады без накіраваньня ў папраўчыя ўстановы.

17.05 Судзьдзя пачаў чытаць прысуд. Ён прызнаў падсудных вінаватымі. Пракурор запатрабаваў Паўлу Вінаградаву, Максіму Дашуку і Міхаілу Субачу па два гады абмежаваньня волі.

http://svaboda.org/content/Article/1117681.html
linkpost comment

"Працэс 14-ці": прысуд а 17-й [May. 27th, 2008|12:45 pm]

radio_svaboda
11. 35 Судзьдзя Валерый Есьман абвесьціў перапынак прыблізна да 17-ці гадзін і пайшоў пісаць прыгавор.

11.30 Абвінавачаныя выступілі з апошнім словам. Міхаіл Субач заявіў, што ён зьяўляецца законапаслухмяным грамадзянінам, што як прадпрымальнік ён заплаціў за мінулы год 3 мільёны рублёў падаткаў. А 10 студзеня прыйшоў на Кастрычніцкую плошчу з жонкай і маці, якія таксама зьяўляюцца прадпрымальнікамі, каб адстойваць свае правы. Няпоўнагадовы Максім Дашук адмовіўся ад апошняга слова. Павал Вінаградаў заявіў, што 10 студзеня ён выйшаў на плошчу на знак салідарнасьці ня толькі з прадпрымальнікамі, але і ўсімі грамадзянамі, бо ў выніку прымяненьня 760-га ўказу вырастуць цэны для ўсіх. Ён нагадаў, што грамадзяне Беларусі паводле Канстытуцыі маюць права на сходы і мітынгі.

11.15 Адвакаты папрасілі суд апраўдаць усіх падсудных. На іх думку, папярэдняе сьледзтва не прадставіла дастатковых доказаў віны. А ў часе прагляду відэаматэрыялаў ня была зробленая ідэнтыфікацыя абвінавачаных.

10.35 Пракурор Лук'янаў запатрабаваў усім тром абвінавачаным абмежаваньня волі на два гады без накіраваньня ў спэцкамэндатуру.

10.25 Працэс аднавіўся пасьля перапынку. Першым у спрэчках выступае пракурор.

http://svaboda.org/content/Article/1117681.html
linkpost comment

"Працэс 14-ці": абвінавачаных сьведкі ўбачылі ў судзе [May. 26th, 2008|09:51 pm]

radio_svaboda
Пачаўся суд яшчэ над трыма абвінавачанымі ў справе, якую празвалі “справай 14-ці”: Паўлам Вінаградавым, непаўналетнім Максімам Дашуком і прадпрымальнікам Міхаілам Субачам.

Іх абвінавачваюць у арганізацыі групавых дзеяньняў, якія нібыта прывялі да грубага парушэньня грамадзкага парадку. Раней 9 чалавек суд пакараў штрафамі і абмежаваньнем волі, а Андрэя Кіма — пазбаўленьнем волі на паўтара году.

Судзьдзя Валеры Есьман пачаў працэс з апытаньня сьведкаў. Дырэктар ГУМу, дырэктар унівэрсаму “Цэнтральны”, дырэктар крамы “Ласунак”, а таксама дырэктар парку маршрутных таксовак “Экспрэс” паведамілі, што 10 студзеня, калі адбывалася акцыя прадпрымальнікаў, працавалі амаль у звычайным рэжыме. Ніякіх фінансавых прэтэнзіяў да абвінавачаных яны ня маюць.Супрацоўнікі ДАІ казалі, што ўпершыню бачаць абвінавачаных і нічога наконт іх актыўнага ўдзелу ў акцыі сказаць ня могуць... )

http://svaboda.org/content/Article/1117637.html
linkpost comment

Працэс 14-ці [May. 26th, 2008|05:57 pm]

radio_svaboda
15.25 Пачаўся прагляд відэаматэрыялаў з акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня ў Менску.

14.55 Сьведка Максім Падбярозкін заявіў, што абвінавачаныя білі супрацоўнікаў ДАІ па нагах і абражалі іх. Допыт сьведкаў закончаны. Пачалі аглядаць пісьмовыя матэрыялы справы.

14.15 Працэс аднавіўся пасьля перапынку. Дапыталі намесьніка начальніка ДАІ Менску Максіма Падбярозкіна. Сьведка пазнаў у абвінавачаных Дашуку і Субачу ўдзельнікаў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня ў Менску.

http://svaboda.org/content/Article/1117406.html
linkpost comment

Партрэты абвінавачаных у "справе 14-ці" [May. 26th, 2008|12:47 pm]

radio_svaboda

Павал Вінаградаў

Міхал Субач i Максім Дашук )

http://svaboda.org/content/Article/1117406.html
linkpost comment

Сёньня працяг справы 14-ці [May. 26th, 2008|12:30 pm]

radio_svaboda
У судзе Цэнтральнага раёну Менску судзяць абвінавачаных у крымінальнай справе, якую празвалі “справаю 14-ці”: Аляксандара Баразенку, Паўла Вінаградава, Максіма Дашука і Міхаіла Субача.

12.05 Дапытаныя яшчэ два супрацоўніка ДАІ. Абодва сьведкі таксама заявілі, што бачаць падсудных упершыню.

11.45 Супрацоўнік ДАІ Аляксандар Субач заявіў у судзе, што трох абвінавачаных бачыць упершыню, што яны нічым не выдзяляліся ў часе акцыяў прадпрымальнікаў. Допыт супрацоўнікаў ДАІ Менску працягваецца.

11.25 Дапыталі сьведку Мікалая Карачуна, дырэктара ГУМа. Ён прэтэнзіяў да мітынгоўцаў таксама не мае. Дапыталі дырэктара крамы "Ласунак" Веру Філіпенкаву. Дапытваюць прадстаўнікоў ДАІ.Ранейшыя падзеі )

http://svaboda.org/content/Article/1117406.html (Артыкул увесь час абнаўляецца)
link1 comment|post comment

У гонар памяці Рыдэля [May. 23rd, 2008|09:14 am]

nicolaev

25 траўня споўніцца роўна год, як Уладзімера [info]rydel23 Каткоўскага няма з намі. "Год, у які ўсім нам было вельмі цяжка і балюча, але сьветла і прыемна ўспамінаць Вову. У сумную гадавіну мы хацелі б сустрэцца з вамі, у Менску або ў Празе, а таксама прысьвяціць гэты дзень успаміну пра rydel23. Таму мы вельмі просім Вас - калі ласка, не праходзьце міма, а зараз напішыце ў каментары нешта, што ў Вас найбольш асацыюецца з Вовам - нейкую гісторыю, успамін, меркаваньне, каб мы ў памятны дзень змаглі падзяліцца гэтымі ўспамінамі адзін з адным. Вялікі дзякуй!.."

Запрашаем хто жадае прыйсьці на могілкі ў нядзелю, 25 траўня,
час і месца загадзя ўдакладніце ў той тэме, мо' ў ейным апдэйце...

linkpost comment

Владик Говор [May. 22nd, 2008|11:51 am]

tan5l
Несколько лет назад Владику Говору поставили стимулятор в клинике города Кёльна. Тогда белорусское государство оказало Владику материальную поддержку в размере 100 долларов.(когда операция стоила 30000 у.е.)На призыв мамы Влада отозвались несколько предприятий, белорусские нефтяники, помогли простые люди и родственники.
Однако стимулятор, поставленный Владику, работает на батареи, которую периодически нужно менять.

Подробности :
http://news.tut.by/society/109409.html
Обсуждение на семействе:
http://forum.semeistvo.by/showthread.php?t=37664

Так собирали деньги и помогали первый раз:
http://forum.semeistvo.by/showthread.php?t=9807
linkpost comment

[May. 8th, 2008|08:21 pm]

knopka_maya
Сорри но очень надо
Ребята, очень сегодня вечером в районе 22:00 или позженадо уехать из Минска в Браслов. Подскажите может кто едет и сможет взять двух человек( за деньги) или подскажите где теперь тусуются частники которые раньше тусились возле входа в автовокзал на бобруйской.
Кто чем может помочь звоните 7704267(мтс)Юля
link2 comments|post comment

Первомай в Минске: анархистское шествие [May. 1st, 2008|08:42 pm]

isto4nik_zarazi
1 мая минские анархисты, не желая участвовать ни в официозном “первомае” на Национальной Библиотеке, ни в оппозиционно-партийном спектакле на Бангалоре, организовали свое несанкционированное шествие.

Более подробно + фото + видео
http://belarus.avtonom.org/?p=1681
linkpost comment

Сяргей Парсюкевіч абскардзіў прысуд [Apr. 28th, 2008|01:01 pm]

radio_svaboda
Алег Грузьдзіловіч, Менск.

28-га красавіка прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч накіраваў у суд скаргу на судовае рашэньне, паводле якога яго прызналі вінаватым ў зьбіцьці міліцыянта і асудзілі на 2,5 года няволі. Адвакат Вера Страмкоўская пералічыла аргумэнты на карысьць адмены прысуду:

“Па-першае, суд ўлічыў толькі паказаньні сьведак з боку абвінавачаньня. Не ўлічаны таксама цялесныя пашкоджаньні, якія былі ў Сяргея Парсюкевіча, нават не далучаныя да матэрыялаў справы ягоныя рэчы ў крыві, ім не дадзеная судовая ацэнка. І нарэшце, блыталіся ў паказаньнях сьведкі абвінавачаньня, у іх былі вялікія супярэчлівасьці”.

Напярэдадні Сяргея Парсюкевіча перавялі ў камэру, якая знаходзіцца ў падвале і ня мае вокнаў. “Яму там вельмі цяжка дыхаць, бо не хапае сьвежага паветра. У яго рэгулярныя прыступы астмы. Трэба патрабаваць, каб яго паклалі ў шпіталь”, -- паведаміла Вера Страмкоўская.

Сайты беларускай службы Радыё Свабода, Беларускага партызана, Хартыі-97 у часе Чарнобыльскага шляху былі атакаваныя. Два дні сайты Свабоды і Беларускага партызана недаступныя. Сябры Свабоды заклікаюць да кампаніі салідарнасьці за свабоду слова ў інтэрнэце.
Некаторыя з публікацыяў недаступнага пакуль сайту Свабоды чытайце на нашым блогу.
linkpost comment

navigation
[ viewing | most recent entries ]
[ go | earlier ]