| bymoladz ( @ 2008-02-02 12:34:00 |
2 лютага спаўняецца 170 гадоў з дня нараджэння героя
Калi мы гаворым пра нацыянальна-вызваленьчы рух супраць расейскiх калянізатараў, калi мы гаворым пра мужнасьць i справядлiвасьць, калi мы гаворым пра любоў да Бацькаўшчыны i самаадданую працу на карысьць свайго народа - мы гаворым пра Кастуся Каліноўскага. Каліноўскі ўключаў у сябе ўсе якасьцi сапраўднага лiдара, якi верыў у сабе i сваiх суайчыннiкаў. Яго заклікi здабыць сапраўдную волю і незалежнасьць, якiя гучалi больш за паўтара стагоддзя таму, ня страцілі сваёй актуальнасьці нават i сёння.
Але ж галоўная спадчына Каліноўскага - гэта той вялiкi ўплыў, якi ён аказаў i працягвае аказваць на пакаленьнi маладых беларусаў. Аднойчы ступіўшы на сьцяжыну палітычнай барацьбы з самаўладзьдзем i аддаўшы жыцьце за сваю краiну, Калiноўскi падаў прыклад усiм нам як трэба шанаваць i змагацца за сваю Бацькаўшчыну, родную мову i культуру. I неўзабаве сёння, калi спаўняецца 170 год з дня нараджэньня нацыянальнага героя, iмя Кастуся Калiноўскага гучыць як нiколi гучна: ствараюцца рухi i арганiзацыi iмя Калiноўскага, складаюцца песнi i iнтэрнэт старонкi пра Калiноўскага, i хто ведае можа i з'явiцца той новы Калiноўскi, якога Беларусi так не хапае.
Cёння, што будзе ў Мінску з гэтай нагоды?
Калi мы гаворым пра нацыянальна-вызваленьчы рух супраць расейскiх калянізатараў, калi мы гаворым пра мужнасьць i справядлiвасьць, калi мы гаворым пра любоў да Бацькаўшчыны i самаадданую працу на карысьць свайго народа - мы гаворым пра Кастуся Каліноўскага. Каліноўскі ўключаў у сябе ўсе якасьцi сапраўднага лiдара, якi верыў у сабе i сваiх суайчыннiкаў. Яго заклікi здабыць сапраўдную волю і незалежнасьць, якiя гучалi больш за паўтара стагоддзя таму, ня страцілі сваёй актуальнасьці нават i сёння.Але ж галоўная спадчына Каліноўскага - гэта той вялiкi ўплыў, якi ён аказаў i працягвае аказваць на пакаленьнi маладых беларусаў. Аднойчы ступіўшы на сьцяжыну палітычнай барацьбы з самаўладзьдзем i аддаўшы жыцьце за сваю краiну, Калiноўскi падаў прыклад усiм нам як трэба шанаваць i змагацца за сваю Бацькаўшчыну, родную мову i культуру. I неўзабаве сёння, калi спаўняецца 170 год з дня нараджэньня нацыянальнага героя, iмя Кастуся Калiноўскага гучыць як нiколi гучна: ствараюцца рухi i арганiзацыi iмя Калiноўскага, складаюцца песнi i iнтэрнэт старонкi пра Калiноўскага, i хто ведае можа i з'явiцца той новы Калiноўскi, якога Беларусi так не хапае.
Cёння, што будзе ў Мінску з гэтай нагоды?