| siemargl ( @ 2007-04-17 22:21:00 |
Вітаю шаноўнае спадарства.
Я свядома цалкам перайшоў на беларускую мову пасля леташніх сакавіцкіх падзеяў, гэтак жа, як, мабыць, і шмат хто з вас. На наступным тыдні маю прайсці медыцынскі агляд, у тым ліку пабываць і ў кабінеце псіхатэрапеўта. Само пытанне - якой мовай мне з ім размаўляць: расейскай альбо Беларускай?
Калі расейскай, то атрымаецца, што я здраджу сваім уласным устаноўкам на выкарыстанне ў жыцці выключна беларускае мовы.
А калі Беларускай, то ён можа падумаць, што мая беларускамоўнасць - гэта нейкая псіхічная хвароба накшталт "навязчівой ідеі", а мне не хочацца мець з гэтым далейшых праблем, праходзіць дадатковыя абследванні і г.д.
Ці мае нехта з прысутных тут беларускамоўных досьвед вырашэння падобнага пытання?
Дзякуй!
P.S. Медагляд адбудзецца ў Мінску, таму і раблю пост менавіта ў гэтую суполку.