April 10th, 2007
У аўторак, 10 красавіка, адбудзецца акцыя па ўшанаваньні памяці ахвяр трагедыі, якая адбылася 65 гадоў таму на рацэ Дубравенка. Збор удзельнікаў акцыі заплянаваны а 14.10 ля галоўнага ўваходу БРУ, ускладаньне кветак – а 14.30 на беразе Дубравенкі. Да мерапрыемства можа далучыцца кожны. (паводле www.mahilou.org)
Сачыце за суполкай. Мы вядзем он-лайн трансьляцыю:
14.15 Каля галоўнага ўваходу ў БРУ сабралося каля 30, пераважна студэнтаў БРУ і Куляшова.
14.20 Калёна ўдзельнікаў падышла да падземнага пераходу. Колькасьць удзелтьнікаў зараз каля 40 чалавек.
14.22 Калёна знаходзіцца ля абутковай крамы "Казанова" (пр-т Міру). Сярод удзельнікаў заўваджаныя прыемныя твары жж-юзэраў baciukou, chrystos, oldmah, dm_dmitriev, kanspiratar, la_mario, goodliving.
14.26 Калёна дайшла да спуска да Дубравенкі. Да удзельнікаў далучылася здымачная група тэлеканала "Магілёў-1".
14.29 На наберажнай удзельнікаў сустрэла здымачная група "2 канала".
14.31 Удзельнікі падыходзяць да берага Дубравенкі. Да асьвятленьня падзеяў далучылася здымачная група "Сталічнага тэлебачаньня".
14.34 Адбылося ўскладаньне кветак. З прамовай выступае baciukou.
14.42 Акцыя завершаная, некаторыя удзельнікі даюць інтэрвію журналістам. Астатнія паціху разыходзяцца.
Заставайцеся з
mahiliou - фотарэпартаж, уражаньні ўдзельнікаў сёньня ўвечары.

Такім чынам, пра акцыю распавялі “Магілёў-1”, СТВ, а вось “2 канал” чамусьці нічога не паказаў, прынамсі ў выпуску навінаў а 18.30. Цікавы рэпартаж быў на СТВ: упершыню шырокай публіцы прадэманстравалі архіўныя здымкі трагедыі 1942 году з фондаў Краязнаўчага музэю, таксама былі апытаныя сьведкі тых падзей.
( фота.. )