Home

Previous Entry | Next Entry

Сёньня Ратушу маюць адкрыць у другі раз. Цяпер з удзелам Лукашэнкі.

Усюды даішнікі. Зранку цэнтар гораду ачэплены, каб туды патрапіць неабходна паказваць сумкі, рэчы. Пажарны завулак увогуле перакрыты чырвонымі стужкамі. На скрыжаваньнях вуліцаў стаяць мэталашукальнікі. Пакуль я шоў ад Дому быту да тэатру, мой заплечнік праверылі пяць разоў! А на Гандлёвую плошчу не пусьцілі ўвогуле: уваход толькі з пропускам.

Калі гаспадароў кватэраў у цэнтры няма дому, іхныя вокны зачыняюць пры дапамозе спэцтэхнікі. Назіраў такое ля крамы “Хамэлеон”.

Адзін з “мэталашукальнікаў” распавёў, што Лукашэнка нібыта павінен прайсьці па пешаходнай вуліцы а 19-ай.


Людзі чакаюць, калі іх пусьцяць да плошчы


Тэатар не працуе


Прыйшлі па "разнарадцы"

Comments

[info]andrus_k wrote:
Jul. 18th, 2008 08:31 pm (UTC)
Jak uzo pisau - durdom pouny. I vokny zacyniali. Uvohulie, biehali, jak nie abasrausysia, prabaccie. Cikava, sto rozhalasu niama tut. A tak narod pasylau miantou i bac'ku dosyc' sprauna.
[info]oldmah wrote:
Jul. 18th, 2008 08:40 pm (UTC)
у магілёве такое ўпершыню!
[info]andrus_k wrote:
Jul. 19th, 2008 07:25 am (UTC)
U Miensku taksama bylo upiersyniu...
[info]xwoody wrote:
Aug. 1st, 2008 02:33 pm (UTC)
як у цябэ шчэ фоцік не адабралі :)
[info]oldmah wrote:
Aug. 1st, 2008 02:34 pm (UTC)
я ім адбяру! :)