jakubaniec ([info]jakubaniec) wrote in [info]kryuja,
@ 2008-10-20 16:32:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Ізноў пра саманазву: у вабарону «літвінаў»
Уласна, чаму менавіта «літвіны»? А ня тыя ж «беларусы», ці там «крывічы».

«Беларусы», «забелорусы», «руссобелы», як і любыя іншыя варыяцыі на «русскую» тэму, не прыймальныя з 3-х прычын: 1) тэрмін «Русь» – замежнага паходжання, ад скандынаўскіх заваёўнікаў; 2) Полацкае княства ў Даўнярускай дзяржаве займала перыферыйнае становішча; 3) Праект «Беларусь», распачаты «адраджэнцамі» ў мінулым стагоддзі, ніякіх ўцямных форм гэтак і не набыў. Палітычная незалежнасць Беларусі ўсё яшчэ пад вялікім запытальнікам, не кажучы ўжо аб культурнай самастойнасці, якой пакуль ані знаку: лукашэнкава «Белоруссия» – культурная калонія касмапалітычнага глабалісцкага монстра РФ, гэта ўсім відавочна. А самыя «адраджэнцы» штораз болей нагадваюць маргінальную секту. Таму ня бачу сэнсу, як напалягаюць некаторыя, захоўваць гэты сумнеўны брэнд «Беларусь» адно дзеля павагі да яго вынаходнікаў-«адраджэнцаў» – бо і паважаць іх асабліва няма за што.

«Крывічом» безварункова аддаю перавагу перад «беларусамі» хоць бы дзеля іх бессумнеўна тутэйшага паходжання. Але іх слабыя месцы ў тым, што 1) Традыцыю ўжывання гэтага этноніму даўно перапынена; 2) «Крывічом» могуць скласці канкурэнцыю іншыя «прабеларускія» этнонімы: прыкладам, «сеўрукі» – так самавызначаліся жыхары Гомельшчыны, Браншчыны, Магілёўшчыны, Смаленшчыны, Чарнігаўшчыны, Куршчыны, Арлоўшчыны, Калужчыны ‘шчэ зусім нядаўна, ў 20 стагоддзі; 3) Крывічы так і не стварылі сваёй ярка акрэсленай дзяржаўнай і гістарычнай традыцыі. Полацкае княства ня можа разглядацца, як крыўская дзяржава ў поўным сэнсе слова, бо кіравала там чужынская «руская» дынастыя, што накідала крывічом чужыя ім бізантыцкія парадкі ды семіцкую рэлігію.

Застаюцца адно «літвіны». За імі – тутэйшае паходжанне, каранямі сыходзячае ў археалагічную культуру штрыхаванае керамікі жалезнага веку, што займала цэлы цэнтар ды захад РБ і ўсход сучаснае Літоўскае рэспублікі . За імі – моцная дзяржаўнасць, абапёртая напачатку не на імпартнае хрысціянства, а на свае тутэйшыя культурна-рэлігійныя традыцыі, блізу ідэнтычныя як у літвінаў з жамойтамі, гэтак і ўва ўсіх этнічных груп пост-балцкіх/«прабеларускіх» тэррыторый. За імі – свая карэнная дынастыя. Урэшце, вялікалітоўская эпоха трывала ассацыюецца з Залатым Векам, з вайсковай славаю продкаў, з часамі іх гераічных дзеяў. Слаўная пара «харобрае Літвы» – гэта наша эпоха вікінгаў! Гэта гістарычны брэнд, фірмовая адзнака, паводле якое нас ведае цэлы свет. Сваёй ахвотаю адмаўляцца ад яго – верх глупства. «Белорусы» прырэчаныя даводзіць усім, што яны – не пустое месца, ня ўчора нарадзіліся. Як у выпадку з той скандальнай заявай трэнера «Левскі», што, маўляў, тысячагадовай балгарскай нацыі западло гуляць у футбол з нейкімі невядомымі навуцы «белорусами». Канечне прыемна, што барысаўцы надзёрлі дупы гордым балгарскім джыгітам, але ж паскуднае пачуццё засталося :(



Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…