“Паэты й кампазытары (ч.2)”
7 ліпеня ў праграме “Кракатук” – творчыя кантакты паэтаў і кампазытараў:
- музычныя праекты паэтаў Юрася Ленскага й Віктара Лупасіна – адпаведна “Па-за кадрам” і “Марыянская ўпадзіна”;
- узор плённага ўзаемадзеяньня – Віталь Воранаў і Hair Peace Salon;
- мэлядэклямацыі ад Дзьмітрыя Дзьмітрыева (Магілеў) і групы “Князь Мышкін” (новы альбом);
- лідэр гуртоў “Рэха” й “Гаротніца” Андрусь Такінданг зь вершамі ўласнага сачыненьня;
- плытка Віктара Скорабагатава “Максім Багдановіч у творчасьці беларускіх кампазытараў”;
- забыты кампазытар Ян Тарасевіч (прыдворны піяніста Мікалая II) і забыты паэта Алесь Пруднікаў (агітатар з падвойным дном);
- саўндтрэк да кароткамэтражнага фільму “Страказа” з удзелам актораў-літаратараў;
- тэксты Рафала Ваячака у чытаньні Вальжыны Морт і Зьмітра Вайцюшкевіча (+ песьня пра беларускіх мужчынаў на верш Андрэя Хадановіча).
(”Радыё Рацыя”, 98.1 FM – Беласток, Гародня, 99,2 FM – Берасьце, on-line трансьляцыя – racyja.com. Этэр штосераду а 20:05 па менскім часе, паўтор у ноч зь пятніцы на суботу (00:05). Архіў –
http://vvsiamashka.podfm.ru/?mode=lents)