Advertisement

Белорусский футбол [entries|archive|friends|userinfo]
Белорусский футбол

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

БАТЭ-Македония [Jul. 15th, 2009|10:11 am]

mobila_tv
Команда БАТЭ, победив в квалификационном раунде Лиги чемпионов команду Македонии, снова подарила нам надежду увидеть большой Футбол. Сейчас уже неважны споры - наращивает ли наша команда силу и мощь, или соперники сдают позиции - факт остается фактом - 2:0. Будем держать кулаки за наших и надеяться, что сыграем так же ярко как в прошлом сезоне!

А Белтелерадиокомпании - которая футболу предпочла славянский базар - позор и наше общее фу!
linkpost comment

Футбол-футбол! [Jul. 10th, 2009|10:55 am]

mobila_tv
Ау! Есть кто живой в сообществе? :)

10 июля в 18.00 - прямая трансляция матча Минск-Сморгонь на мобильные телефоны.

Игра обещает быть острой. Покажет ли Сморгонь, находящаяся сегодня в конце турнирной таблицы, прошлогодний класс игры или отдаст инициативу зубастым Минчанам? Узнаем сегодня!

По традиции смотреть игру можно на bf.itv.by (доступ только с мобильного телефона!)
linkpost comment

Другое кола БАТЭ: Пекла ці Рай? [Nov. 5th, 2008|04:28 pm]

liashkou_a
Першае кола адгрукатала
Наша БАТЭ
Гонар і славу спазнала!
(Народнае :)

Сёньня 5 лістапада, увечары, а 21-30 на менскім стадыёне "Дынама" БАТЭ зробіць свае першыя крокі па сьцяжыне Другога кола Лігі Чэмпіёнаў. Адбудзецца чарговы двубой БАТЭ vs "Зеніту". Што чакае наш клюб? У гэтай гульне? І ў Другім коле, увогуле? Пекла ці Рай? Перамогі ці Паразы? Слава ці Няслаўе?
Спадзяёмся на лепшае. Але, думаю, што БАТЭ будзе яшчэ цяжэй чымся ў першай, стартавай гульні. Па-першае, надыйшоў час вырашальных гульняў. Па-другое, да нашых футбалістаў пасьля першага кола ўжо будзе сур'ёзнае стаўленьне. Акрамя таго, стратэгію і тактыку БАТЭ супернікі ўжо добра вывучылі. І цяперака найцікавейшае пытаньне - ці можа Ганчарэнка і К яшчэ чым зьдзівіць у тактычным пляне супернікаў? Ці прыхаваны ды падрыхтаваны такія пасткі-неспадзяванкі-нявыкруткі супернікам?
...Чакаю...спадзяюся на прыемную неспадзяванку ад БАТЭ...Наперад, БАТЭ!

p.s. не забываемся! а 21-30 на Першым нацыянальным тэлетрансляцыя гульні БАТЭ - "Зеніт".
linkpost comment

Урадлівая Ніва. [Oct. 27th, 2008|05:27 am]

liashkou_a
Чэмпіянат краіны. Другая ліга.
26 кастрычніка 2008 г.
г. Гомель, стадыён "Гомсельмаш" - 103 гледачы, уваход вольны.
Пахмурнае з праясьненьнямі надвор'е, тэмпература паветра +10

ДСК (Гомель) - БГАТУ-Ніва (Самахвалавічы) - 8:0

Галы: Вожыкаў (10 хв, пенальці), Удодаў (17 хв., 24 хв.), Панцялеяў (29 хв., 30 хв.), Дабраўлянскі (71 хв.), Мажанкоў (78 хв.), Лышчанка (90+3 хв.)

Падрабязнасьці чытаць хутка тут.
linkpost comment

Горыч для цукровых футбалістаў [Oct. 19th, 2008|08:13 pm]

liashkou_a
Чэмпіянат краіны. Другая ліга.

19 кастрычніка 2008 г.
г. Гомель, стадыён "Гомсельмаш" - 113 гледачоў, уваход вольны. Тэмпература паветра +10, воблачна.

ДСК (Гомель) - "Слуцкцукар" (Слуцк) - 3:0

Галы: Панцялеяў (11, 63 хв.), Талкачоў (90+1 хв.)

Мо заўтра напішу ўражаньні ад гульні.
linkpost comment

Выдрапаная перамога. [Oct. 1st, 2008|10:48 pm]

liashkou_a
Чэмпіянат Беларусі па футболу сярод жанчын.

1 кастрычніка 2008 г.
г. Гомель, стадыён "Цэнтральны" - 40 гледачоў. Уваход - вольны.
Пахмурна, + 16.

Гомель-СДЮШОР-8 - ФК Маладэчна - 3:2

Днямі, як зьвявіцца вольны час напішу ды выкладу падрабязную справаздачу.
linkpost comment

БАТЭ творыць гісторыю. [Oct. 1st, 2008|10:45 pm]

liashkou_a
БАТЭ творыць гісторыю айчыннага футболу. Барысаўскі клюб стаў першым беларускім клюбам, які трапіў у групавы этап Лігі Чэмпіёнаў. Ён стаў першым клюбам, які не прайграў ні воднай гульні ў кваліфікацыі. Нарэшце, учора БАТЭ стаў першым клюбам, які ўзяў першы бал, першую нічыю ў Лізе Чэмпіёнаў у гульні з турынскім "Ювэнтусам". Малайцы!!!!
Учорашні дзень падцьвердзіў, што БАТЭ нездарма патрапіў у Лігу Чэмпіёнаў. Першыя двадцаць пяць хвілінаў гульні скаланулі сьвет! Ювэ ня мог даць рады атакам БАТЭ. Слынны італійскі клюб зь цяжкасьцю выбіраўся на палову поля гаспадароў, а статыстыка была проста зьневажальная. Два галы, які забілі барысаўчане, гэта - футбольныя шэдэўры. Потым, канешне, Ювэ ачомаўся і захапіў ініцыятыву. Але БАТЭ згуляў нароўных з магутным Ювэ.
p.s. а расейскі "Зеніт" прайграў дома "Рэалу" - 1:2 і пасьля дзьвух гульняў займае апошні радок у табліцы ПАСЬЛЯ "БАТЭ"!
link15 comments|post comment

Аршанская бітва. [Sep. 8th, 2008|07:17 am]

liashkou_a
Чэмпіянат краіны. Другая ліга.
6 верасьня 2008 г.
г. Гомель, стадыён "Гомсельмаш" - 232 гледача, уваход вольны.
Сонечнае надвор'е, тэмпература паветра +28

ДСК (Гомель) - ФК Ворша - 2:0

Перадусім.
Напярэдадні Дня беларускай вайсковай славы ў гамельчукоў з ФК "ДСК" адбылася свая Аршанская бітва з ФК Ворша.

Перамены.
Мая адсутнасьці на дзьвух-трох апошніх гульнях ДСК не засталася без наступстваў. Па-першае, на трыбуне, якая разьмешчана насупраці цэнтральнай трыбуны ўсталявалі шыльды з нумарамі сэктароў: Сэктар №1,.. Сэктар №7, але на большае не хапіла. Так, і спынілася нумарацыя на тым баку стадыёна. Па-другое, запрацавала электроннае табло на стадыёне (хоць і вельмі-вельмі састарэлае). Праўда, негледзячы на тое, што лік быў у гульні распачаты на 30-ай хвіліне, яно ўпарта зьзяла першапачатковымі нулямі да 70-ай хвіліны! І трэцьці момант, нарэшце нармальна запрацавала гукаўзмацняльная апаратура на стадыёне і цяперака можна пачуць усе абвесткі суддзі-інфарматара.

Традыцыі.
Акрамя пераменаў засталіся і традыцыі - міліцэйскі фэйс-кантроль на ўваходзе (гэта разам не такі ўжо жорсткі).

Бітва.
Пра двубой ДСК і Воршы можна сказаць - "бітва". Насамрэч, клюбы пачалі гульню вельмі жвава. Такога я не назіраў на гомсельмашаўскім стадыёне даўно. Атакі каціліся адна за адной на сутрэчных курсах. Але іхнія вынікі былі неаднолькавымі. З кожнай хвілінай усё больш відавочнай рабілася гульнявая перавага гаспадароў. Ужо на 6-ай хвіліне аршанскі брамнік у прыгожым скачку выцягнуў мяч зь левай дзявяткі. Госьці сьціпла адказалі ўдарам (хіба яго можна так назваць? калі толькі фармальна) праз амаль дзесяць хвілінаў. У далейшым да перапынку карціна супрацьстаяньня не зьмянілася - атакавалі абедзьве каманды, але небясьпечныя моманты стваралі толькі гульцы ДСК. Аршанскі брамнік яшчэ некалькі разоў выратоўваў свой клюб, а на апошняй (45-ай хвіліне) проста здейсьніў цуд - калі адбіў далёкі вельмі моцны ўдар у правы ніжні кут, а потым пасьпеў выцягнуць мяч з левага кута пасьля дабіваньня. Але і ён ня здолеў дапамагчы на 30-ай хвіліне, калі Удодаў Андрэй трапна стрэліў зь невялікай адлегласьці у левы кут. Зь лікам 1:0 клюбы сышлі на перапынак.
У другім тайме, падаецца, што гульня была больш роўнай. Вастрыні ды небясьпекі каля брамы гасьцей істотна паменела, а ля гомельскай брамы не павялічылася. І нават у такіх абставінах гамельчукі на 70-ай хвіліне падвоілі лік. Герой першага тайму, Удодаў Андрэй з правага флангу зрабіў навес на далёкую штангу, дзе Лышчанка Сяргей галавой пераправіў мяч у левую дзявятку. Госьці свой найнебясьпечнейшы момант стварылі толькі на 86-ай хвіліне. Абаронцы гомельскага клюбу памыліліся на мяжы сваёй штрафной пляцоўкі і дазволілі аршанцу пад №14 моцна стрэліць. Аднак гомельскі брамнік згуляў на выдатна ў тым эпізодзе.

Прамовы.
а) трэнэрска-дырэктарскія.
Мажны дзядзька-кіраўнік ФК "ДСК" пільна ўглядаецца і калі чарговая атака завяршаецца безпасьпяхова нэрвова лемантуе: "Вова! Ты, што, бля...Вой! Бля..! Гэта ж ня Вова..." Абазнаўся дзядзька:)
б) глядацка-фанацкае.
У мяне за сьпіной сядзела купка хлопчыкаў, гадоў па 7-9. Яны час ад часу крычалі ды сьвісьцелі. У нейкі момант іхні "верхавод" аўтарытэтна заявіў: "Госьці - гэта расейцы! Калі яны заб'юць нашым гол, тады ўсе разам пойдзем іх біць." І ў падцьверджаньне сур'ёзнасьці сваіх намераў пахістаў у паветры аднекуль зьявіўшайся палкай.
linkpost comment

Толькі БАТЭ! Толькі перамога! [Sep. 1st, 2008|09:33 pm]

krywal
Сёньня на сайце "Нашай Нівы" прайшоў онлайн з Віктарам Ганчарэнкам.

Галоўны трэнер БАТЭ адказаў на пытаньні чытачоў nn.by

Глядзець сюды! Відэа, фота і шчырыя адказы на гарачыя пытаньні.
linkpost comment

БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў! [Aug. 29th, 2008|03:11 am]

liashkou_a
Яшчэ раз віншую ўсіх заўзятараў айчыннага футболу з гістарычнай (нават можна сказаць - эпахальнай) падзеяй - выхадам нашага футбольнага клюбу ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў. Гэта, насамрэч, вялікае дасягненьне. Самае галоўнае, што БАТЭ на этапе кваліфікацыі прадэманстраваў добрую гульню як тэхнічна, так і тактычна. Няхай часам і малавідовішчную, але выніковую. Дзякуй барысаўскім футбалістам і іхняму трэнэрскаму штабу. Малады трэнэр-вундэркінд Ганчарэнка паказаў нашым "славутым аксакалам" як варта працаваць...
Парадавала айчыннае праўрадавае ТБ, нарэшце, перамогу БАТЭ ў навінах зрабілі першаю, топ-навіною. Выпраўляюцца. А мо загад зьверху?
Учорашняя лёсаваньне ў Манака кінула БАТЭ ў самыя жорны, у самае пекла. Наш клюб трапіў у адну групу з тытанамі эўрапейскага футболу - мадрыдзскім "Рэалам" і турынскім "Ювентусам". Гэтую зьнішчальную двойку капачку разьмякчыў піцярскі "Зяніт", які атабарыўся ў сярэдзіне табліцы паблізу лідараў расейскага чэмпіянату. Вось зараз і пабачым чаго мы вартыя на Эўропе. Ці насамрэч наш клюб дасягнуў сярэдняэўрапейскага ўзроўню? Ці здольны наш клюб супрацьстаяць грандам? Гульні пакажуць.
Думаю, што калі БАТЭ возьме 1-2 балы ў 6 гульнях - гэта будзе выдатны вынік і падцьвярджэньня высокага ўзроўню майстэрства нашых футбалістаў і трэнэраў. Калі наш чэмпіён прайграе ўсе гульні, але з мінімальным альбо невялікім лікам - гэта будзе нармальны вынік. А калі ён назьбірае 3-5 балаў, дык - гэта фантастыка! Больш верагодна, на жаль, што давядзецца нам спазнаць горыч паразаў - 0:3, 1:4, 0:5 і г.д. Такія вынікі будуць найгоршым варыянтам выступу айчыннага клюбу ў Лізе Чэмпіёнаў.
БАТЭ мы з табою! Наперад да перамогаў! Моцы і яднаньня ўсім нам і нашым футбалістам. Спадзяёмся на лепшае.
linkpost comment

Футбол. Чэмпіянат краіны. Другая ліга. [May. 15th, 2008|10:22 am]

liashkou_a
11 траўня. Гомель. Стадыён "ВА Гомсельмаш" - 403 гледачы.
Надвор'е: воблачна, +18

ДСК (Гомель) - ФК Бяроза - 0:0

Капец правапарадку.
Мінулым разам - 25 красавіка, пасьля грозных заяваў МУСу, на гомельскім стадыёне буяў узмоцнены фэйс-кантроль. Але хапіла міліцыянтаў толькі на адзін раз. 11 траўня ніхто ўжо на ўваходзе заплечнікі ды кайстры не правяраў, з бутэлькамі народ не заварочваў, таму на трыбунах можна было пабачыць гамельчукоў з бутэлькамі піва і адпаведна нападпітку.

Барацьба.
Гульню можна ахарактарызаваць адным словам - барацьба. Гомельскі клюб на працягу ўсёй сустрэчы меў невялічкую тэрытарыяльную і гульнявую перавагу. Праўда, госьці не зьбіраліся толькі абараняцца, таму атакі ішлі на сустрэчных напрамках. Аднак вострых, небясьпечных момантаў ля абедзьвух брамаў амаль не ўзьнікала. Гульцы збольшага таўкліся паміж дзьвума штрафнымі пляцоўкамі ў сярэдзіне поля. Было зашмат памылак у перадачах ды дробных парушэньняў правілаў гульні.

Гледачы.
Надвор'е спрыяла гледачам, таму на трыбунах назьбіралася больш за 400 чалавек. Свайго максымума колькасьць гледачоў дасягнула ў сярэдзіне першага тайму. Трэба адзначыць, што пэўную частку гледачоў складалі людзі цалкам абыякавыя да футболу. Проста яны прызвычаіліся да вечаровага шпацыру па стадыёне і ў ягоных ваколіцах, таму і бадзяліся па стадыёну альбо крыху пасядзелі на трыбунах. Паступова гледачоў менела, прынамсі 100-150 чалавек зь цягам часу зьнікла з трыбунаў.

А маглі перамагчы.
Як нядзіўна, а менавіта госьці былі бліжэй за гаспадароў да перамогі. Так, у апошнія 10 хвілінаў сустрэчы каманды стварылі тры найбольш небясьпечных моманты. Два зь іх належаць гульцам ФК Бяроза і толькі адзін стварылі гамельчукі.

Храналогія небясьпекі.
83-ая хвіліна. Гулец ФК Бяроза з правага флангу робіць прастрэл у штрафную. Мяч далятае да левага кута брамніцкай, дзе сустракаецца з другім бярозаўцам пакінутым абаронцамі ДСК насамоце, які б'е ў далёкі, ніжні кут брамы...але не трапляе. Мяч пакідае поле побач са штангай.
86-ая хвіліна. Бярозаўцы зладзілі выхад удвох на аднаго гомельскага брамніка...але момантам не скарысталіся. Гулец з мячом доўга разаважаў што рабіць, потым нанёс непадрыхтаваны, вельмі слабы ўдар, які яшчэ і трапіў акурат у брамніка.
88-ая хвіліна. ДСК адказаў небясьпечным ударам у правы кут брамы, пасьля якога брамнік мяч не ўтрымаў і той адскочыў перад ім. Аднак і гэтай памылкай футбалісты не скрарысталіся. Замест удара па браме гулец ДСК чамусьці вырашыў зрабіць перадачу. Перадача атрымалася...толькі ейны атрымальнік апынуўся ў становішчы па-загульнёй. Такім чынам уся небясьпека мінула.

p.s. Пасьля чацьвертага туру ДСК аднаасобна ўзначаліў табліцу першынства ў Другой лізе з 10 баламі, апярэдзіўшы бліжэйшага суперніка Койданаўскую (Дзяржынскую) "Лівадыю" ўсяго на 1 бал. ФК Бяроза тым часам атабарыўся на 14-ым мейсцы з 16-ці клюбаў з трыма баламі. Праўда, ФК Бяроза мае толькі адну паразу і тры нічыі. Яна някепска глядзіцца на тле вынікаў іншых клюбаў. Ды і гульня бярозаўцаў пакінула станоўчае ўражаньне, калі параўноўваць яе з гульнёю калінкавіцкай "Вертыкалі" супраць ДСК.
Табліцу першынства можна пабачыць тут - http://www.football.by/champ/2008-2/
linkpost comment

"список 45" [Dec. 3rd, 2007|09:27 am]
1ss1
В субботу, 1 декабря, состоялось заседание исполкома ассоциации "Белорусская федерация футбола", на котором главный тренер национальный команды Бернд Штанге представил список 45 футболистов, на которых он рассчитывает в предстоящем отборочном цикле мирового чемпионата-2010.

В него вошли: В.Хомутовский, Ю.Жевнов, А.Амельченко, П.Чесновский, С.Омельянчук, И.Шитов, О.Веретило, Е.Филипенко, Р.Киренкин, А.Челядинский, А.Мартынович, А.Радьков, К.Павлючек, П.Пласконный, Д.Верховцов, А.Янушкевич, Д.Молош, Н.Осипович, И.Мальцев, М.Витус, Т.Калачев, В.Корытько, Д.Мозолевский, В.Юрченко, М.Афанасьев, А.Кульчий, Н.Кашевский, А.Володько, С.Кисляк, М.Ромащенко, А.Сквернюк, И.Стасевич, Л.Ковель, В.Кутузов, В.Родионов, Р.Василюк, Д.Юзвович, А.Глеб, Г.Близнюк, С.Кривец, А.Путило, В.Булыга, С.Корниленко, Д.Комаровский, А.Воронков.

ЗЫ. подтвердилась инфа что 26 марта 2008 года Беларусь в товарищеском матче примет в Минске команду Турции, а 20 августа также на своем поле сыграет с Аргентиной! Ждемс=)
linkpost comment

И снова Ковель. [Dec. 3rd, 2007|09:24 am]
1ss1
Ковель вновь принес "Карпатам" победу.
Маладца!!!!
linkpost comment

(no subject) [Nov. 24th, 2007|07:42 pm]

pupsla
Хет-трик Ковеля.. впечатляет..
linkpost comment

Россия на ЧЕ [Nov. 22nd, 2007|11:44 pm]
1ss1
Вот пару анекдотов:

Сборная Хорватии прислала смску сборной России с текстом: "Превед,
неудачники, с вас пиво". ( ваще ппц) :DDD

Гус Хиддинг на послематчевой пресс конференции сказал, что игра
сборной России-это русская рулетка......и застрелился
link1 comment|post comment

Криушенко в Динамо! [Nov. 14th, 2007|10:24 pm]
1ss1
Игорь Криушенко, дважды подряд приводивший борисовский БАТЭ к золотым медалям чемпионата Беларуси, подписал трехлетнее соглашение с минским "Динамо". Напомним, вчера стало известно об уходе 43-летнего Криушенко с поста главного тренера БАТЭ и назначении на эту должность его 30-летнего ассистента Виктора Гончаренко.
"Прессбол"


чет мне подсказывает, что Криушенко не отработает в Динамо три года....и хорошо если Чиж ему два года даст.
Зы. хотел бы я ошибиться в своем прогнозе.
linkpost comment

Словения-РБ [Sep. 13th, 2007|12:56 am]
1ss1
хм...по первому тайму сложно что-то сказать(спасибо БТ ...не видел).....а вот про второй и говорить нет желания...
всетки еще рано в ценре защиты играть без Штанюка(игра с Румынами томутак же подтверждение)...хоть он и не молод но всетки.....
ЗЫ.хех.... всетки игра растроила=(
link1 comment|post comment

Два гола от штанге... [Sep. 9th, 2007|08:50 am]

pupsla
Беларусь - Румыния, Минск, ст. Динамо, 19.00, на глаз 18000 зрителей.
Командующего поменяли, а война как прежде... когда наши футболисты научатся давать точные пасы и их уже технично принимать??? БРАК тотальный..
Да и Родионов со Стасевичем (он хоть пару диагоналей вырезал) не оправдали оказанного им высокого доверия.... Тигорев больше чудил чем обычно, а у Макса мушка сбилась, а ведь забей он на 15-й минуте - все могло быть иначе. А остальные вроде в свою силу...
Молодежка проиграла с тем же счетом - на последней минуте счет размочил Кривец.

Радует Мальта не удержавшая дома победный счет в матче с Турцией (!), но и ничья над бронзовым призером ЧМ (кажись-98) за счастье.
linkpost comment

(no subject) [Aug. 31st, 2007|12:42 am]
1ss1
То, что БАТЭ проиграл в Румынии не удивило (хотя и расстроило) т.к. объективно Стяуа сильнее БАТЭ.
А вот то как беззубо действовало Динамо в Дании ужасно расстроило, да Динамо переживает не самые лучшие времена, но это не повод что бы так безвольно сливать игру.
PS.хорошо хоть Корнила за свой Днепр забил, да и Зенит крупно выиграл....
linkpost comment

navigation
[ viewing | most recent entries ]
[ go | earlier ]

Advertisement