Advertisement

Гутаркі пра клясычную музыку - Завершаны адбор на конкурс Чайкоўскага [entries|archive|friends|userinfo]
Гутаркі пра клясычную музыку

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Завершаны адбор на конкурс Чайкоўскага [Feb. 26th, 2007|05:44 pm]
Previous Entry Add to Memories Tell a Friend Next Entry

classic_by

[stachv]
XIII Міжнародны конкурс імя П.Чайкоўскага завершыў адбор удзельнікаў ува ўсіх чатырох спэцыяльнасьцях. Толькі сёньня сталі вядомыя удзельнікі-піяністы, іх сьпіс можна ўбачыць тут:
http://www.xiiitc.ru/view.asp?competitors/piano
Сапраўднай нечаканасьцю можна назваць тое, што з шасьцёх беларускіх піяністаў-заяўнікаў да конкурсу дапушчаны толькі адзін - Данііл Шлеянкоў. "За бортам" апынуліся Цімур Шчарбакоў, Вольга Сьцяжко, Павал Ялецкі, Расьціслаў Крымер і Аляксандар Палякоў. У непрыемным становішчы "рэзэрву" знаходзіцца вядомы расеец Андрэй Карабейнікаў. 
У іншых намінацыях ад Беларусі ўдзельнічаюць: Антаніна Жарава і Георгі Анішчанка (віялянчэль), Арцём Шышкоў (скрыпка), Тацяна Гаўрылава, Эдуард Мартынюк і Ільля Сільчукоў (сьпевы). 
Вашыя прагнозы?
linkReply

Comments:
[User Picture]From: [info]wusataja_nata
2007-02-27 12:17 pm (UTC)

(Link)

Я ў лёгкім шоку ад такіх навінаў.
Вакалістам даю такі прагноз: Мартынюк вылятае пасьля першага туру, Гаўрылава й Сільчукоў маюць шансы прайсьці ў другі тур, не далей.

Увогуле гэты "Чайнік" выглядае як прафанацыя.
[User Picture]From: [info]stachv
2007-02-27 02:44 pm (UTC)

(Link)

Ня любіце вы Мартынюка, гэта заўважна... :)
[User Picture]From: [info]wusataja_nata
2007-02-27 03:19 pm (UTC)

(Link)

Ня тое каб не люблю, але лічу, што вышэй за опэрэту ўсё адно ня скочыш. :)

Паглядзела сьпісы зноў. Можа быць яны наўмысна зарубілі моцных удзельнікаў, у тым ліку расейцаў, каб перадзяліць прэміі паміж "сваімі". Альбо прэстыж "Чайніка" каціцца долу зь яшчэ большай імклівасьцю...


[User Picture]From: [info]stachv
2007-02-27 07:39 pm (UTC)

(Link)

Як вы ўважаеце, ці "Чайнік" больш або менш карумпаваны за іншыя конкурсы такога ж статусу (Брусэль, Варшава, Лідз, Хамамацу...)?
[User Picture]From: [info]wusataja_nata
2007-02-28 11:45 am (UTC)

(Link)

Не магу нічога сказаць на гэты конт, але тое, што адным прызавым фондам прэстыж конкурсу ня ўздымеш, -- гэта для мяне відавочна.
[User Picture]From: [info]corno_by
2007-02-27 08:21 pm (UTC)

(Link)

Анищинку я знаю и очень высокого о нем мнения.
[User Picture]From: [info]stachv
2007-02-28 05:51 am (UTC)

(Link)

Можно голосовать на моем Журнале!
[User Picture]From: [info]corno_by
2007-02-28 07:08 pm (UTC)

(Link)

Мне это будет трудно, ведь я не слышала других кандидатов.

Advertisement