| liashkou_a ( @ 2008-01-24 14:24:00 |
Мітынг у цягніку
Мітынг у цягніку.
21 студзеня, акурат, у той-самы час калі на галоўнай вуліцы горада №1 нашай краіны распачыналіся "народныя гуляньні" з гучным назовам "Народ vs Дзяржаўнай бюракратыі" я ўвайшоў у вагон №1 цягніка Гомель-Добруш. І чаго там не чакаў пабачыць, дык гэта пабачыць несанкцыяваны мітынг! Прыблізна два дзясяткі пасажыраў цягніка зычна, актыўна і досыць эмацыйна абмяркоўвалі асноўныя напрамкі ўрадавай сацыяльна-палітычнай палітыкі. Рэй вёў мужчына сярэдняга веку, апрануты ў дублёнку. Ён зьвяртаўся да прысутных:"Вось скажыце, гэта нармальна? Я столькі працаваў, аніякіх залётаў, аніякіх заўвагаў, трэба зрабіць - рабіў...І што? Зараз яны мяне пазбаўляюць дадатковых дзён, абразаюць працягласьць штогадовага адпачынку. За што? За шкодныя ўмовы працы? Паабразалі заробкі! А кошты пруць угору як ракета ў космас! Уроды, скаты!.." сыпаў рознымі, у тым ліку і зусім ужо непарляманцкімі словамі, на адрас дзяржаўных кіраўнікоў рознага ўзроўню выступоўца. Пасажыры выказвалі яму сваю патрымку і агучвалі ў дадатак свае крыўды ад дзеяняньняў нашай улады. Мітынг расьцягнуўся на тры прыпынкі, толькі перад самым Добрушам мітынгоўцы яго скончылі. Гэта ж трэба так дапячы людзей, што яны ўжо ў транспарце мітынгі ладзяць. Гучалі, дарэчы, на мітынгу і радыкальныя заклікі: "Час прысьпеў! Браць чынавенства за каўнер!"
Як бачым ужо не хапае навумавых, паўлючэнак і іншых...для патрыманьня правапарадку...