yanka_spadar ([info]yanka_spadar) wrote in [info]by_politics,
@ 2008-11-19 16:53:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Аляксандр Мілінкевіч у ЕГУ: "У мяне рэйтынг самы высокі"

Сёння ў ЕГУ прайшла сустрэча былога кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча са студэнтамі гэтай навучальнай установы. Агульнае ўражанне файнае. Мілінкевіч пачаў з прамовы аб сваім бачанні ўнутранай і знешняй палітыкі. Прамова была стандартнай, хацелася спаць, таму какзаць няма чаго. Мілінкевіч турбаваўся (няўжо дагэтуль не прызвычыўся да вялікіх аўдыторый?), у яго трасліся рукі, Аляксандр пастаянна чырванеў і спыняўся. Была, усё ж такі, паслядоўнасць думак і граматна пастаўленая прамова. Але як толькі пачаліся пытанні, былы кандыдат, разам з публікай, ажывіўся, і пачаўся жывы і цікавы дыялог. Да вашай увагі прапаную некалькі ягоных рэплік і маіх заўваг:

 

Вельмі шмат Мілінкевіч казаў аб незалежнасці і абароне нашай краіны ў такі цяжкі для яе момант: "Для мяне незалежнаць - абсалютна святая справа" ці гэта: "Я думаю кожны дзень аб тым, каб Беларусь засталася Беларуссю" (не шкадуеш ты сябе, Аляксандр Уладзіміравіч! Аб народзе ўсё думаеш :)

Пасыпаліся пытанні і першым было наступнае: "Як вы ставіцеся да пытання з пераносу ЕГУ ў Беларусь?". Мілінкевіч, як і ўсе палітыкі, адназначнага адказу не даў, але выкруціўся сказаўшы наступнае: "Я лічу, што ЕГУ мусіць вернуцца ў Беларусь, але пры пэўных умовах, і, безумоўна, ставіць праблему ЕГУ трэба". Потым было пытанне звязанае з апазіцыяй дзе Мілінкевіч адзначыў: "У мяне рэйтынг самы высокі, пасля першага твару нашай дзяржавы". Дарэчы, Аляксандр Уладзімеравіч заўсёды пазбягае прозвішча "Лукашэнка" і замяняе яго звычайным "Ён".

Былі і запінкі, мне не спадабалася Мілінкевічаўскае: "я б зрабіў..." "а калі б!" "трэба рабіць". Ну, што зробіш, палітыкі любяць абяцаць і планаваць. Улады у руках усё роўна няма.

Пасля сустрэчы, размаўляючы з рознымі студэнтамі ЕГУ , якія, ставяцца да Мілінкевіча з пэўным скепсісам, я чуў, з большага, станоўчыя ацэнкі ягонага выступу. Дарэчы, на сустрэчы была і Іна Кулей, якая ўвесь час сядзела недалёка ад Мілінкевіча і пастаянна ўсміхалася. Напэўна, ёй вельмі спадабаліся студэнты ЕГУ :)

Часам траплялі шчыра тупыя пытанні накшталт такога: "Якое ў вас стаўленне да А.Г.Л? Чаму яно такое?". Мілінкевіч аджартаваўся: "Чаму Лукашэнка такое, ці чаму стаўленне такое?", потым зрабіўся сур'езным і дадаў: Мне шкада гэтага чалавека, ён не зрабіў таго, што яму было наканавана лёсам, ён не перамог на сапраўды свабодных выбарах". Дыктатура, таварышчы, дыктатура! Што тут скажаш?

Аляксандр Мілінкевіч сказаў што будзе ўдзельнічаць у наступных выбарах. Былі намёкі на то, што Мілінкевіч і Казулін дамовяцца ў гэты раз, хто будзе адзіным кандыдатам ад апазіцыі: "Мы з Казуліным супрацоўнічаем, але хто будзе кандыдатам, вырашыце Вы!".

Наогул, Мілінкевіч сёння падаўся мне даволі шчырым. Адказваючы на пытанні пра Плошчу, Аляксандр апісаў наступную канцэпцыю: Лепш рабіць змены не праз Плошчу, але, калі не будзе сапраўды свабодных выбараў, сваё права трэба адстойваць на вуліцах. Адказаў Мілінкевіч і за праваленую "Плошчу" зрабіўшы рэмарку: "30 тысяч людзей могуць толькі дужа напалохаць уладу, але прал'ецца кроў і Лукашэнка ўсё роўна застанецца на пасадзе. Для палітыка, павесці на смерць людзей - гэта вельмі цяжкі крок, але, калі на плошчу выйдзе 100-200 тысяч чалавек, змены можна будзе зрабіць бяскроўна".

З вуснаў Мілінкевіча таксама прагучала інфармацыя, што на Менскім Форуме, палітык меў сустрэчу з кіраўніком прэзідэнцкай адміністрацыі Макеям. Што менавіта Мілінкевіч і Макей абмеркавалі разам -  невядома, але экс-кандыдат выказаўся вельмі добра ў бок новага "адміністратара" нашага прэзідэнта, сказаўшы, што Макей - добры дыпламат, які казаў слушныя рэчы і  добра валодае нямецкай мовай.

Яшчэ Мілінкевіч сказаў пра Абаму: "Ён мне падабаецца, але мне бліжэй Макейн". Распавядаў аб тым, што сумуе па часе, калі выкладаў і пажартаваў "Я страшна хачу выкладаць! Я быў класным настаўнікам!"

Напрыканцы сустрэчы, Аляксандр Мілінкевіч звярнуўся да студэнтаў ЕГУ: "Вы - будучая эліта Беларусі, таму вы тут мусіце схапіць як мага больш патрыятызму і ведаў пра сапраўдную гісторыю нашай краіны". 

Пасля, заля напоўнілася гучнымі і, калі можна сказаць, вельмі інтэлігентнымі апладысментамі, ад чаго склалася ўражанне, што людзі засталіся задаволенны сустрэчай з палітыкам.

P.S

Атмасфера падалася мне велмі цёплай. Я не ўбачыў нічога новага, але адчуваецца, што Мілінкевіч расце і поўны сіл і здароўя, чаго яму і жадаю!





(Post a new comment)


[info]zubryauhen
2008-11-19 03:36 pm UTC (link)
Гэта добра. Дзякуй за артыкул.

(Reply to this)


[info]4izkemerovo
2008-11-19 03:44 pm UTC (link)
да - всё-таки "при всём богатстве выбора другой альтернативы нет!".

(Reply to this)


[info]bacian
2008-11-19 04:33 pm UTC (link)
блин, ну и размазня этот Милинкевич

(Reply to this) (Thread)


[info]stashek
2008-11-19 05:23 pm UTC (link)
Обоснуйте.

(Reply to this) (Parent)


[info]palitekanom
2008-11-19 09:24 pm UTC (link)
Яшчэ Мілінкевіч сказаў пра Абаму: "Ён мне падабаецца, але мне бліжэй Макейн".

Расіст, бля!

(Reply to this)


Create an Account
Forgot your login?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…