Home

Беларускі нацыяналізм

Апошнія запісы

You are viewing the most recent 20 entries

траўня 14, 2008

ljoksa @ 03:08 pm: Калі вы яшчэ не даслалі ліст...
то заклікаю Вас гэта тэрмінова зрабіць. Тут пакідаю спасылкі, дзе можна спампаваць блянк ліста. Вам толькі раздрукаваць, упісаць сваё імя і даслаць. Хто дасылаў праз мыла вялікая просьба зрабіць гэта традыцыйнай поштай. Гэта ня зойме шмат часу. Не лянуйцеся. Таксама раздурукуйце ліст для сваіх сяброў і знаёмых ды настойліва папрасіце іх даслаць таксама :-)
Яшчэ няблага зрабіць адпаведную прапанову (толькі ня скаргу, а прапанову) у кніжцы скаргаў у любой філіі МТС. Працяг абавязкова будзе. Чакайце...

Блянк ліста ў МТС у вордаўскім фармаце doc:
http://slil.ru/25787709/eb9d7ae.482b5460/za_bel_mts.doc

Блянк ліста ў МТС у фармаце pdf:
http://slil.ru/25787768/515005e4.482b5c30/za_bel_mts_2.pdf

Аматраў дэструктыўнай крытыкі просьба не турбаваць :-)

sai17 @ 10:08 am: Учора ў каментарах да аднаго фотарэпартажу УНА-УНСО з Севастопаля натыкнуўся на цікавыя аналогіі. Тамака, у адказ на [рускамоўныя] аналогіі Крыму з [албанскім] Косавам з'явіўся такі выдатны адказ:
Так рускія - гэта і ёсць албанцы ва Ўкраіне!

Як вам такая аналогія? Падкрэслю: пішу гэта не дзеля чарговага абмеркавання тэмы "клятых маскалёў" у традыцыйным сэнсе :-), але ж менавіта для абмеркавання аналогій албанскай і расійскай экспансіі на суседзяў.

Калі прыгледзецца, падобнага шмат, га?

траўня 11, 2008

nicolaev @ 05:31 pm: Баявы прапар вайсковай адзінкі

Спадарове, ня ведаю ў якую суполку лепш запосьціць...

""если знамя терялось, часть расформировывалась" - эту байку только сегодня несколько раз повторили на БТ. Но ведь нет таких прецедентов! Пусть назовут краснобаи где и когда это было хоть раз. Поразительно, как атеисты пытаются убедить нас в своём оккультном отношении к предметам, активно используют слова "святое", "вечно" и т.п."

Мо' хто мае дасьведчана патлумачыць пра сакральны сэнс сьцяга, які, пэўна-ж, не Фрунзэ выдумаў. І мо' ведаеце якіясьці прыклады, калі праз страту прапара, павінныя сапраўды былі пакараныя сьмерцю?



красавіка 24, 2008

pravy_aljans @ 04:30 pm: Беларускія "антыфа" ўзялі адказнасьць за зламаны крыж у Дражна
99,15 КБ

красавіка 9, 2008

bymoladz @ 11:25 pm: Незалежная культура ў сучаснай Беларусі (сустрэча)
Паважаныя сябры!

Мы рады запрасіць вас на дыскусію “Незалежная культура ў сучаснай Беларусі”, якая адбудзецца 13.04.2008  (нядзеля) у Міжнародным адукацыйным цэнтры.


Даволі часта з назоўнікам “артыст” асацыюецца прыметнік “бедны”… Наўрад ці, гэтае словазлучэнне можна ўжыць у дачыненні да прадстаўнікоў масавай поп-культуры. А што наконт незалежнай культуры? Ці можа яна таксама з’яўляцца камерцыйнай і на колькі? Ці прыносіць незалежная творчасць акрамя “духоўнай ежы” яшчэ і матэрыяльную? На колькі спрыяюць гэтаму беларускія эканамічныя і сацыяльныя  умовы? А як выглядае сітуацыя ў Нямеччыне? На гэтыя і іншыя пытанні адкажуць прадстаўнікі незалежнай беларускай культуры Артур Клінаў, Святлана Бень (“Серебряная свадьба”), Влад Бубен, Лёня Паўленак (Нагуаль)  а таксама нямецкі музычны мэнэджэр Mirko Sennewald.
Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна адаслаць заяўку  па адрасе:
liberalclub2008@gmail.com .


Час і месца правядзення:
13.04.2008 (нядзеля), 14.00 – 16.00
Міжнародны адукацыйны цэнтр (IBB), праспект газеты “Праўда” 11


За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся па тэлефонах: 7228771(МТС) – Ульяна.

сакавіка 27, 2008

kostus @ 10:12 am: "Памежнікі БНР"
25 сакавіка 1918 года ў 3-й Устаўной грамаце Рады БНР Беларусь была абвешчана вольнай і незалежнай дзяржавай са сваімі дзяржаўнымі межамі. Але з 1918 г. па 1945 г. Беларуская Рэспубліка страціла каля 30% сваёй дзяржаўнай тэрыторыі на карысьць суседніх дзяржаў. Пры тым, што межы БНР афіцыйна прызналі Ўкраіна, Турэччына, Фінляндыя, Аўстрыя, Чэхаславаччына, Эстонія, Арменія, Грузія, а таксама Летува, Латвія і Польшча.

Праз 90 год на межах БНР (сучасныя тэрыторыі Расеі, Латвіі, Летувы, Польшчы) з’явіліся дзяржаўныя памежныя слупы, бела-чырвона-белага колеру з гербам “Пагоня”. Такім чынам сябры Правага Альянсу разам з мясцовымі беларусамі адзначылі сьвята беларускай дзяржаўнасьці.








сакавіка 26, 2008

kurt_bielarus @ 06:11 pm: Ненавісьць - ня шлях да перамогі
"Есть две крайности, в которые мы любим впадать: считать милиционера умнее себя и считать его глупее себя.
Самый верный подход - считать его равным себе и вникать в его проблемы. У него есть своя жизнь, есть девушка или жена и неизбежная теща, муж и свекровь, дети или даже внуки. Предрасположенность к язве желудка и выплаты за дом, взятый в кредит. Похмелье после вчерашнего праздника. Карточные долги. Алименты. Любимая недочитанная книга, назначенная на выходные вылазка на рыбалку. Он не может, не желает и не будет посвящать нам 24 часа в сутки. В большинстве случаев.
Бывают одержимые. Наши двойники с той стороны. Они редкость, напороться на такого большая неудача, но важно помнить, что и они неизбежно видят проблему и действуют так, как диктует им система.
И всегда нужно помнить еще одно. В мире есть огромное количество вещей, куда более опасных для нас, чем целенаправленная деятельность ОМОНа, Спецназа и т.п.
Лихачи на дорогах. Уличная преступность. Пища с прошедшим сроком годности...
Мы должны приучать себя думать о милиционере и о сотруднике КГБ как о человеке в первую очередь затем, чтобы перестать его бояться. Мы должны устранять внутреннее противостояние с миром, чтобы перестать шарахаться от чиновников и любопытных соседок."

Ненавісьць да гэтых людзей не дапаможа перамагчы антыбеларускую сістэму і дакладна - перашкодзіць пераканаць іх у нашай праўдзе.

Наш вораг - не яны, а сістэма, якая забрудзіла іхныя галовы.

Ваяваць трэба не зь імі (нашымі суачыньнікамі і блуднымі братамі), а з антынацыянальнай сістэмай.

Напрыклад, ўвяце сабе, што б было, калі б ўчора на фоне бадзяньняў да цэнтру 2.000 чалавек невялікія групы моладзі чалавек па 10 "парушалі парадак" па ўсяму Менску - вешалі б сьцягі, малявалі б пры ўсім народзе графіці, раздавалі ўлёткі пра БНР, выходзілі б з расьцяжкамі і г.д.

Мы, зразумела, ня ведаем колькасьці іхных рэзэрваў, але можна гарантаваць, што у 99% выпадкаў ніхто б не пасьпеў адрэагаваць на гэтыя дзеяньні. А ўся сістэма падрыхтоўкі ўладаў да "недапушчанія" была б дэзарганізаваная. Яны б кідалі сілы у розныя бакі практычна безвынікова, гублялі час, ня ведалі што рабіць.

Галоўная ўмова - аўтаномнасьць гэтых групаў адна ад адной і ад "легальных" партыяў.

Гэта проста кожны з нас з сябрамі сьвяткуе нашае сьвята.

сакавіка 21, 2008

katechizis @ 02:34 am: Агульнабеларуская дыктоўка
34,47 КБ

Хочаш далучыцца да напісаньня агульнабеларускай дыктоўкі з нагоды 90‑х угодкаў БНР, але ня ведаеш, дзе пісаць? Пішы дома! У суботу, 22 сакавіка і ў нядзелю, 23 сакавіка з 12-й да 13-й і з 16-й да 17-й гадзіны ў эфіры Эўрарадыё прагучыць дыктоўка, якую будуць пісаць беларусы па ўсім сьвеце

Слухаць Эўрарадыё ў гэты час можна ў інтэрнэце на www.euroradio.fm, а таксама на спадарожніках Hotbird 6 (13° East (11013МГц/Н/27500)) і Sirius 4 (5°East (12379.62МГц/H/27500)).

p.s. З 20 да 30 сакавіка на сайце Эўрарадыё можна будзе спраўдзіць, як ты напісаў дыктоўку праз адмысловую форму. Сачы за абнаўленьнямі на euroradio.fm!


сакавіка 17, 2008

citus @ 11:35 am: Малады Фронт выходзіць з АДС

Моладзевы нацыянальны рух Малады Фронт сёньня заявіў аб сваім афіцыйным выхадзе з кааліцыі "Аб'яднаных Дэмакратычных Сілаў".
Сваё рашэньне, якое было прынятае на 1-ай і 2-ой сэсіі VI Сойму руху, маладафронтаўцы тлумачаць бязьдзейнасьцю АДС, поўнай яе ідэйнай і структурнай разьяднанасьцю, а таксама адсутнасьцю адзінай стратэгіі й моцнага лідэра. У сувязі зь неабходнасьцю існаваньня рэальнай, дзеючай і нацыянальна-арыентаванай кааліцыі, МФ заклікаў усе здаровыя нацыянальныя сілы Беларусі да стварэньня Права-цэнтрысцкага блоку.

"Таксама VI Сойм Маладога Фронту выступіў з ініцыятываю стварэньня права-цэнтрысцкага блоку дэмакратычных арганізацыяў, мэтаю якога будзе зьяўляцца яднаньне правых і цэнтрысцкіх сілаў на падмурку хрысьціянскіх прынцыпаў, ідэалаў незалежнасьці, дэмакратыі і эўрапейскай інтэграцыі Беларусі. Зьяўленьне гэтае ініцыятывы выклікана прычынамі поўнай ідэйнай і структурнай разьяднанасьці суб’ектаў АДС, якія ня маюць ані адзінае стратэгіі, ані адзінага лідэра. Апроч таго, суб’екты АДС усё болей падначальваюцца лідэру камуністаў, каторы адкрыта пазыцыянуе сябе як кандыдат на будучыя прэзыдэнцкія выбары." - адзначаецца ў звароце.

Афіцыйны зварот Маладога Фронту можна прачытаць ТУТ.


сакавіка 10, 2008

nacijanalist @ 01:54 am: 11,89 КБПолковник КГБ в отставке Иван Александрович Винокуров:

Особое беспокойство нам доставляли профессионально подготовленные бойцы националистических формирований белорусской краевой обороны и украинцы. По указанию фашистов они взяли за основу принципы действия наших партизан. Это были небольшие группы по 15-30 человек, укомплектованные немецким диверсионным обмундированием. Они отлично владели рукопашным боем и взрывотехникой. Хорошо ориентировались в дремучих лесах Белоруссии. Против них наши деревенские "бульбаши" были бессильны.

http://www.centrasia.ru/newsA.php4?st=1178830800

сакавіка 9, 2008

zxz12m @ 08:58 pm: Не другой дзяржаўнай мове ў Беларусі!
http://community.livejournal.com/tolki_belmova/ - суполка прысвечаная вяртаньню беларускай мове статуса адзінай дзяржаўнай. А так сама праблематыкі білінгвізму ў Беларусі. Сярдэчна запрашаю!

shumski @ 04:32 pm: Падтрымаем змену лукашэнкаўскага на бел-чырвона-белы сцяг у скайпе




Skype прапановы прымае тут

Прыкладны тэкст просьбы )

сакавіка 7, 2008

krou @ 10:55 pm: СССР і ЕС - знайдзі 10 адрозьненьняў
...


СССР і ЕС - знайдзі 10 адрозьненьняў

ЕС - сацыялістычны ідыятызм ... або СССР біс!


СССР’ам кіравала 15 асобаў, якія не перад кім не адказвалі і ніхто іх не выбіраў
ЕС’ам кіруе 25 асобаў, якія не перад кім не адказваюць і ніхто іх не выбіраў

СССР быў хаўрусам сыцыялістычных рэспублік
ЕС ёсьць хаўрусам сацыялістычных рэспублік

СССР быў створаны націскамі, шантажам, сілай і акупацыяй
ЕС быў створаны эканамічнымі націскамі, шантажам і маніпуляцыяй

Прапаганда ЕС вельмі падобная да прапаганды СССР

У ЕС у рэферэндумах галасуецца да таго моманту, аж будзе прагаласавана “ЗА ЕС”
Аднак галасаваньня ці грамадзтва далей хоча быць у ЕС ужо не адбываюцца
Рэферэндум аб выхадзе з ЕС ужо не магчымы

У СССР не было юрыдычнага шляху выйсьця з Савецкага Саюза
Справа юрыдычнага шляху выйсьця з ЕС дагэтуль ясна не акрэсьлена

Савецкая сыстэма была высока збюракрэтызіраваная і ўрэгуляваная
Сыстэма ЕС ёсьць высока збюракрэтызіраваная і ўрэгуляваная

Карупцыя ў СССР квітнела
Карупцыя ў ЕС квітнее

Мэтай СССР было стварэньне савецкага чалавека
Мэта ЕС ёсьць стварэньне эўрапейскага чалавека

Савецкая сыстэма імкнулася да аслабленьня суверэнітэту дзяржаў уваходзячых у СССР
Сыстэма ЕС імкнецца да аслабленьня суверэнітэта дзяржаў уваходзячых у ЕС

У СССР існавалі рэпрэсыі супраць дэсыдэнтаў
У ЕС створана эўрапейская паліцыя Europol, якая мае надзвычайную ўладу

Заходнія сацыялісты і прамоўтары СССР часта праводзілі перамовы наконт стварэньня новай супердзяржавы.

Да стварэньня ЕС адчынена прызнаецца найбольш жудасная тайная палітычная група Club Bilderberg, да якой належаць сумнавядомыя палітыкі і банкіры з усяго сьвету.
( http://ru.wikipedia.org/wiki/Бильдербергский_клуб ; http://ru.wikipedia.org/wiki/Трёхсторонняя_комиссия )

Адзін з закладальнікаў клюбу малапаважаны, але вельмі вядомы ў сьвеце David Rockefeller адчынена падтрымліваў дзейнасьць Mao Tse дыктатара Камунічтычнага Кітая.

Некалькі год таму Аўстрыйцы выбралі лібертарыянскі Ўрад – якому ЕС без зразумелага поваду аб'явіла байкот.

У Ірляндыі ўся краіна была залеплена маніпуляцыйнымі плякатамі (“уступайце – бо будзе бяда”) праз арганізацыі створаныя ЕС’ам.

ЕС выклікала прэсынг на выборцаў каб у выбарах Silvo Burlusconi прайграў.

У Карце Асноўных Праў ёсьць вельмі шмат юрыдычных несьцісласьцяў дазваляючых на давольную інтэрпрэтацыю.

Карта Асноўных Праў узмацняе моцныя краіны даючы ім магчымасьць маніпуляцыі слабымі краінамі.




Дык чаму мы верым у ЕС?

Чаму краіны якія так цярпелі змагаючыся за сваю свабоду і атрымалі незалежнасьць зараз хочуць аддаць сваю цяжка здабытую вольнасьць проста так? Толькі каб стаць часткаю чарговага фальшывага сацыялістычнага эксперымента?!


(на падставе выступу Ўладзіміра Букоўскага)

nicolaev @ 08:50 am: Дапамога дзеткам!! - 2

"Маленькая справаздачка пра бягучыя справы наконт Кобрынскага дзетдому.
Было сабрана: роўна 500 даляраў (у рознай форме і валюце ад шматлікіх добрых людзей, дзякуй вам, даражэнькія!)..."



лютага 26, 2008

barlok @ 11:38 pm: Здановіч пагражае Беларускаму клясічнаму правапісу!
Па спасылцы, навіна: http://news.tut.by/society/104156.html

Здановіч паведаміў, што "ніхто людзей наказваць за няверна сказанае слова ня будзе". "Але калі, напрыклад, вырабляеш рэкляму, дык трэба карыстацца правіламі. Газэты таксама павінны будуць карыстацца беларускай мовай. Магу толькі ім паспачуваць. Ёсьць два выданьні ("Наша Ніва" і "Arche"), якія выкарыстоўваюць "тарашкевіцу", аднак пасля ўступленьня закона ў сілу яны мусяць кіравацца зьцьверджаннымі правіламі", - заявіў ён.

Дэпутат таксама паведаміў, што плянуецца распрацоўка закона аб сеціве. "Мяркую, новыя правілы беларускай артаграфіі й пунктуацыі якімсьці чынам будуць распаўсюджвацца і на сеціва", - адзначыў ён.

Я веру ў тое, што калісьці, усе гэтыя выблядкі рэжыму адкажуць за ўсё тое, што зрабілі!


лютага 23, 2008

citus @ 02:58 am: Назавем рэчы сваімі імёнамі...



Піар шчыра вітаецца... :-)))

лютага 12, 2008

citus @ 10:16 am: Любоў аб'ядноўвае! Мы любім Беларусь!
Сьвяточная моладзевая акцыя ў Дзень сьвятога Валянціна ў Менску!

Каго любіш ? - Люблю Беларусь! - Дык узаемна!

Прыходзь! Захапі з сабою паветраныя балёнікі й добры сьвяточны настрой!
14 лютага - 17:00 - плошча Свабоды (ст.м.Няміга, Купалаўская)



Усіх неабыякавых людзей просім распаўсюджваць й пашыраць інфармацыю аб мерапрыемстве.


лютага 5, 2008

kurt_bielarus @ 12:18 am: Беларускі паваенны антысавецкі супраціў
Фільм "Беларускі пасляваенны антысавецкі супраціў"
можна спампаваці цалкам тут:

http://katechizis.livejournal.com/244023.html (306 Мб)

Tags: , , ,
Распрацавана LiveJournal.com