ku_palinka ([info]ku_palinka) wrote in [info]by_mova,
@ 2009-05-22 14:01:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Гукаперайманні
Чым я толькі не займалася за свае студэнцкія гады!
Вось і гукаперайманнямі цікавілася. Назьбірала па розных літаратурных і палявых крыніцах цэлы сьпіс (праўда што, слоўнікам "Жывёльны свет" не карысталася). Можна калі што параўнаць пры жаданні. 

Проста для жыхара вёскі гэта ўсё зразумела, як птушкі спяваюць, жывёлы гавораць, а для мяне, дзіцяці асфальта, і для шмат каго крыніцай гукаперайманняў былі казкі, і часьцей за ўсё расейскія. Таму я нават псіхалінгвістычны эксперымент праводзіла па гэтым матэрыяле. Выявілася, што 60-70 адсоткаў зусім ня ведае мовы жывёлаў (ну хіба толькі ката і сабаку), большасць жа калі і ведаюць, то расейскія адпаведнікі. Вось такая сітуацыя:(

КОТ – мяў-мяў, курняў – мЯўкае, курняўкае, курню пяе
САБАКА – гаў-гаў, ууу – брэша, вые, вяхае  
МЫШ – пі-пі-пі – пішчыць 
ПАЦУК?
СВІННЯ – рох-рох – рохкае 
КАРОВА – муу – рыкае, мычыць
КОНЬ – і-го-го, тпррр – іржэ, сапе
КАЗА – меее–мекае 
АВЕЧКА –бее – бекае, блее
ВОЎК – ууу – вые 
МЯДЗВЕДЗЬ – ррр – рычыць, раве
АЛЕНЬ – трубіць 
ЛОСЬ – трубіць 
ЖАБА – ква – кумкае 
ЗМЯЯ – шшш, сссс – шыпіць, сыкае
ПУГАЧ – уфф, ку-га, угу – ухае, кугае, угукае
БУСЕЛ – клёк – клёкае, клякоча
ЖУРАВЕЛЬ – курлы – курлыкае, курлыча
ГОЛУБ – уррр, врр – буркуе, буркоча, варкуе
ГУСЬ – го-го-го – гагоча, гАгае 
КАЧКА – кра-кра – крача 
КУРКА – кудах-кудах, ко-ко-ко, квох-квох – квокча, квохча, сакоча, кудахча
ПЕВЕНЬ – кукарэку – кукарэкае 
ЗЯЗЮЛЯ – ку-ку, ку-ва - кувае
САЛАВЕЙ – шчоўк-шчоўк – шчоўкае, заліваецца
ВЕРАБЕЙ – чык-чырык - чырыкае
ЖАЎРУК – цвіркае, звініць, спявае?
ДЗЯЦЕЛ – тук-тук – стукае, грукае, доўбіць, дзяўбе
ДРАЧ - крычыць
ДРОЗД - ?
КРУМКАЧ – крум-крум – крумкаць 
ВАРОНА – кар-кар – каркае 
ШПАК - ?
БУГАЙ - скрыпіць
СІНІЦА – ціў-ціў, цінь-цінь – ціўкае, цінькае
ГЛУШЭЦ – тук-тук – такуе  
ЦЕЦЯРУК – тук-тук – такуе?
КНІГАЎКА – кі-гі – кігікае 
КАНЯ – піць – канькаць 
ПЕРАПЁЛКА – плача?
ЧМЕЛЬ – бом-бом – бомкае, гудзе
ЖУК – жжж – жужжыць 
КАМАР – ззз, пі-пі – звініць, пішчыць
КОНІК – стракоча?
ЦВЫРКУН – цвыр-цвыр – цвыркае 
МУХА – зум-зум – зумкае  

 



(52 comments) - (Post a new comment)


[info]panenka_t
2009-05-22 11:30 am UTC (link)
а каза можа мекае?
(дзіця асфальту,але з козамі ў вёсцы "размаўляла")))

(Reply to this)


[info]julcik
2009-05-22 11:45 am UTC (link)
Карова яшчэ мыкае
Па-мойму наадварот авечка бе. а каза - ме. І яна бляе, а не блее, здаецца.
Зязюля яшчэ кувае.
А драч - дзярэ горла :) Прычым гэта вельмі дакладнае апісанне (неяк жыла ў доме дзе недалёка пасяліўся драч - гэта жах %))
Чмель бомкае - вельмі цікава, раней не чула, буду ведаць.

(Reply to this) (Thread)


[info]ku_palinka
2009-05-22 11:54 am UTC (link)
З зязюлькай абдрук выйшаў. вы маеце рацыю. Можа, і наконт казы з авечкай таксама. выпраўлю.

(Reply to this) (Parent)(Thread)

(no subject) - [info]renessaince, 2009-05-22 06:00 pm UTC

[info]adelka
2009-05-22 11:46 am UTC (link)
некаторыя словы прыдуманы абы адрозьнивацца ад расейскай?

(Reply to this) (Thread)


[info]ku_palinka
2009-05-22 11:52 am UTC (link)
Ніводнага слова не прыдумана. Усё ўзята з беларускай літаратуры. такія рэчы немагчыма прыдумаць, яно само неяк замацоўваецца. Гэта вам ня тэрміны. Так у вёсках кажуць, а беларускія пісьменнікі 20 стагодзьдзя былі збольшага вяскоўцамі і чулі жывую гаворку.

(Reply to this) (Parent)(Thread)

(no subject) - [info]adelka, 2009-05-22 12:02 pm UTC
(no subject) - [info]valodzi4ak, 2009-05-22 12:18 pm UTC
(no subject) - [info]adelka, 2009-05-22 12:20 pm UTC
(no subject) - [info]ku_palinka, 2009-05-22 12:29 pm UTC
(no subject) - [info]adelka, 2009-05-22 12:33 pm UTC
(no subject) - [info]julcik, 2009-05-22 12:29 pm UTC
(no subject) - [info]adelka, 2009-05-22 12:32 pm UTC
(no subject) - [info]julcik, 2009-05-22 12:35 pm UTC
(no subject) - [info]julcik, 2009-05-22 12:48 pm UTC
(no subject) - [info]ivan_da_marja, 2009-05-22 12:54 pm UTC
(no subject) - [info]adelka, 2009-05-22 12:57 pm UTC
(no subject) - [info]ivan_da_marja, 2009-05-22 12:59 pm UTC
(no subject) - [info]julcik, 2009-05-22 03:04 pm UTC
(no subject) - [info]kastani, 2009-05-22 02:37 pm UTC
(no subject) - [info]ivan_da_marja, 2009-05-22 02:40 pm UTC
(no subject) - [info]licvinka, 2009-05-22 01:50 pm UTC
(no subject) - [info]paul_broom, 2009-05-22 04:49 pm UTC
(no subject) - [info]licvinka, 2009-05-25 10:38 am UTC

[info]wal_de_maar
2009-05-22 12:18 pm UTC (link)
Пра мову катоў мая бабуля заўсёды кажа "каў", "каўкае".
Таксама яшчэ кот "вурчыць" і "вуркоча"..

(Reply to this) (Thread)


[info]adelka
2009-05-22 12:20 pm UTC (link)
у маей бабулі вуркатаньне было рыканьнем :)
але гэта нелітаратурнае)

(Reply to this) (Parent)(Thread)

(no subject) - [info]wal_de_maar, 2009-05-22 12:23 pm UTC
(no subject) - [info]adelka, 2009-05-22 12:24 pm UTC
(no subject) - [info]ku_palinka, 2009-05-22 12:27 pm UTC

[info]wal_de_maar
2009-05-22 12:21 pm UTC (link)
не толькі адна бабуля, але ўсё навакольле так - паўночны ўсход менскай вобласьці..

(Reply to this) (Parent)


[info]no_onez
2009-05-22 12:51 pm UTC (link)
А яшчэ кот можа "вяркаць/вяргаць" = вельмі голасна так і надакучліва мяўкаць :)
(Паўн.захад Віцебскай вобл.)

(Reply to this) (Parent)(Thread)

(no subject) - [info]vouk, 2009-05-28 12:07 pm UTC

[info]staraptach
2009-05-22 06:15 pm UTC (link)
Гм...А я пра катоў чуў гэткае: "Кот хурну вядзе" (гукапераймальна: курняў).
А каўкаюць птушкі з сям'і варонаў.

(Reply to this) (Parent)


[info]myshyn
2009-05-22 12:58 pm UTC (link)
цікава і карысна, дзякуй!

(Reply to this) (Thread)


[info]fat1901
2009-05-22 08:59 pm UTC (link)
А ў чым карысць, дазвольце даведацца
:)

(Reply to this) (Parent)(Thread)

(no subject) - [info]myshyn, 2009-05-23 08:35 am UTC

[info]zo_il
2009-05-22 01:33 pm UTC (link)
Цудоўны матэрыял!
Сарока, здаецца, гаворыць стрэ-ке-ке! у якімсьці мастацкім творы (памятаю са школы).
Акрамя названых крыніц (казкі, мастацкая літаратура) можна спецыяльна паглядзець артыкул Пётры Садоўскага "Гаворыць мая Буцькаўшчына", памятаю, што там ёсць шэраг выклічнікаў.
Дзякую яшчэ раз.

(Reply to this) (Thread)


[info]ku_palinka
2009-05-22 01:49 pm UTC (link)
Дзякуй за падзяку і за спасылку на артыкул:)

(Reply to this) (Parent)


[info]julcik
2009-05-22 03:08 pm UTC (link)
Я даўна планую намаляваць флэшку для маленькіх дзяцей: жывёла + гук, які яна робіць (літарамі), каб вучыць гукам. Гэты пост мяне зноўку натхніў на подзвіг :))

(Reply to this)


[info]katechizis
2009-05-22 04:03 pm UTC (link)
у мэмарыз ))

(Reply to this)


[info]bielameta
2009-05-22 04:30 pm UTC (link)
чытаю допіс, а мне да майно 5 паверху акрамя шуму машынаў з праспэкту даносіцца (што дзіўна) досыць гумае "ціў-ціў". раблю выснову, што павінны быць сініцы))

(Reply to this)


(Anonymous)
2009-05-22 04:43 pm UTC (link)
У нас кот - каўкае, жабы - крумкаюць альбо рыпяць (розныя гукі), карова - рыкае

(Reply to this)


[info]ivan_da_marja
2009-05-22 05:01 pm UTC (link)
дарэчы, акрамя дарослых жывёлаў яшчэ ёсьць і малыя.

кураня - ціў, ціў -ціўкае
шчанюк, па-мойу, цяўкае
кацяня - ?

(Reply to this) (Thread)


(Anonymous)
2009-05-22 05:05 pm UTC (link)
кацяня пішчыць

(Reply to this) (Parent)(Thread)

(no subject) - [info]piatrovich, 2009-08-15 07:34 pm UTC
а вожыкі?
[info]z_dyht
2009-05-23 05:22 am UTC (link)
а як робяць беларускія вожыкі? :)

(Reply to this) (Thread)

Re: а вожыкі?
[info]eskimozz
2009-05-23 04:26 pm UTC (link)
фыр-фыр (?) :-)

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Re: а вожыкі? - [info]z_dyht, 2009-05-24 08:49 pm UTC

(Anonymous)
2009-05-23 10:52 am UTC (link)
Кот яшчэ "яўкае" - цэнтр. Палесьсе.

(Reply to this)


[info]rusiecki
2009-05-24 06:53 am UTC (link)
Выдатная памятка. Раю прыглядацца і да фальклорных тэкстаў - пераканаўчасьць іх у параўнаньні зь літаратурай нават большая.
У скарбонку:
Крумкач таксама крача. Зь вясьнянкі: "Вол бушуе, вясну чуе, курка сакоча, грэбці хоча, ВОРАН КРАЧА, сыра хоча, дзеўка плача, замуж хоча".

(Reply to this)


[info]sonchus
2009-05-25 05:35 am UTC (link)
Вітаю, спадарства!
Нарадзіўся й вырас на Гродзеншчыне. Пра курыцу ў нас казалі "квохча", калі ёй настае час выседжваць куранаят. Бабуля заўсёды казала: "Мая сівая заквахтала - трэбо садзіць ужэ..." Я гэта к таму, што курыца квохча (ва ўсялякім разе ў нас=)) не заўсёды.
А пра муху ў нас казалі, што яна "бзыіць", мухі - "бзыяць". Чмель - "гудзе". Што тычыцца пацукоў, то ў нас яны "пішчалі"...

(Reply to this) (Thread)


[info]navoshta
2009-05-25 10:41 am UTC (link)
Так, мая бабуля з Мінскай вобласці, але пра курыцу гэтак сама казала.:) І кураня "ціўкае", падцвярджаю.:)

(Reply to this) (Parent)


(52 comments) - (Post a new comment)

Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…