gsbelarus ([info]gsbelarus) wrote in [info]by_mova,
@ 2008-04-05 18:59:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Нашы ў горадзе
Пакуль паспалітае грамадзтва актыўна абмяркоўвае закон аб забароне тарашкевіцы, наўпрост ў цэнтры горада, акурат за палацам рэспублікі, з'явіліся новыя ўказальнікі, надпісы на якіх выкананы кірыліцай і беларускай лацінкай!


Заўважце, што выкарыстоўваецца правільны варыянт лацінкі, бо прастая транлітэрацыя Кастрычніцкай у лацінскія літары мусіла б выглядаць як Kastrychnickaya.



(Post a new comment)


[info]parteigenosse
2008-04-05 03:56 pm UTC (link)
Будзем спадзявацца, што гэта ў іх сьвядома атрымалася.

(Reply to this)


[info]zedlik
2008-04-05 04:02 pm UTC (link)
няправільны. дакладней, не зусім. у гэтай лацінцы няма Ł і не перадаецца мяккасьць сьвісьцячых і падоўжаных гукаў перад мяккімі (фактычна, асновай зьяўляецца наркамаўка).

(Reply to this) (Thread)


[info]naziranni
2008-04-05 05:04 pm UTC (link)
гэта правільны варыянт лацінкі, у якім ёсьць Ł і ўсё што трэба. дарэчы вы не зможаце напісаць лацінкаю, напрыклад слова піар.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]zedlik
2008-04-05 05:17 pm UTC (link)
вы сьцьвярджаеце проста так ці ў вас ёсьць нейкія падставы?

дарэчы, я не змагу нават па-беларуску напісаць «піар», што казаць пра лацінку.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]naziranni
2008-04-05 05:37 pm UTC (link)
>дарэчы, я не змагу нават па-беларуску напісаць «піар», што казаць пра лацінку.

Гэта я аб тым што ёсьць уласьцівасьці мовы якія зафіксаваны ў лацінкавай граматыцы

>вы сьцьвярджаеце проста так ці ў вас ёсьць нейкія падставы

лацінка гэта паўнавартасная сістэма пісьма не чым не горшая за кірыліцу, бо яе стварылі каб пісаць паўнавартасныя тэксты. напэўна я адкажу: "проста так", але тым не меньш упэўнены што ў гугле за пару хвілін вы пераканаецеся ў тым, што ёсь падставы

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]zedlik
2008-04-05 05:56 pm UTC (link)
Гэта я аб тым што ёсьць уласьцівасьці мовы якія зафіксаваны ў лацінкавай граматыцы

прабачце, я не зразумеў гэтага сказу.

лацінка гэта паўнавартасная сістэма пісьма не чым не горшая за кірыліцу

пры чым тут гэта? я пра тое, што гэтыя шыльды пішуцце не клясычнай лацінкай.
і ўвогуле, яны пішуцца па-ангельску, проста перадача беларускіх назваў робіцца больш-менш адэкватным чынам. і Ł у гэтым варыянце лацінкі няма.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]naziranni
2008-04-05 06:01 pm UTC (link)
>пры чым тут гэта? я пра тое, што гэтыя шыльды пішуцце не клясычнай лацінкай.

гэта і ёсьць клясычная, на ёй выдаваліся газэты, пісалі пісьменьнікі... і яшчэ мужыцкая праўда - таксама на ёй

>Гэта я аб тым што ёсьць уласьцівасьці мовы якія зафіксаваны ў лацінкавай граматыцы

чукча піша як умее

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]naziranni
2008-04-05 06:03 pm UTC (link)
і Ł у гэтым варыянце лацінкі няма.

вы памыляецеся, яна ёсьць

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]naziranni
2008-04-05 06:04 pm UTC (link)
http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Лацінка

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]zedlik
2008-04-05 06:13 pm UTC (link)
клясычная лацінка мае разыходжаньні ў графіцы з той лацінкай, якой напісаныя назвы на гэтых шыльдах, і ня мае нічога агульнага зь ёй у вытоках.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]biespartyjny
2008-04-05 08:39 pm UTC (link)
Ну няўжо ж нічога? А гачыкі самі матэрыялізаваліся?:)

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]zedlik
2008-04-05 08:51 pm UTC (link)
я ня схільны адносіць гачыкі да вытокаў.
гэта форма, але ня зьмест.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]biespartyjny
2008-04-05 08:52 pm UTC (link)
А правапіс і графіка - гэта форма by default.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]zedlik
2008-04-05 08:54 pm UTC (link)
называць гэтую «лацінку» правапісам — сьмешна.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]biespartyjny
2008-04-05 08:56 pm UTC (link)
Я нешта такое пісаў? Навучыцеся чытаць, што пішуць. Лацінка і кірыліца - гэта графіка.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]zedlik
2008-04-05 09:03 pm UTC (link)
якое тады дачыненьне мае гэта да гэтага?
я кажу пра тое, што падставы ўзьнікненьня клясычнай лацінкі і гэтай лацінкі розныя. гэта зьмест. і гачыкі не сюды.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]biespartyjny
2008-04-05 09:04 pm UTC (link)
І які ж "зьмест" у лацінцы?

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]zedlik
2008-04-05 09:06 pm UTC (link)
які сэнс гэтай размовы?
усё, праехалі.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]biespartyjny
2008-04-05 09:11 pm UTC (link)
Вельмі просты: даведацца, што ж яшчэ ў лацінцы ёсць змястоўнага, акрамя гачыкаў, рысачак ды іншых эл-цвёрдых. Значыць, анічога.

(Reply to this) (Parent)


[info]zedlik
2008-04-05 06:10 pm UTC (link)
гэта вы памыляецеся.
курыце заканадаўчую базу.
http://community.livejournal.com/lacinka/43702.html

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]naziranni
2008-04-05 06:14 pm UTC (link)
шаноўны, прабачце, хто на гэтай лацінцы піша? там нават пост напісаны з ужываньнем Ł

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]naziranni
2008-04-05 06:16 pm UTC (link)
штосьці мне кажа што я дапёр =))) я проста не зразумеў вашага першага камэнтара

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]zedlik
2008-04-05 06:19 pm UTC (link)
лёд крануўся, гаспада прысяжныя засядацелі.

(Reply to this) (Parent)


[info]zedlik
2008-04-05 06:09 pm UTC (link)
гэта і ёсьць клясычная, на ёй выдаваліся газэты, пісалі пісьменьнікі... і яшчэ мужыцкая праўда - таксама на ёй

вы памыляецеся. газэты выдаваліся не на ёй.

чукча піша як умее

усё (за пэўнымі спрэчнымі выключэньнямі) можна перадаць як кірыліцай, так і лацінкай.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]naziranni
2008-04-05 06:11 pm UTC (link)
тым не меньш вышэй узгаданае (неправільнае) слова "піар" (якое павінна быць "піярам") лацінкай
напісаць не атрымаецца

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]zedlik
2008-04-05 06:15 pm UTC (link)
капец лёгіка.
а тое, што лацінкай атрымаецца напісаць няправільнае слова «меньш», гэта азначае, што гэтае слова мае нейкае дачыненьне да беларускай мовы? ну напішыце «піар» кірыліцай, у чым трабл?

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]antart
2008-04-06 05:12 am UTC (link)
Лацінкай нельга напісаць "правільнае" слова "ніадкуль". Зрэшты, ня бачу праблемы ўсё адно.

(Reply to this) (Parent)


[info]nicolaev
2009-01-19 09:02 am UTC (link)
pijar :)

(Reply to this) (Parent)


[info]forradalom
2008-04-05 05:51 pm UTC (link)
дарэчы вы не зможаце напісаць лацінкаю, напрыклад слова піар
----------------------------------------------------

Змагу: PR :)

(Reply to this) (Parent)


[info]soft_tiger
2008-04-05 04:20 pm UTC (link)
Даўно гэтыя шыльды назіраю. Прынамсі зь мінулага года.

(Reply to this)


[info]adelka
2008-04-05 04:40 pm UTC (link)
Афігець :-)

(Reply to this)


[info]maximlitvin
2008-04-05 05:20 pm UTC (link)
нават мову адняло :)

(Reply to this)


[info]rejka
2008-04-05 05:46 pm UTC (link)
Pra heta ŭžo daŭno havoryłi. Moj surovy vierdykt - bajan! :)

(Reply to this) (Thread)


[info]juras14
2008-04-05 05:49 pm UTC (link)
+100.

(Reply to this) (Parent)


[info]quiproquos
2008-04-05 06:06 pm UTC (link)
Super !!!!!!!!

(Reply to this)


[info]abrykos
2008-04-05 07:40 pm UTC (link)
Ня проста баян, а барадаты баян.

Нашы ў горадзе -- што тут дзіўнага? :))

(Reply to this)


[info]palitekanom
2008-04-05 08:06 pm UTC (link)
Байан - цэ гут. Я збіраю.

(Reply to this)


[info]coipish
2008-04-05 09:21 pm UTC (link)
Nu, akramia taho, što bajan (jak užo zaŭvažyli), mahu vas suciešyć - na značnaj kolkaść padobnych vyviesak nie łasinka, a tranśliteracyja nakštałt "Yanky Kypala".

(Reply to this) (Thread)


[info]zxz12m
2008-04-05 11:48 pm UTC (link)
a heta užo horš

(Reply to this) (Parent)


[info]zxz12m
2008-04-05 11:46 pm UTC (link)
афігець! слава героям!

(Reply to this)


(Anonymous)
2008-04-06 07:49 am UTC (link)
Усё проста, ня так даўно ААН (ці ЮНЭСКА) прызналі трохі відазьмененую беларускую лацінку - беларускім шрыфтам міжнародных зносінаў (для перадачы геаграфічных назваў перадусім). Цяпер выходзяць тамы па кожнай вобласьці дзе проста падаецца пералік геаграфічных пунктаў кірыліцай і гэтакай лацінкай. (сапраўды, там няма эль твардэго, а ё эль зьверху з крэсачкай, як у сь ці нь) Гэта напраўду маленькая перамога. Дарэчы цяперака афіцыйна ня будзе міёраў, круляўшчызнаў і г.д. Але на жаль Гродна і брэст - застаюцца (спадзяюся да часу)

(Reply to this)


[info]mirritil
2008-04-13 12:05 pm UTC (link)
Гэта не лацінка, а тэкст, напісаны па афіцыйных беларускіх правілах перадачы геаграфічных месцаў лацінскімі літарамі. На лацінку падобна, але ня поўнасьцю.

(Reply to this)


Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…