Іван Шыла ([info]salihorsk) wrote in [info]by_mova,
@ 2007-04-25 15:12:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Салігорская моладзь атрымала станоўчы адказ з Аўтобуснага парку №1 на прапанову грамадзян агучваць прыпынкі ў грамадзкім транспарце на беларускае мове. У лісьце паведамляецца, што аўтапаркам уводзіцца ў практыку агучваньне прыпынкаў па беларуску, інфармацыя на аўтавакзале "Салігорск" даводзіцца да пасажыраў на беларускай мове, а пры замене інфармацыйных таблічак будуць рабіцца адпаведныя зьмены.
Нагадаем, што ў лютым салігорскімі маладафронтаўцамі быў ініцыяваны збор подпісаў пад зваротам з шэрагам патрабаваньняў сярод якіх было патрабаваньне агучваньня прыпынкаў у грамадзкім траспарце па беларуску. Акрамя таго, моладзь патрабавала правесьці гарадзкімі ўладамі шэраг мерапрыемстваў прысьвечаных 125-годзьдзю з дня нараджэньня Янкі Купалы і Якуба Коласа. Адпаведныя крокі былі прынятыя аддзелам адукацыя Салігорскага райвыканкаму. Толькі адно патрабаваньне маладзёнаў засталося нявыкананым з-за тэхнічных магчымасьцяў мясцовага тэлеканалу, гэта ток-шоў па моўным пытаньні.
Як паведамляюць арганізатары, кампанія на гэтам не спыняецца. Заплянаваны яшчэ шэраг іншых мерапрыемстваў па папулярызацыі роднай мовы сярод салігорцаў.



(Post a new comment)


[info]bibliograf
2007-04-25 12:15 pm UTC (link)
малайцы! поспехаў і творчага плёну!

(Reply to this)


[info]skepsys
2007-04-25 12:43 pm UTC (link)
// ток-шоў па моўным пытаньні (!!!!!!)
Фігассе! Гэта ў якой краіне? Нават ня верыцца :)) Малайцы, што тут скажаш... Толькі цікава, што з заяўленага будзе зроблена насамрэч, а што так і застанецца на паперцы...

(Reply to this)


[info]macsolas
2007-04-25 02:31 pm UTC (link)
так і трымаць!

(Reply to this)


Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…