Paŭluk ([info]dunaj) wrote in [info]by_mova,
@ 2007-04-09 23:00:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
што лепей?
Папярэдні допіс нагадаў пра тэму, якую даўно хацеў узьняць тут. Публічнае ўжываньне мовы ў шыльдах, аб'явах і рэклямах - гэта адно, я буду пра іншае...

Мяркую, што суполку чытаюць людзі, прынамсі, неабыякавыя да беларускай мовы. Таму пытаньне наступнае: які погляд вы падзяляеце адносна людзей, што пачынаюць гаварыць па-беларуску? Што лепей - гаварыць так, як умееш, рабіць памылкі, паступова вучыцца, або гаварыць па-расейску, лічачы, што нельга "ганьбіць мову", размаўляць з хібамі? Калі вы ня супраць, я думаю, было б цікава ўбачыць асобна, што думаць актыўныя карыстальнікі мовы, і людзі, якія ў паўсядзённым жыцьці карыстаюцца расейскай (магчыма, менавіта з названай прычыны). Таму прашу зазначаць такую акалічнасьць, як ваша паўсядзённая мова.

Выкажу свой погляд. Я перакананы, што лепей дрэнна, але па-беларуску, чым па-расейску на тым узроўні, як у нас гавораць, ці лепшым. Гэта адзіны спосаб навучыцца мовы - карыстацца ёй. Я прайшоў праз гэта. І адчуваю ледзь ня роспач, ці ўжо дакладна крыўду, калі хто з знаёмых мне цяпер кажа: о, ты класна размаўляеш па-беларуску, я так не змагу, таму лепей буду па-расейску.



(Post a new comment)


[info]soft_tiger
2007-04-09 08:36 pm UTC (link)
А інакш і немагчыма. Выключна праз паступовае кшталтаваньне.

(Reply to this) (Thread)


[info]tumash
2007-04-09 10:57 pm UTC (link)
мае парады - усё-ткі спрабаваць спачатку размаўляць па-беларуску зь людзьмі блізкімі, сябрамі - тымі, хто будзе прымаць вашыя памылкі як дадзенасьць (якая хутка памяняецца), а ня кпіць зь іх.

над беларускай мовай па-ранейшаму ў той ці іншай ступені вісіць стэрэатып 'вясковасьці', абвергнуць які можна толькі правільнай гаворкай.

намагайцеся якнайболей чытаць па-беларуску, папаўняць лексычны запас, паралельна вывучайце граматыку.




(Reply to this) (Parent)(Thread)

(no subject) - [info]dunaj, 2007-04-10 07:57 am UTC

[info]czalex
2007-04-09 08:42 pm UTC (link)
цалкам маеце рацыю.

Вялікую павагу выклікае чалавек, які - хай спачатку і з памылкамі, і на трасынцы, але ўпарта намагаецца размаўляць па-беларуску. Мы ўсе калісьці з гэтага пачыналі.

(Reply to this) (Thread)


[info]tumash
2007-04-09 11:01 pm UTC (link)
№1 - навучыцца думаць на мове, хуценька пераключаць мозг на бел. мову (гэта ня дужа і складана), а потым усё і пойдзе))

(Reply to this) (Parent)(Thread)

(no subject) - [info]surazmouca, 2007-04-10 06:33 am UTC
(no subject) - [info]avr_forever, 2007-04-10 11:11 pm UTC

[info]pollyfluke
2007-04-09 08:58 pm UTC (link)
Усе калісці вучыліся размаўляць...
Згодная, што лепей дрэнна, але па-беларуску, тым больш, што не так шмат людзей, якія добра размаўляюць па-расейску (вядомы факт).

(Reply to this)


[info]euga
2007-04-09 09:03 pm UTC (link)
Падтрымліваю вашае меркаванне.

Я зараз пішу вялікі тэкст для ЖЖ пра тое, як я перайшла на белмову ў штодзённым ужытку і якія этапы праходзіла. Напісаць напісала (амаль), вагаюся, ці вывешваць... :)

(Reply to this) (Thread)


[info]xenos_by
2007-04-09 10:08 pm UTC (link)
Вывешваць. :)

(Reply to this) (Parent)


[info]fiumicina
2007-04-09 09:19 pm UTC (link)
не разумею ў чым праблема. вядома, ніводная мова не даецца проста так і адразу, і беларуская - не выключэньне (бел)

(Reply to this)


[info]slotoviepus
2007-04-09 11:37 pm UTC (link)
увогуле ненавіджу, калі да беларускае мовы ставяцца як да іканічнага фальклёру. Сюды ж адношу й тых "пурыстаў" нафіг, што сьвярджаюць, маўляў, мова сьвяшчэнная, ды недазваляюць "медведамі" ды мацюкамі карыстацца.

(Reply to this) (Thread)


[info]siemargl
2007-04-09 11:53 pm UTC (link)
Згодны. Уважанне белмовы за нейкую сакральнасць, ужыванне яе толькі са "сваімі" такімі ж белмоўнымі сябрамі не прывядзе да пашырэння яе распаўсюду.

(Reply to this) (Parent)


[info]w_mechaniczny
2007-04-10 06:57 am UTC (link)
на трывалым шляху ўдасканаленьня.
няхай уперад і з памылкамі.

(Reply to this)


[info]maximlitvin
2007-04-10 07:25 am UTC (link)
Ані водная мова сама ў галаву і на язык не палезе, нават родную заўсёды вучаць шмат гадоў робячы шмат памылак - гэта натуральна. Толькі з тым удакладненнем, што звычайна родную вучаць з маленства, а тут большасці трэба гэта рабіць у сталым узросце, але шлях адзін - праз памылкі да дасканалага валодання. А пра "ганьбіць" гэта благія адмазкі гультаёў, ці тых каму папраўдзе беларуская мова і не трэба.

(Reply to this)


[info]czyk
2007-04-10 07:34 am UTC (link)
1. Як бы ты правільна не гаварыў, заўсёды знойдзецца той, хто цябе паправіць. І нічога не дакажаш.
2. На якой бы ты мове (сама)прымусова не размаўляў, яна будзе выглядаць штучнай і калечанай, хай сабе нават ідэальна правільнай. Таму ня варта размаўляць па-беларуску ці з аглядкай, ці з прынцыпу, ці з прапагандысцкімі мэтамі, ці з рэлігійнымі. Штучнасьць тваёй гаворкі, дадатковы пазамоўны мэсыдж будуць нязручна тапырыцца. Найлепш , калі па-беларуску размаўляецца само, калі размаўляеш не перакладаючы, і не ўкладаеш у беларускасьць сваёй гаворкі звышсэнсу.

(Reply to this)


[info]kauka_kauka
2007-04-10 07:50 am UTC (link)
Падтрымліваю Вашае меркаваньне, а ў пэўных акалічнасьцях сымпатычна стаўлюся нават да праяваў трасянкі. Бо і гэта -- таксама нашае.

(Reply to this)


[info]elkapalka
2007-04-10 08:17 am UTC (link)
Ну, адзіны ці не, тут вырашае кожны сам за сябе. Мне вядомыя людзі, да прыкладу, якім неймаверна цяжка вось так адважыцца і перайначыць сябе цалкам на беларускамоўны лад менавіта праз вялікую колькасць памылак і незграбнасцяў. Усёткі не такая яна простая наша мова. Крыўдзіцца на іх карысць невялікая, а вось прапанаваць дапамогу было б вельмі дарэчна. Мне калісьці менавіта тое і паспрыяла, што з'явіліся неабыякавыя людзі і накіравалі куды след :)
Акрамя таго, не кожны здолее / палічыць дапушчальным ці неабходным супрацьстаяць рускамоўнаму атачэнню штодзень. Талерантным стаўленне да роднай мовы пакуль што ніяк не назавеш. Пачаць размаўляць па-беларуску - гэта перш за ўсё сябе пераадолець, знайсці ў сабе моц і паверыць, што праўда на тваім баку, ну і потым ўжо рупліва і няспынна самаўдасканалівацца.

(Reply to this) (Thread)


[info]dunaj
2007-04-10 08:32 am UTC (link)
вы, бадай, не зусім зразумелі, што я меў на ўвазе. ішлося зусім не пра супрацьстаяньне і нават не пра перайначаньне "цалкам".

у мяне ёсьць шэраг знаёмых (і я мяркую, такіх людзей яшчэ больш), якія не гавораць па-беларуску, нават калі трапляюць у беларускамоўнае асяродзьдзе, хоць ставяцца да мовы прыязна (а гэта вельмі добры шанец для практыкі, удасканаленьня - і пазьнейшага ўжо магчымага перайначаньня "цалкам"). чаму? бо саромеюцца, што маюць памылкі. атрымоўваецца замкнёнае кола, якое мне б хацелася хоць у нейкай ступені перарваць.

акрамя таго, я меў сытуацыі, калі людзі менавіта такога складу наракалі на кагось, хто кажа па-беларуску з памылкамі ("гаваріл(а) бы ужэ па-рускі"). і гэта таксама адмоўны момант, на які варта зьвярнуць увагу.

а пра тых, хто ўвогуле неталерантна ставіцца да беларушчыны тут нават ня йдзецца.

(Reply to this) (Parent)(Thread)

(no subject) - [info]elkapalka, 2007-04-10 09:38 am UTC
(no subject) - [info]zuraviel, 2007-04-10 08:50 pm UTC

[info]zukerby
2007-04-10 08:25 am UTC (link)
ёсьць такая формула "беларуская->трасянка->расейская" ці расейская->трасянка->беларуская" (у каго як)
таму памылкі на шляху навучаньня - гэта непазьбежна, але рабіць іх наўмысна ("трасяніць") ня трэба! ну хіба ў адпаведных абставінах, не забываючыся на павагу да роднай мовы.

(Reply to this)


[info]mardowitsch
2007-04-10 10:31 am UTC (link)
Карыстацца мовай складана, таму што тэхнічная школа ў нас цалкам рускамоўная, IT-спецыялісты ўжываюць англа-рускамоўныя гібрыды. Што тычыцца тарашкевіцы -- мне 10 год настаўнікі белмовы выкрэслівалі мяккія знакі, каб потым сказаць, што самі "памыляліся", таму часам уваходзіш у шызафрэнічны стан, калі імкнешся зрабіць менавіта цотную колькасць памылак і напісаць дакладна. Ніколі не размаўляю на мове дзеля мовы, толькі калі ёсць беларускамоўны суразмоўца і з ім ёсць аб чым пагутарыць.

(Reply to this) (Thread)


[info]dunaj
2007-04-10 10:40 am UTC (link)
...часам уваходзіш у шызафрэнічны стан, калі імкнешся зрабіць менавіта цотную колькасць памылак і напісаць дакладна.

пра цотную колькасьць памылак не зразумеў :-\

таксама дзіўна і пра настаўнікаў, што аж ад пачатковай школы... яны правілаў пазначэньня мяккасьці ня ведалі?

(Reply to this) (Parent)(Thread)

(Deleted post)
(no subject) - [info]dunaj, 2007-04-10 10:50 am UTC
(no subject) - [info]mardowitsch, 2007-04-10 10:59 am UTC
(no subject) - [info]dunaj, 2007-04-10 11:19 am UTC
(no subject) - [info]mardowitsch, 2007-04-10 11:30 am UTC
(no subject) - [info]dunaj, 2007-04-10 11:37 am UTC
(no subject) - [info]mardowitsch, 2007-04-10 11:48 am UTC
(no subject) - [info]dunaj, 2007-04-10 11:59 am UTC
(no subject) - [info]mardowitsch, 2007-04-10 12:02 pm UTC
(no subject) - [info]mardowitsch, 2007-04-10 10:48 am UTC

[info]skepsys
2007-04-10 01:51 pm UTC (link)
Лічу, калі ўжо й размаўляць з памылкамі, то лепей ў тым асяродку, дзе памылкі маюць шанец быць выпраўленымі ці, прынамсі, іх заўважаць і паставяцца з паразуменьнем. А дзеля гэтага трэба мець зацікаўленых беларушчынай сяброў-родзічаў-знаёмых ці хаця б інэт, каб нешта чытаць (пісаць) на бай_мове ды іншых адпаведных рэсурсах :))

Ёсьць у мяне сябра, які досыць даўно перайшоў на беларускую мову. Горад, дзе ён жыве, невялічкі, таму колькасьць сьвядомых беларусаў адпаведная. Я вельмі паважаў і паважаю яго за такі, не пабаюся гэтага слова, мужны крок, але мушу адзначыць, што вынікам абмежаванасьці колькасьці адукаваных беларускамоўных суразмоўцаў стала банальная трасянка, на якую ён часьцяком звальваецца.

Што да мяне, мы з жонкаю сталі больш-меньш трывала ўжываць у паўсядзённым жыцьці беларускую мову, калі паўстала пытаньне на якой мове гадаваць сына. Расейскую ён хоцькі-няхоцькі засвоіць, а хочаца каб беларуская для яго стала сапраўды "матчынай моваю", ня так, як для большасьці з нас. Але каб вучыць дзеці, трэба нешта ведаць самому. Пакуль ён немаўля, час на самападрыхтоўку ёсьць :) Мы дамовіліся па магчымасьці выпраўляць моўныя памылкі адзін аднаго й гэта сапраўды вельмі дапамагае. Таксама дапамагае значная колькасьць добрых знаёмых сярод рознага кшталту рэканструктараў, музыкаў ды фальклярыстаў, і беларускамоўных і тых хто проста прыязна й зь цікаўнасьцю ставяцца да мовы й ўсяго беларускага.

Мне падаецца, што напачатку варта больш слухаць (чытаць) чым гаварыць. І толькі калі з'явіцца ўпэўненасьць у сваіх ведах, шукаць добрых суразмоўцаў і спакваля пашыраць сфэру ўжытку беларускае мовы. А тыя, што кажуць пра сваю зьнямогласьць у мове, ці яшчэ не накапілі дастаткова ведаў і сілы, каб пачаць размаўляць, ці ім проста не стае матывацыі (і, як вынік, жаданьня) яе вывучаць. У любым выпадку ня варта фарсіраваць падзеі.

(Reply to this) (Thread)


[info]dunaj
2007-04-10 02:04 pm UTC (link)
а што дрэннага ў тым, што ён "звальваецца" на трасянку? чым гэта горш за нават ня "звальваньне", а ўкараненьне ў расейшчыне?

ці лічыце вы, што калі гэты чалавек у сваім асяродзьдзі адмовіцца ад намаганьняў гаварыць па-беларуску, а будзе толькі слухаць/чытаць, як вы прапануеце, то авалодае мовай хутчэй або больш пасьпяхова? ці вы хочаце сказаць, што ва ўмовах, калі ён ня мае "рэканструктараў, музыкаў ды фальклярыстаў і беларускамоўных" - то размаўляць па-беларуску яму наагул ня варта, ня трэба?

няўжо беларуская мова - фальклярыстаў, музыкаў, рэканструктараў і іх асяродзьдзя?

(Reply to this) (Parent)(Thread)

(no subject) - [info]skepsys, 2007-04-10 03:30 pm UTC
(no subject) - [info]dunaj, 2007-04-10 05:18 pm UTC
(no subject) - [info]skepsys, 2007-04-10 07:31 pm UTC
(no subject) - [info]dunaj, 2007-04-10 08:16 pm UTC
(no subject) - [info]dunaj, 2007-04-10 05:29 pm UTC
(no subject) - [info]skepsys, 2007-04-10 08:09 pm UTC
(no subject) - [info]dunaj, 2007-04-10 08:20 pm UTC

[info]dunaj
2007-04-10 02:12 pm UTC (link)
варта дадаць удакладньне. ці ёсьць у вас асабіста, напрыклад, жаданьне, каб беларуская мова стала мовай масаў, а не адзінак у Беларусі (я нават не пра татальнасьць і ўсеагульнасьць)?
пераход да выкшталцонай ды ўзорнай мовы - для адзінак. большасьць зможа пераходзіць толькі паступова.

таму, я заклікаю прыняць, што памылкі - нават вялікая колькасьць памылак - для маўленьня шараговага карыстальніка (я не пра дыктараў ды актораў) - гэта нармальна.

(Reply to this) (Parent)(Thread)

(no subject) - [info]skepsys, 2007-04-10 03:41 pm UTC
(no subject) - [info]dunaj, 2007-04-10 05:03 pm UTC
(no subject) - [info]skepsys, 2007-04-10 07:38 pm UTC
(no subject) - [info]skepsys, 2007-04-10 03:56 pm UTC

[info]licvinka
2007-04-10 03:37 pm UTC (link)
абсалютна згодная і як лінгвіст па адукацыі сьведчу - пакульна мове не пачнеш размаўляць хоць як, з грахом напалам спачатку, не авалодаеш.

(Reply to this)


[info]zuraviel
2007-04-10 08:46 pm UTC (link)
Спачатку будзе шмат памылак, а па нейкім часе ты пачуеш: "О, як ты добра размаўляеш па-беларуску!" :)

(Reply to this)


[info]krywal
2007-04-11 07:40 pm UTC (link)
Лепей дрэнна, хоць на трасянке, але па-чалавечы, па-беларуску.
А чыста русский - сакс.

(Reply to this)


Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…