Home

Беларуская baby

  • 06 Стд 2010 at 10:29 AM
Бэйба, детка, крошка — падкажыце сакавіты беларускі адпаведнік.

Слоўнік Крапівы ведае "дзетку" і "малышку", што ня дзіўна. Байкоў зь Некрашэвічам прапануюць "малюту". Аднекуль з памяці вылазіць "тайка", "таечка". Яшчэ варыянты? Рок-н-рольна-блюзавы кантэкст, калі заўгодна.

Беларускі LINGVO

  • 06 Стд 2010 at 9:05 AM
Шаноўнае панства ды спадарства!

Падкажыце, калі ласка, якія ёсьць электронныя слоўнікі ды перакладчыкі (са спасылкамі), акрамя slounik.org? Ці існуе нейкі інтэграваны сэрвіс, акрамя вышэй памянёнага, які б злучаў разам большасьць слоўнікаў?

Дзякуй!

Хто схлусіў?

  • 05 Стд 2010 at 6:24 PM
Год таму, "на сустрэчы старшыні «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» Алега Трусава со старшынёй Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Аляксандрам Зімоўскім" была "дасягнута дамоўленасць аб пашырэнні ўжытку беларускай мовы на айчынным тэлебачанні".

Паводле слоў Трусава ў выкладзе "Нашай Нівы", "бакі прышлі да згоды па пяці пунктах:

заснаваць 10—15‑хвілінную перадачу «Гаворым па‑беларуску»;

стварыць цыкл перадач на беларускай мове на гістарычную тэматыку, прычым першы цыкл прысвяціць 600‑годдзю перамогі беларусаў у складзе войскаў Вялікага княства Літоўскага ў Грунвальдскай бітве;

сумесна з Інстытутам мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАНБ зрабіць перадачу, прысвечаную 10‑м угодкам Міжнароднага дня роднай мовы, заснаванага паводле рашэння ЮНЕСКА;

раз у месяц ладзіць на тэлебачанні тэматычныя круглыя сталы па пытаннях беларускай мовы і культуры з удзелам грамадскіх арганізацый, у тым ліку ТБМ, Таварыства беларускай школы і Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына»;

аднавіць дубляж замежных фільмаў на беларускую мову з далейшым паказам на айчынных тэлеканалах"
.

Як бачна, фактычна заявы засталіся на паперы. І чыя тут персанальная правіна, га?
Аўтар - перакладчык праграмных інтэрфэйсаў на беларускую мову. Арыгінал тут. Ніжэй падаю поўны тэкст.
Read more... )

Потых

  • 02 Стд 2010 at 4:25 PM
Шукаў у даступных мне слоўніках слова "потых", але не знайшоў. Няма яго ні ў бірылаўскім СБМ, ні ў 5-цітомным ТСБМ, ні ў ТСБЛМ, ні ў Насовіча, ні ў Байкова з Некрашэвічам, ні ў Руска-Беларускім слоўніку. Тым часам слова існуе, выкарыстоўваецца майстрамі прыгожага слова - напр., Рыгорам Барадулінам. Ці вось Галіна Дубянецкая яго выкарыстоўвае ў сваіх перакладах. Слова не надта частае, але ж раз-пораз сустракаю яго ў чужых тэкстах.

Маю пытанне да шаноўнага панства: адкуль карані ў гэтага слова, ці мае яно якую-небудзь слоўнікавую фіксацыю і што яно значыць? (разумею, што гэта нешта блізу "выніку патыхання", але хочацца больш пэўнага тлумачэння).

01 Стд 2010

  • 6:06 PM
Добры дзень, спадарства, з Новым годам!

Ці не параіць хто які сьпіс гендэрна мадыфікуемых пасадаў і прафэсіяў.  Напрыклад, каб паглядзець, як правільна казаць "дэкан" ці "дэканка", "кіраўнік" ці "кіраўнічка"?
Ці, прынамсі, нейкае правіла.

Дзякую

31 Снж 2009

  • 2:30 AM
А ці існуе які красамоўны беларускі варыянт выразу "to set foot on", "ступить на" - востраў, кантынент і г.д.?
Дзякуй.

"Download" & "upload"

  • 30 Снж 2009 at 8:21 PM
Ангельска-беларускі слоўнік Валентыны Пашкевіч дае да "download" пераклад "заладоўваць, загружаць (зь Інтэрнэту)".

Ці здаецца вам такі пераклад удалым?

Што да ўжыванага раз-пораз "спампаваць", то гэта будзе калька зь велікарускага "скачать", я думаю.

З Новым годам!!!

  • 30 Снж 2009 at 5:35 PM
А як вы кажаце?
блакітная мара

ружовая мара


Здзейсніцца!


Зычу вам ўсім здзяйснення мараў у Новым годзе!!!

29 Снж 2009

  • 8:58 PM
Скажыця, а слова "ўжывацца" сапраўды можа перакладацца на расейскую як "уживаться"?

Ёлка

  • 26 Снж 2009 at 11:13 PM
Чаму звычайная ель - елка, а калядная - ёлка? Ці няма тут сувязі са скандынаўскай назвай Калядаў - Ёль (Jol)?
Як-жа нам зблізіць нашу літаратурную мову з мовай народнай? Як захаваць яе дух, яе асаблівасьці, - як навучыцца пабеларуску думаць, пісаць, гаварыць ды ня зьбівацца на чужое?

Рада тут можа быць толькі такая. Хто ня мае магчымасьці вучыцца ў самога народу, той павінен уважна чытаць народную вусную творчасьць у форме песень, казак, загадак, прыказак, дзе мова шліфавалася соткі год, а чытаючы, старанна адзначаць усё асаблівае, цікавае, беларускае, - свае словы, звароты, сынтаксычныя формы. А потым трэба ведаць граматыку мовы, як школьную, так і навуковую, якая навукова знаёміць з фактамі мовы. Школьная граматыка знаёміць нас з агульнапрынятымі фактамі, а навуковая граматыка высьвятляе ўсе асаблівасьці мовы ў іх гістарычным разьвіцьці. Такое сьвядомае станаўленьне да фактаў свае роднае мовы памагае выпрацаваць у сабе пэўнае чуцьцё мовы або тое, што немцы называюць Sprachgefuehl. Гэтае чуцьцё асаблівасьцяй свае роднае мовы становіцца ў вялікай прыгодзе тады, калі думка, шырэючы ды йдучы ў глыб, шукае новых зваротаў у мове, калі трэба знайсьці сувязь паміж матар'яльным і разумовым (конкрэтным і абстрактным) значэньнем паасобных слоў і цэлых моўных зваротаў.


Язэп Лёсік. Некаторыя ўвагі да беларускае літаратурнае мовы. Перадрукавана ў часопісе «Спадчына», No.2, 199. г.

Я быў рады, калі знайшоў гэту публікацыю і ў інтэрнэце.

24 Снж 2009

  • 12:56 PM
"Віншую каталікоў (большасьць пратэстантаў і некаторых праваслаўных) з Раством"...

"Віншую прыхільнікаў грыгарыянскага каляндара"...

Як ёміста, дакладна і эстэтычна назваць людзей, якія сьвяткуюць рэлігійныя сьвяты паводле грыгарыянскага каляндара?

Рэформа лацінкі

  • 23 Снж 2009 at 7:28 PM
Тэзісна

 

Пытанне пра тое, з чаго пачынаецца літаратурная мова – альфабэт. Кірыліца – афіцыйны і найболей дасканалы альфабэт беларускай мовы – прызнацца, не пазбаўлены хібаў:

1)      Ужыванне 3 літараў з дыякрытычнымі знакамі – ў, ё, й (пры тым, што дыякрытычныя знакі ў кірыліцы выглядаюць ненатуральна). Да того ж, гэта абсалютна неапраўдана для й, бо и ў сучаснай беларускай мове адсутнічае (атавізм).

2)      Адсутнасць адпаведных ґрафэмаў для гукаў [дз’] і [дж]. Хаця намінальна дыґрафы дз і дж уваходзяць у беларускі кірылічны альфабэт.

3)      Адсутнасць ґрафэмы Ґ, ґ для пазначэння выбухнога [ґ]. Хаця ў падручніках беларускай мовы існаванне такога гуку ўзгадваецца, аднак адсутнасць адпаведнай літары, прынамсі для варыятыўнага ўжывання, робіць немагчымым існаванне гуку ў сучаснай літаратурнай мове.

4)      Ужыванне апострафа () і мяккага знака (ь), якія не пазначаюць ніякага гуку. Да таго ж, апостраф сярод слова непрыгожа выглядае на пісьме.

5)      І, і пазначае гук [і], аднак у некаторых выпаках таксама і [ji] (напрыклад, іншы), а розніца вымаўлення ніяк не пазначаецца на пісьме.

 

Лацінка лічыцца меней дасканалым альфабэтам для беларускай мовы з-за адсутнасці ў лацінскім альфабэце многіх гукаў беларускай мовы, і, як вынік, увядзенне для пазначэння адсутных гукаў дыґрафаў і літараў з дыякрытычнымі знакамі. Аднак, лацінка, як альфабэт, які не з’яўляецца афіцыйным і стандартызаваным альфабэтам беларускай мовы, мае ўсе падставы для свайго далейшага развіцця. Лацінка, з аднаго боку, мае перавагу па некаторых пунктах перад кірыліцай (гл. вышэй п. 3–5), а, з другога боку, шляхам удасканалення можа знішчыць тыя хібы, якія робяць перавагу кірыліцы.

Датычна пэўнай традыцыі пісьма лацінкай, існых замацаваных правілаў, гэта як раз той выпадак, калі нявырашаная калісьці праблема набывае скамянелую форму і з часам сакралізуецца (што святое, тое нельга рушыць) – але ганарыцца такой “традыцыяй” няма як.


З гэтага прапаную:

1)      Замест дыґрафаў ia, ie, io, iu увесці адпаведнікі заднешэрагавых гукаў [я], [е], [ё], [ю]. У беларускай, рускай, украінскай, польскай мовах зычныя, што йдуць пасля гэтых гукаў палатызуюцца. Але “адкрыта” – не перад зычнай, а ў пачатку слова, пасля галоснай – дадзеныя галосныя гукі не ўжываюцца, праз гэта самое іх існаванне часцей адмаўляецца, з-за непатрэбнасцю функцыянальнага і ўтылітарнага вылучэння. (Пастарайцеся, толькі шчыра паставіўшыся да задачы, вымавіць [рэха], а затым паўтарыць тое ж [э] у слове [л’эта] – другое слова будзе гучаць яўна з замежным акцэнтам. Прасцей будзе тым, хто разбіраецца ў францускай фанэтыцы, дзе выразна размяжоўваецца [е] (блізкае да беларускага [е]) і [“](блізкае да беларускага [э]), [‰] (бел. [а]) і [а] (бел. [я]).

2)      Адмовіцца ад дыґрафаў і ўвесці ґрафэмы для гукаў [дз’] і [дж]. Прытым [дз’] таго патрабуе найболей.

3)      Адмовіцца ад дыґрафа і ўвесці ґрафэму для гуку [х].

4)      Для гуку [ў] ужываць літару Ww замест Ŭŭ. Contra: у вялікай колькасці выпадкаў [ў] паходзіць сітуацыйна з [у]. Pro: а) [ў] таксама паходзіць і з [л], [в]; б) паводле IPA пазначаецца гук [ў] як [w]; в) Ŭŭ – ґрафэмы з дыякрытычнымі знакамі, а Ww – бяз іх.

5)      Пазбавіцца польскага ўплыву і аддаць гуку [л] першынства перад [л’] ў альфабэтным парадку – [л] пазначаць праз Ll, для [л’] прызначыць іншую ґрафэму.

 
Крос-пост

 

Ёсьць у ангельскай і расейскай мове адпаведны сабж. Як справы ў беларускай мове? Ці ёсьць нейкі адпаведнік?

Taraškievica o muerte!

  • 21 Снж 2009 at 12:56 AM
"Новаклясычны беларускі правапіс" ня можа адказаць на простае пытаньне, - як па-нашаму, па-тарашкевіцку, будзе правільна - "эксплЁатацыя" ці "эксплЮатацыя".

У 20-х - 30-х гадох, здаецца, ужывалася эксплЁатацыя. "ЭксплЮатацыю" бачыў у "Навінках" (газэта), а можа і ў "Нашай Ніве" (НЯНАВІСЬЦЬ!!!11111)...

Што думаеце вы? Што больш падабаеце?

Edit: Цi эксплЯатацыя - бо не пад нацiскам (дзякую сп. biespartyjn'аму за за*вагу)?

Profile

[info]by_mova
Беларуская мова ў Інтэрнэце

Рэклама

Latest Month

Стд 2010
S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31      

Syndicate

RSS Atom
Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow