Home

Усё чын чынаром

  • 12 Ліп 2009 at 11:46 PM
Подчинение (рус.) = падпарадкаванне (бел.)

Калі я слушна пераклаў, то атрымліваецца, што беларуская версія базуецца на "парадку", а руская - адпаведна на "чыне". Прывядзенне сістэмы да пэўнага парадку і безапеляцынае падначаленне чыну - вось, адпаведна, мэты і задачы беларускага і расейскага "падпарадкавання". Аднак сэнс крыху не сінанімічны атрымліваецца.

Ці мо' нехта ведае іншы беларускі адпаведнік расейскаму "подчинению"?

Топ

  • 09 Ліп 2009 at 12:23 PM
Добры дзень!
Сустрэў у сетцы артыкул "100 самых прыгожых ангельскіх слоў". Падкажыце, ці есць падобная падборка для беларускай мовы?
Ці штосьці кшталту "самыя вядомыя літаратурныя выказванні"....
Дзякуй!
З чаго зьяўляецца/выбіраецца матыль?
Які будзе пераклад у дадзеным кантэксьце "кукалкі". Зь лялечкі ці ўсё ж ёсьць нейкі адпаведны тэрмін?
Дзякуй!

тэхнічныя пераклады

  • 08 Ліп 2009 at 11:41 AM
Быў такі сайт, дзе былі прыведзеныя пераклады ўсялякіх тэхнічных тэрмінаў (application, download, run, startup etc.). Падкажыце адрас, калі ён яшчэ існуе.
Ці будзе ў беларусаў свая нацыянальная кампутарная аперацыйная сістэма? Адкажу шчыра -- Так!  Але як хутка залежыць ад усіх нас.

Трошкі гісторыі .... Першы персанальны кампутар нарадзіўся ў 1984. Майкрасофт выпускае сваю новую аперацыйную сістэму Windows 7 на прыканцы  2009 года дзе няма Беларускай лакалізацыі. Падлічваем, што прайшло каля 25 гадоў, але не існуе 100% беларускай лакалізаванай версіі. Чаму? Эканамічна гэта не выгодна адной кампаніі . Мы карыстаемся Ангельскай ці Расейскай "Віндой" и дабаўляем беларускую клавіятуру.  Я не прымаю такое становішча нармальным!

Працяг з прапановай )

szamerowanie

  • 05 Ліп 2009 at 3:25 PM
Ці ёсць у БМ слова са значэннем "абшыванне тасёмкай ці шнурам" ці польскае szamerowanie ўсё ж безэквівалентная лексема?

>>szamerowanie - przybranie, ozdoba stroju w postaci naszytego sznura, taśmy>>

Allegro.by

  • 03 Ліп 2009 at 5:30 PM
ня можа ня радаваць. З адрасу alina.kolesnikova@allegro.by прыйшоў ліст:

Информируем Вас, что следующие аукционы/лоты были удалены сотрудником Allegro.by:
Выбраныя навуковыя працы акадэм?ка С.М.Некрашэв?ча (678886805)
Удаленные аукционы/лоты (или их описание) нарушали правила, которые обязательны к соблюдению на Allegro.

В соответствии с Регламентом Allegro.by: "Описание товаров (лотов), выставляемых на продажу на сервисе, обслуживаемом QXL, должно быть сформулировано на языке страны, к которой прикреплен сервис. Если лот выставляется на продажу на Allegro.by, то его описание должно быть на русском языке."

Неоднократное выставление подобных аукционов/лотов или другие серьезные нарушения правил может служить причиной блокировки счета Пользователя на Allegro (подробнее). Для дальнейшего Вашего сотрудничества с нами убедительно просим Вас ознакомиться с правилами Allegro. Заранее благодарим.


Нешта даказваць ім жаданьня няма. Сыходжу з сэрвісу сам, можаце далучыцца :) Аўкцыёны oz.by усё адно карыстаюцца значна большай папулярнасьцю.
Толькі за пару дзён да іспыту зразумела, што ўсе пытанні ў магістратуру складзены па кнігах Мячкоўскай, і яна ж прымае іспыт.

Спадарства, раптам здарыцца цуд і ВЫ, шаноўныя ўладары кніг пад яе аўтарствам, сёння не на лецішчы, а на парадзе ў Менску і гатовы мне даць на выходныя пакарыстацца гэтымі кніжкамі:

1. МЕЧКОВСКАЯ Н.Б. Семиотика: Язык. Природа. Культура: Курс лекций. – М.: Издательский центр "Академия", 2004. – 432 с.

2. МЕЧКОВСКАЯ Н.Б., НОРМАН Б.Ю., ПЛОТНИКОВ Б.А., СУПРУН А.Е. Общее языкознание: Структура языка. Типология языков и лингвистика универсалий / Под ред. А.Е. Супруна. – Мн.: Выш. школа, 1995. – 336 с.

Я буду шчасьлівая ад таго, што мне не давядзецца праседзець усе выходныя ў нацыяналцы!

Пішыце ў каменты, або адразу тэлефануйце мтс 8785357

Маральна-маральны?

  • 29 Чэр 2009 at 6:16 PM

Морально-нравственный ёсьць такі ўстойлівы тэрмін у этыцы. пакуль бракуе беларускамоўнай літаратуры, дзе-б былі дакладна прыведзены адпаведнікі двом крыху розным паняцьцям. Можа, хто ведае дакладнае разьмежаваньне ў нашай мове. А то хоць плач ды пішы "маральна-нораўны":)
 

27 Чэр 2009

  • 2:35 PM
Шаноўнае спадарства, калі ласка, дапамажыце перакласьці сацыялягічны тэрмін (normative) expectations. На расейскую звычайна перакладаецца як "ожіданія".
Нарматыўныя спадзяваньні?
Якія яшчэ будуць варыянты?
Часопіс “ПрайдзіСвет” запрашае ўсіх ахвотных да ўдзелу ў конкурсах перакладнікаў. Першыя конкурсы прымеркаваныя да другога нумару часопіса, прысвечанага літаратуры мадэрнізму. Вашай увазе прапануецца 21 верш з чатырнаццаці моваў: ангельскай, гішпанскай, грэцкай, італьянскай, нідэрландскай, нямецкай, партугальскай, польскай, расійскай, сербскай, украінскай, французскай, чэшскай, шведскай. Найлепшыя пераклады будуць надрукаваныя ў другім нумары часопіса.
 
Пераклады можна альбо даслаць на адрас рэдакцыі: rada@prajdzisvet.org, альбо размясціць на нашым форуме, дзе для конкурсаў створаны адпаведны раздзел, а для кожнага верша – адпаведная тэма. Варта адзначыць, што другі спосаб больш пажаданы, бо мае шэраг перавагаў: у такім выпадку ўдзельнікі конкурсаў змогуць пабачыць і абмеркаваць і пераклады іншых. Таксама гэта дасць магчымасць прадметна разгледзець ваш пераклад і дапрацаваць яго пры наяўнасці невялікіх хібаў. Для гэтага трэба толькі зарэгістравацца на форуме, націснуўшы на кнопку “Рэгістрацыя” на галоўнай старонцы форуму. У хуткім часе ваш уліковы запіс будзе актываваны адміністратарам, і вы атрымаеце доступ да ўсіх матэрыялаў форуму.
 
Калі ў спісе аўтараў вы не знойдзеце таго, каго вам хацелася б перакласці, альбо той мовы, з якой вы перакладаеце, вы можаце звярнуцца да рэдакцыі (зноў жа па пошце альбо на форуме). Мы адкрытыя для супрацоўніцтва, і з вашага жадання змесцім конкурс па гэтай мове. Абмежаванне – рамкі мадэрнісцкай літаратуры.
 
Пераклады прымаюцца да 1 жніўня.

Спампаваць тэксты для перакладу можна ТУТ.

Калі кіравацца толькі РБС, то гэта лексема ў беларускай мове нібыта не мае аднаслоўнага адпаведніка?

Upd. Магчыма, драбязІць? Ужываў Цішка Гартны ў “Соках цаліны”.
Ёсць у акадэмічным беларуска-рускім (але не ў тлумачальным!)

Profile

[info]by_mova
Беларуская мова ў Інтэрнэце

Рэклама

Latest Month

Ліп 2009
S M T W T F S
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 

Syndicate

RSS Atom
Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow