aliaks ([info]aliaks) wrote in [info]by_monarchist,
@ 2008-02-05 01:16:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
1000-годдзе Літвы

Паведамляе пан Алесь Стральцоў-Карвацкі:

Утварыўся грамадзкі камітэт сьвяткаваньня 1000-годдзя Літвы начале з прафэсарам Анатолем Грыцкевічам. Намесьнікі старшыні - Мікола Купава, Аляксей Марачкін і Аляксандар Стральцоў-Карвацкі.
Пан Алесь ужо выказаў пэўныя прапановы, сярод якіх наступныя:

1.nawiedac miascowasci z nazwaj Litwa pa Bielarusi i zafiksawać ich u malunkach, video etc.
2.nawiedać miesca dzie zahinuu św. Bruna u Polszczy
3.prawieści u krasawiku 2009 r. nawukowuju konferencyju pa pytańni Litwy
4. udzielniczać u Nawahradzkim feście 2009 r.
5.pastawić pomnik Mindaugu u Nawahradku u 2009 r.
6.pawiesić na Nawahradzkaj Fary szyldu ab tym szto tut byu karanawany Mindaug
7.udzielniczać u światkawańniach u Wilni 6 lipienia 2009 r.
8.prawieści uraczystaje zaklucznaje pasiedżańnie z kancertam u wieraśni 2009 r.
9.źwiarnucca da Biełposzty ab wyrab marak i kopertau z symbolikaj da 1000-lećcia Litwy, kali jany admowiać to źwiarnucca u hetym pytańni da emigracynych asiarodkau, jakija u ZSA, Kanadzie takija marki wydawali. Asnounaja problema z imi - jany adnaznaczna prasławianskija, tamu wielmi ciażka naładzić supracu z LR. Pakul nia wiedaju szto z hetym rabić...
10. Prawieści raskopki u letapisnaj Litwie pa Jermałowiczu

Чакаем новых прапановаў і ідэяў да рэалізацыі!
ЗЫ: мапа клікабельная.


(Post a new comment)


[info]ilnur
2008-02-04 11:22 pm UTC (link)
А адкуль лічаць, што тысячу налічылі?

(Reply to this)(Thread)


[info]aliaks
2008-02-04 11:31 pm UTC (link)
Першая згадка пра Lituae пазначаная 1009 годам - у Квэдлінбурскіх Аналах у сувязі зь місіяй сьв. Бруна на памежжа Літвы і Русі і ягонай сьмерцяй: http://viduramziu.lietuvos.net/ru/s1009.htm

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]ilnur
2008-02-04 11:44 pm UTC (link)
Своеасабліва, шчыра кажучы. Гэта ж не пра дзяржаву згадка, не пра нейкі хаця б саюз - згадка ці то тапоніма, ці то этноніма, назвы, якая не суцэльна ясна, што дакладна тады значыла (якія менавіта землі тады так называлі і г.д.).

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]aliaks
2008-02-04 11:50 pm UTC (link)
Не лічу сябе абазнаным літунаістым, але ж першая згадка самога слова заўжды зьяўляецца сымбалем. Сьвяткавалі ж у мінулум годзе 940 гадоў Минска, хоць ён і быў у іншым месцы, ды й зваўся крыху інакш ;)

Неўзабаве да дыскусіі мусіць далучыцца пан Алесь, які, ўпэўнены, усё патлумачыць.

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]ilnur
2008-02-05 12:01 am UTC (link)
Зь Менскам размова ў згадцы ішла прынамсі дакладна пра горад :)

(Reply to this)(Parent)


[info]maximlitvin
2008-02-05 11:28 am UTC (link)
Само процістаўленне Літвы з такім значным аб'ектам як Русь кажа аб значным памеры Літвы, калі роўназначным, то блізкім.

(Reply to this)(Parent)

Stralcou-Karwacki
(Anonymous)
2008-02-05 09:56 pm UTC (link)
Tlumaczu toje szto napisana.

1.Nia usie z tych prapanowau, szto napisany - maja inicyjatywa, heta supolna razpracawanaja dumka orgkomitetu.
2.Nakont Litwy Jermalowicza - heta wykluczna unutranaja terminalogija, publiczna nichto jaje tak nie nazywaje, ale sami dla siabie czalcy orgkomitetu, choczuc z dapamohaj hetaj archeologicznaj pracy pastawic kropki nad "i", albo chacia b nieszta wyswiatlic. Wiadoma usia terytoryja pamiz Wilniaj i Nawahradkam nia budzie pakryta, ale wyraszac heta buduc uzo archeologi.
3.Nakont misji sw.Bruna - praszu nie abrazac maich religijnych paczucciau!
4.Nakont szyldy - heta usio adno budzie uzhadniacca z Kasciolam, tamu dumaju tekst na joj budzie znaczna zmienieny.

(Reply to this)(Parent)


[info]ilnur
2008-02-04 11:24 pm UTC (link)
І яшчэ:

// Prawieści raskopki u letapisnaj Litwie pa Jermałowiczu

Адразу ўсю перакапаць?! :) Ці прапануецца ўсё ж хоць якая канкрэтыка?

(Reply to this)


[info]nicolaev
2008-02-05 06:22 am UTC (link)
Padtrymlivaju. :) Infarmacyjna :))
Pačynaju ŭžo siańnia... :)

(Reply to this)(Thread)


[info]aliaks
2008-02-05 07:20 am UTC (link)
dziakuj :)

(Reply to this)(Parent)


[info]maximlitvin
2008-02-05 07:26 am UTC (link)
Прапановы такія, 1) не пазорыццо з Літвой Ермаловіча; 2) не пазорыццо з месцам згубы Бруна ў Польшчы; 3) не пазорыццо з фарным касцёлам і шыльдай; 4) з павагаю ставіцца да аўтарскіх правоў В. Насевіча на яго карты.

(Reply to this)(Thread)


[info]aliaks
2008-02-05 08:32 am UTC (link)
Аўтарскія правы В. Насевіча захаваныя, аб чым сьведчыць надпіс унізе легенды "Аўтар В.Л.Насевіч".

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]maximlitvin
2008-02-05 11:04 am UTC (link)
Мда, а адсуль не бачна.

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]aliaks
2008-02-05 11:29 am UTC (link)
проста гэты маленькі малюнак клікабельны :)

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]maximlitvin
2008-02-05 11:41 am UTC (link)
А што ён такі згвалтаваны, гэты малюнак, во тут жа ёсць жывы :)

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]aliaks
2008-02-05 12:01 pm UTC (link)
Дадаць насычанасьці - гэта згвалтаваньне з забойствам. Буду ведаць )

(Reply to this)(Parent)


[info]ilnur
2008-02-05 12:13 pm UTC (link)
// 1) не пазорыццо з Літвой Ермаловіча

Дзякуй за добрую фармулёўку. Я б так дакладна ня выказаўся :)

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]aliaks
2008-02-05 12:15 pm UTC (link)
Наяўнасьць прозьвішча Ермаловіча не адмяняе рэальнасьці летапіснае Літвы. Раскопкі там у любым выпадку не зашкодзілі б.

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]ilnur
2008-02-05 12:23 pm UTC (link)
Літва, канешне, была. Справа толькі ў тым, што лакалізацыя па Ермаловічы даволі дзіўна абгрунтаваная, і зь ёй нават і ў Беларусі мала хто згаджаецца (зьвярніце ўвагу на мапу ад Насевіча - там Літва зусім у іншым месцы). Ужытак назвы як лакальнага тапоніму, які Ермаловіч узяў за прыкмету традыцыйнае тэрыторыі народу, здаровы сэнс падказвае браць за прыкмету пярэдняга франтыру расьсяленьня, што, пагадзіцеся, ня тое ж самае. Каб за вёскаю замацавалася назва "Літва", у суседніх мусіць быць _не_ Літва, гэта ж даволі лагічна, падаецца.

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]aliaks
2008-02-05 12:38 pm UTC (link)
Усё гэта даволі спрэчна. Патрэбныя грунтоўныя зьвесткі і доказы, якія здольныя даць толькі раскопкі ў Літве - Ермаловіча, Насевіча, летапіснай ці яшчэ якой.

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]maximlitvin
2008-02-05 01:12 pm UTC (link)
Ну для гэтага не трэба шмат капаць, хаця дапамога калгасам вельмі патрэбная :) У 1180-я лівонскія немцы ведалі пра Літву, якая месцілася недзе ў пазнейшай Жамойці. Дык пра якую ермаловіцкую лакалізацыю і казаць? Ну да, паўднёвы ўскраек Літвы ў 13 ст. быў на поўначы сучаснай Беларусі, з гэтым ніхто не спрачаецца. І тое што гэты ўскраек быў пануючым над усёй Літвой, з-за таго што яго князі (старэйшыя літоўскія князі) мелі сталыя сувязі з Руссю, і таму больш за астанія літоўскія ўскрайкі асацыяваўся з Літвой -- гэта таксама а нічыму не супярэчыць. Дык навошта выдумляць, калі і так усё добра? Якая розніца, для беларусаў, дзе была тая "Літва ў вузкім сэнсе" -- паміж Мінскам і Новагародкам ці паміж Лагойскай і Вільняй, яно ўсё наша зямля. Дык ня трэба пазорыццо, во што.

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]aliaks
2008-02-05 01:36 pm UTC (link)
Рыцары, Ермаловіч, Насевіч - гэта ўсё тэорыі ды гіпотэзы, а раскопкі - матэрыяльныя доказы. Вам шкада, што архэолягі пашукаюць неабвержныя факты? ;)

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]ilnur
2008-02-05 04:35 pm UTC (link)
Фармулёўка не падабаецца. "Правесьці раскопкі ў месцах на беларускай тэрыторыі, зьвязаных зь гісторыяй Літвы" было б нічога. У нас шмат чаго не капана значна больш абгрунтаванага, чым тая Літва Ермаловіча. У тым жа Астравецкім раёне шмат месцаў, дзе можа быць нешта цікавае (Быстрыца тая ж).

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]kurt_bielarus
2008-04-08 10:02 am UTC (link)
Цікава, якія знаходкі могуць сьведчыць пра тое, што "тут была Літва", а тут "не Літва" :)

(Reply to this)(Parent)


[info]maximlitvin
2008-02-05 02:02 pm UTC (link)
Рыцары тады жылі, яны напэўна ведалі. Мне не шкада, наадварот, няхай капаюць, а пад шыльдай Літвы па Ермаловічу яны і самі не пагадзяцца капаць, бо смех будзе на ўвесь свет.

(Reply to this)


[info]gorliwy_litwin
2008-04-06 09:27 pm UTC (link)
сапраўды, асцярожна трэба з тым аргамітэтам. Хаця галоўны матыў - святкаваць 1000-годдзе - падтрымліваю. Аднак ермола-літвіны гэтую справу могуць спрафанаваць... і мне потым у Літве ніхто рукі не падасць.

Гледзячы якія мерапрыемствы будуць. паглядзім. Запрашаем таксама і ў нашу суполку - http://community.livejournal.com/litviny2009.

Давайе сябраваць! Але не супраць гістарычнай праўды і не супраць Літвы.

(Reply to this)(Thread)


[info]aliaks
2008-04-06 09:57 pm UTC (link)
Сябраць ніхто ня супраць :)
Што ж да "Літвы Ермаловіча", дык пан Стральцоў-Карвацкі вышай тлумачыў: Nakont Litwy Jermalowicza - heta wykluczna unutranaja terminalogija, publiczna nichto jaje tak nie nazywaje, ale sami dla siabie czalcy orgkomitetu, choczuc z dapamohaj hetaj archeologicznaj pracy pastawic kropki nad "i", albo chacia b nieszta wyswiatlic.

(Reply to this)(Parent)


Create an Account
Forgot your login?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…