Home
Беларускія манархістыя
... бо цар спадзяецца на Госпада, і з дабрыні Ўсявышняга не пахісьнецца. Пс.20,8
Апошнія запісы 
11-Тра-2008 12:41 pm - ЯІВ Эрцгерцаг Ота фон Габсбург пра Еўропу
Gedymin, kryz, kryuja, vytis, karona, dermont, kapas
3-Тра-2008 08:07 pm - 3 траўня, гадавіна паўстаня Канстытуцыi Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў
ori, marcin, połeć, orion, lwów, what if
Рэч Паспалітая Абодвух Народаў

Канстытуцыi аўторства двох Беларосоў: маршалка ВКЛ Ігната Патоцкага і ксяндза Гуга Калянтая. :) Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 3 траўня 1791 г. была другім у сьвеце канстытуцыйным законам такога выгляду пасьля Канстытуцыі ЗША 1787 году й першым у Эўропе.

http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Канстытуцыя_3_траўня_1791

Са сьвятам Вас усіх! :)
2-Тра-2008 08:45 pm - 3 траўня
AndReika Shaman, AndReika Tibet Belarus Bielarus, swieczka, Jewel Tibet Belarus Bielarus

Спадарове, ці маглі б патлумачыць,
якім чынам тычылася ВКЛ Канстытуца 3 траўня?
Што яна скасавала, якім чынам мела адбіцца на літоўскай манархіі?
Карацей, запрашю сюды: http://nicolaev.livejournal.com/708904.html

29-Крс-2008 10:02 pm - Пра Мікалая Аляксандравіча. Нераманава.
Талер, Вялікі Пост
Я разумею, што лепш за ўсё было б пагардліва прамаўчаць у адказ на "манархічную" PR-кампанію "спадчыннага прынца хлопчыка Колі". Сваю пазыцыю наконт "манархічнасьці" беларускага рэжыму я ўжо выказваў неаднаразова. Маё меркаваньне застаецца ранейшым:

Чытаць далей )

Горш за тое - я ня бачу і рэальных шляхоў для мірнай трансфармацыі беларускай мадэлі ў больш-менш нармалёвую сыстэму - так, як гэта адбылося ў Гішпаніі. Прычына - зноў-ткі ў лявацкім духу ўлады, праз што гэтая "эліта" нават ня здатная зразумець ідэі такога ўзроўня. Вынікам усёй гэтай беларускай "дынастычнай" стабільнасьці можа быць толькі два варыянты: альбо інкарпарацыя ў Расею, альбо дэма-лібэра-прыхватызацыя а-ля Раша 90-х.

Такім чынам прыхільнікам манархізму ня мае сэнсу супрацоўнічаць з дэма-лібэральнай пра-заходняй апазыцыяй. У нас розныя, нават супрацьлеглыя мэты, і палітыка "непредрешенства" тут абсалютна непрымальная, як у свой час слушна казаў Зянон Пазьняк. Але і падтрымліваць беларускі рэжым - абсалютна дурная ідэя, якая можа назаўжды здыскрэдытаваць і загубіць манархічны рух. Наш адзіны хаўрусьнік - гэта тутэйшы правы рух. Так, нас няшмат, але нашая моц - у сакральнай глыбіні ідэяў, асьвечаных блаславеньнем Божым і запаветам продкаў.
25-Крс-2008 07:55 pm - Міф Габсбургаў
Імперская Аўстрыя была часам і месцам, незгладжальна адзначаным "вышэйшым ідэалам" (па выразу Франца Верфеля): спробай аднавіць "Боскае кіраванне на зямлі, у адзінстве ўсіх народаў", антытэзай "нацыі-дзяржаве, якое ў сваёй сутнасці дэманічная, і як такое ідалапаклонніцкая і злавесная". Аўстра-Вугорская імперыя, "Каканія" Музіля, была, па яго меркаванню, ідэалам па-за часам і па-за гісторыяй (дзе гісторыя прыраўноўвалася прагрэсу і мадэрнасці). Гэта быў легітымны спадчыннік духу Святой Рымскай імперыі, які ўвасабляў ўніверсалізм еўрапейскай культуры і адначасна граў ролю пасярэдніка паміж Усходам і Захадам. Патэрналісцкі міф "народаў" прама супярэчыць тым ідэалам, на якіх засноўваюцца нацыя і нацыянальнасць. Заклік імператара Франца Іосіфа да Meine Volker служыць не проста сімвалам, але фундаментальнай ідэалагічнай падставай імперскага праекту - адначасова яго духоўнай падтрымкай і прапагандысцкім сродкам у барацьбе супраць узніклага ідэалу сучаснай тэрытарыяльнай дзяржавы-нацыі."
19-Крс-2008 01:32 am
face, vozhyk, photo-cz, duncan, hwær cwom, danny
Зьвяртаюся да мадэратароў з просьбаю акрэсьліць дапушчальныя межы тэматыкі постынгаў. Зараз назва кам'юніці дэ-факта ўводзіць у зман - значная частка постынгаў мае да манархіі, мякка кажучы, ўскоснае дачыненьне. А навошта займаць фрэндсужку ня тым матэр'ялам, на які падпісаўся - я ня ведаю.
16-Крс-2008 01:03 pm - Hendes Majestæt Dronningens Fødselsdag
Vladislaus Rex, niaśviž hierb, kronborg1, boguslaus radzivil, kronborg, duńczyk, aeiou flag, aeiou karl v, dannebrog, bahuslaŭ radzivił, niaśviž brama, bourgondisch kruis, sveariket, mir, aeiou antinational, prins jørgen1, beetlebum, fryslân, gediminaičių stulpai, Vladislaus Rex 1, aeiou flag2, fredensborg, hierb radziviłaŭ, holger danske, danmark, niaśviž, roskilde, frederik 3., januš radzivił, prins jørgen, skate, aeiou crown, kitten, gediminas, mir hierb
Віншую ўсіх зь Днём Народзіўнаў Яе Вялікасьці каралевы Марґарэты ІІ, самае прыгожае, элеганцкае й арыстакратычнае постаці сярод сучасных каралеўскіх Дамоў!
9-Крс-2008 09:46 pm - Манарха-фашызм і Беларусь
Талер, Вялікі Пост
У Беларусі манархісты вельмі розныя - ад язычніцкіх традыцыяналістаў і расейскацэнтрычных праваслаўных да лібэральных канстытуцыйных дэмакратаў. Аднак цікавасьць да манархічнае тэмы праяўляе і вялікая колькасьць правай моладзі, у чый бок плябеі кідаюць як абразу - "фашысты". Чым можна патлумачыць гэтае супадзеньне зацікаўленасьцяў манархістаў і фашыстаў?

Насамрэч гэты фэномэн ня новы. Ён нават мае назву - "манарха-фашызм" і атрымаў шырокі распаўсюд у Расеі. Тэарэтычнае абгрунтаваньне манарха-фашызм знаходзіць у працах Льва Ціхамірава. Паводле манарха-фашыстаў прынцыпы легітымізму ў часы цяжкіх дзяржаўных выпрабаваньняў не працуюць, і новую дынастыю можа запачаткаваць выбітны правадыр у выніку рэвалюцыйнага перавароту. Прыхільнікі гэтай ідэі лічаць зьяўленьне манарха-правадыра найсправядлівым і найлепшым варыянтам - "хай яго гарачая кроў перадаецца ў спадчыну". Яшчэ адной перавагай лічыцца наяўнасьць паслухмянай палітычнай машыны-партыі, якая гарантуе выкананьне рашэньняў вярхоўнага ўладара на ўсіх узроўнях.

Чытаць цалкам на manarchija.org

P.S. Ужо месяц колькасьць чытачоў нашае суполкі застаецца на чароўнай лічбе 88. Таму і допіс такі ;)
30-Сак-2008 04:49 pm - Справаздача с прэзэнтацыі
Талер, Вялікі Пост
28-ha sakawika 2008 h. upierszyniu na terytoryi byłoha SSSR adbyłasia prezentacyja fundamentalnaj pracy, katalickaha filozafa, profesara, monarchista dr.Plinio Correa de Oliveira.

Na prezentacyi prysutniczała kala 20 asobaŭ. Na paczatku byŭ pakazany bijagraficzny film ab doktary Plinio, zrobleny TFP (Tradition-Family-Property). Paśla tłumacz knihi, redaktar gazety "Litwa" A.Stralcoŭ-Karwacki ŭ ahulnych rysach pradstawiŭ intelektualny instrumentaryj dr.Plinio, zhodna z jakim usie rewalucyi padzialajucca na 4 isnujuczyja typy:

1.protestanckaja
2.francuskaja
3.bolszewickaja
4.antymoralnaja.

Pawodle acency A.Stralcowa-Karwackaha zhodna z dr.Plinio aktualnyja politycznyja siły ŭ Biełarusi reprezentujuć adpawiedna: ułada - 3 rewalucyju, a opozycyja - 4 rewalucyju.

Падрабязнасьці і фотасправаздача на Манархія.орг

P.S. Аляксандар Ступнікаў ([info]uryst) трапна камэнтуе адмену Лізаветай ІІ свайго дыямэнтавага вясельля з-за эканамічнага крызісу: Вот чем отличается подлинная королевская кровь от отрубей плебеев - нуворишей, которых постоянно рекламируют в России.
26-Сак-2008 10:24 am - König Süß
Талер, Вялікі Пост
Предпринимательство среди представителей королевских домов не поощряется. Но некоторые переступают негласный запрет, используя свое высокое происхождение в коммерческих целях.

Принц за прилавком
Принц Чарльз (на фото справа) в середине марта 2008 года открыл в Лондоне магазин Highgrove, продающий овощи и фрукты, которые выращены в принадлежащих наследнику престола фермерских хозяйствах, а также садовые инструменты и даже подарки, полученные его высочеством. Утверждается, что все товары для магазина принц отбирал лично и гарантирует их экологическую чистоту. Стоят они относительно недорого: специальные элитные сорта картофеля и лука продаются по $2,4, а клубника — по $15,9 за кг. Это не первый проект Чарльза как коммерсанта: розничный Highgrove логично дополнил давний бизнес принца. Еще в 1986 году он основал компанию Duchy Originals, которая сегодня занимается выпуском "чистых" продуктов питания, парфюмерии и товаров гигиены. Впрочем, для Чарльза это скорее хобби. Все вырученные деньги идут на благотворительные нужды.

Скандальная невестка. Далей - болей )


Камэнтар
Усе ведаюць, адкуль пачынае гнісьці рыбіна. Таму нядзіва, што заняпад гераічнай традыцыі ідзе з самага верху - з арыстакратыі, якая і павінна стаяць на яе варце. Змагарскую ўладу духа паступова замяняе таргашаская ўлада грошай. На гэтую тэму ў сеціве можна знайсьці нямецкі фільм 1940 г. "Jud Süß" пра Вюртэмбэрг XVIII ст. паводле драмы Фейхтвангера (ён, дарэчы, жыд - таму нацыянал-сацыялізм яму не закінеш).
Ну і нарэшце дачакаліся - сёньняшнія манархі самі добраахвотна ператвараюцца на зюсаў. Таргашаства - гэта для іх моднае хобі, якае да таго ж прыносіць грошы. І ўвогуле, вельмі сучасны і талерантны занятак - "як усе, так і мы". Навошта біцца з паветранымі млынамі, як той Дон Кіхот? Больш прэстыжна адкрыць буцік альбо банк.

Манарху насамрэч і так павінна ўсё належаць - як гаспадару краіны. Калі ж ён ідзе гандляваць фаршмакам, альбо даваць пазыкі ў рост - выглядае гідка.
18-Сак-2008 07:18 pm - Абвестка
Талер, Вялікі Пост
28-га сакавіка ў пятніцу а 18.00 у сядзібе партыі БНФ (пр. Машэрава, 8)

адбудзецца прэзэнтацыя біяграфічнага фільму аб каталіцкім палітыку і філёзафу з Бразіліі – доктары ПЛІНІЁ КАРЭА ДЭ АЛІВЕЙРЫ (1908 – 1995), а таксама яго фундамэнтальнай працы

РЭВАЛЮЦЫЯ І КОНТРРЭВАЛЮЦЫЯ

 

Плініё Карэа дэ Алівейра (1908 – 1995) – аўтар 15 кніг, больш чым за 2 500 артыкулаў і эсэ: кіраваў катэдрай Новае Гісторыі Пантыфікальнага Каталіцкага Універсітэта ў Сан-Паўла, Бразылія.

Чытаць далей
14-Сак-2008 03:29 pm - віннаваньне
Князю Манака Альберу II - 50 гадоў.

Віншую!
13-Сак-2008 02:22 pm - Самая вялікая і магутная мафія сьвета..
Самая вялікая і магутная мафія сьвета..


Адной з самых вялікіх частак дахода кожнай мафіі, зьяўляецца збор прымусовай даніны ад грамадзян, часьцей за ўсё дробных, прыватных прадпрымальнікаў. Калі мы кажам «мафія» - адразу зьяўляюцца асаыяцыі з такімі словамі як: рэкет, Коса Ностра, Аль Капонэ, Трыяда, Якудза. Але чамусьці ніколі – дзяржава. Дзіўна. На сёняшні дзень, самай вялікай, самай магутнай і што самае цікавае – легальнай мафіяй, зьяўляецца – сацыяльная дзяржава. Яна мае сваю іерархію, «хроснага айца» (у народзе проста – Бацька) і таксама зьбірае прымусовую даніну, толькі назваецца яна больш прыгожа і не так паскудна, так нэйтральна – падатак.
Для прыкладу, Аль Капонэ забіраў у дробных гандляроў у сваім раёне 5% ад іх заробку. А колькі ў нас забіраюць нашыя Аль Ляксандры, у «сваім раёне»? ...ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ
10-Сак-2008 08:04 pm - Прафсаюзы – саюзы прафесійных крымінальнікаў.
Прафсаюзы – саюзы прафесійных крымінальнікаў.


ЧЫТАЦЬ ТУТ !
7-Сак-2008 10:55 pm - СССР і ЕС - знайдзі 10 адрозьненьняў
...


СССР і ЕС - знайдзі 10 адрозьненьняў

ЕС - сацыялістычны ідыятызм ... або СССР біс!


СССР’ам кіравала 15 асобаў, якія не перад кім не адказвалі і ніхто іх не выбіраў
ЕС’ам кіруе 25 асобаў, якія не перад кім не адказваюць і ніхто іх не выбіраў

СССР быў хаўрусам сыцыялістычных рэспублік
ЕС ёсьць хаўрусам сацыялістычных рэспублік

СССР быў створаны націскамі, шантажам, сілай і акупацыяй
ЕС быў створаны эканамічнымі націскамі, шантажам і маніпуляцыяй

Прапаганда ЕС вельмі падобная да прапаганды СССР

У ЕС у рэферэндумах галасуецца да таго моманту, аж будзе прагаласавана “ЗА ЕС”
Аднак галасаваньня ці грамадзтва далей хоча быць у ЕС ужо не адбываюцца
Рэферэндум аб выхадзе з ЕС ужо не магчымы

У СССР не было юрыдычнага шляху выйсьця з Савецкага Саюза
Справа юрыдычнага шляху выйсьця з ЕС дагэтуль ясна не акрэсьлена

Савецкая сыстэма была высока збюракрэтызіраваная і ўрэгуляваная
Сыстэма ЕС ёсьць высока збюракрэтызіраваная і ўрэгуляваная

Карупцыя ў СССР квітнела
Карупцыя ў ЕС квітнее

Мэтай СССР было стварэньне савецкага чалавека
Мэта ЕС ёсьць стварэньне эўрапейскага чалавека

Савецкая сыстэма імкнулася да аслабленьня суверэнітэту дзяржаў уваходзячых у СССР
Сыстэма ЕС імкнецца да аслабленьня суверэнітэта дзяржаў уваходзячых у ЕС

У СССР існавалі рэпрэсыі супраць дэсыдэнтаў
У ЕС створана эўрапейская паліцыя Europol, якая мае надзвычайную ўладу

Заходнія сацыялісты і прамоўтары СССР часта праводзілі перамовы наконт стварэньня новай супердзяржавы.

Да стварэньня ЕС адчынена прызнаецца найбольш жудасная тайная палітычная група Club Bilderberg, да якой належаць сумнавядомыя палітыкі і банкіры з усяго сьвету.
( http://ru.wikipedia.org/wiki/Бильдербергский_клуб ; http://ru.wikipedia.org/wiki/Трёхсторонняя_комиссия )

Адзін з закладальнікаў клюбу малапаважаны, але вельмі вядомы ў сьвеце David Rockefeller адчынена падтрымліваў дзейнасьць Mao Tse дыктатара Камунічтычнага Кітая.

Некалькі год таму Аўстрыйцы выбралі лібертарыянскі Ўрад – якому ЕС без зразумелага поваду аб'явіла байкот.

У Ірляндыі ўся краіна была залеплена маніпуляцыйнымі плякатамі (“уступайце – бо будзе бяда”) праз арганізацыі створаныя ЕС’ам.

ЕС выклікала прэсынг на выборцаў каб у выбарах Silvo Burlusconi прайграў.

У Карце Асноўных Праў ёсьць вельмі шмат юрыдычных несьцісласьцяў дазваляючых на давольную інтэрпрэтацыю.

Карта Асноўных Праў узмацняе моцныя краіны даючы ім магчымасьць маніпуляцыі слабымі краінамі.




Дык чаму мы верым у ЕС?

Чаму краіны якія так цярпелі змагаючыся за сваю свабоду і атрымалі незалежнасьць зараз хочуць аддаць сваю цяжка здабытую вольнасьць проста так? Толькі каб стаць часткаю чарговага фальшывага сацыялістычнага эксперымента?!


(на падставе выступу Ўладзіміра Букоўскага)
11-Лют-2008 07:05 pm - Арыстакратыя: здрада веры бацькоў, ці перамога духу?
Талер, Вялікі Пост
На www.manarchija.org зьмясьціў пераклад даўняга артыкула Аляксандра Елісеева ([info]a_eliseev) "Арыстакратызм і яго ворагі". Між іншым, там ёсьць наступныя развагі наконт хрысьціянізацыі Эўропы праз тагачасных манархаў і шляхту:

Гаспадары паганскіх народаў - вайсковыя правадыры і іх дружыньнікі першыя адчулі, а потым і ўсьвядомілі ўсю моц новае веры, якая выступае супраць абагаўленьня прыроды, фізычнай, шчыльнай, "канцэнтрацыйнай" рэчаіснасьці (3). Апалёгія прыроды, нібы суіснай Богу і нават тоеснай з Ім, не магла больш задаволіць тых, хто руйнаваў навакольную рэчаіснасьць, заняволеную тленьнем.

Сёньня шматлікіх патрыётаў, якія называюць сябе "язычнікамі", асабліва абурае той факт, што хрысьціянства распаўсюджвалася ня толькі пры дапамозе пропаведзі, але й "агнём і мячом". Нэапаганцы праклінаюць сярэднявечную шляхту, якая прапанавала свой меч Хрысту. Часта "адступніцтву" і "здрадзе" князёў, баяраў, дружыньнікаў супрацьпастаўляецца "сумленны" "просты люд", які доўгі час захоўваў веру ў старых багоў. Усё гэта сьведчыць аб тым, што нэаязычнікі вельмі далёкія ад Традыцыі. Выклікае здзіўленьне - як можна спалучаць радыкальную правізну і адмаўленьне гвалтоўных мэтадаў адстойваньня якія-небудзь ідэалаў? Як можна ўзвышаць просты люд над шляхтай і пры гэтым лічыць сябе правіцай (4)?

Між іншым, ужо само індаэўрапейскае паганства было гатовае (шмат у чым) да прыняцьця хрысьціянства. Дастатковы прыгадаць зораастрызм з ягоным чаканьнем страшнага суду і ўваскрэсеньня мёртвых; скандынаўскі міт, які апавядае аб расьпяцьці бога Одзіна на крыжападобным Сусьветным Дрэве; мітраіскія містэрыі, падчас якіх адбывалася прычашчэньне віном і хлебам. Але асаблівае значэньне ... мае культ бога Пяруна.

Тут можна выказаць здагадку пра наяўнасьць у індаэўрапейцаў (6) нейкага магутнага рэлігійнага княжа-дружыннага руху, які адмаўляў вечнасьць ("простую" або "цыклічную") матэрыяльнага сусьвету, а, значыць, і выступаў так ці інакш, супраць абагаўленьня прыроды. Падобную здагадку пацвярджае рэлігійная рэформа кіеўскага князя Ўладзіміра Сьвятаславіча, якую ён ажыцьцявіў яшчэ ў паганскі пэрыяд сваёй дзейнасьці. Князь радыкальна "рэарганізаваў" пантэон старажытных багоў, прызнаўшы вярхоўным богам Пяруна-ваяўніка - куміра ваяроў, дружыньнікаў, арыстакратаў. Рэформа гэтая была, па сутнасьці, генэральнай рэпэтыцыяй Хрышчэньня Русі - кансэрватыўнай, рэлігійнай рэвалюцыі, што скончыла з пантэізмам, абагаўленьнем матэрыі.


Такім чынам, сп. Елісееў абгрунтоўвае тэзу, што арыстакратыя, зьнішчаючы матэрыю, не магла яе шчыра абагаўляць. І натуральным чынам дайшла да думкі пра больш тонкую духоўнасьць, якую дае, прынамсі хрысьціянства. Адсюль і трыумфальнае шэсьце хрысьціянскіх манархіяў.
5-Лют-2008 01:16 am - 1000-годдзе Літвы
Талер, Вялікі Пост

Паведамляе пан Алесь Стральцоў-Карвацкі:

Утварыўся грамадзкі камітэт сьвяткаваньня 1000-годдзя Літвы начале з прафэсарам Анатолем Грыцкевічам. Намесьнікі старшыні - Мікола Купава, Аляксей Марачкін і Аляксандар Стральцоў-Карвацкі.
Пан Алесь ужо выказаў пэўныя прапановы, сярод якіх наступныя:

1.nawiedac miascowasci z nazwaj Litwa pa Bielarusi i zafiksawać ich u malunkach, video etc.
2.nawiedać miesca dzie zahinuu św. Bruna u Polszczy
3.prawieści u krasawiku 2009 r. nawukowuju konferencyju pa pytańni Litwy
4. udzielniczać u Nawahradzkim feście 2009 r.
5.pastawić pomnik Mindaugu u Nawahradku u 2009 r.
6.pawiesić na Nawahradzkaj Fary szyldu ab tym szto tut byu karanawany Mindaug
7.udzielniczać u światkawańniach u Wilni 6 lipienia 2009 r.
8.prawieści uraczystaje zaklucznaje pasiedżańnie z kancertam u wieraśni 2009 r.
9.źwiarnucca da Biełposzty ab wyrab marak i kopertau z symbolikaj da 1000-lećcia Litwy, kali jany admowiać to źwiarnucca u hetym pytańni da emigracynych asiarodkau, jakija u ZSA, Kanadzie takija marki wydawali. Asnounaja problema z imi - jany adnaznaczna prasławianskija, tamu wielmi ciażka naładzić supracu z LR. Pakul nia wiedaju szto z hetym rabić...
10. Prawieści raskopki u letapisnaj Litwie pa Jermałowiczu

Чакаем новых прапановаў і ідэяў да рэалізацыі!
ЗЫ: мапа клікабельная.
29-Снж-2007 01:28 pm - _o_tets_ pra manarchiju
AndReika Shaman, AndReika Tibet Belarus Bielarus, swieczka, Jewel Tibet Belarus Bielarus

Jakija dumki maje šanoŭnaje manarchistaje spadarstva
nakont argumentaŭ krejatyvu "Монархия"?

29-Снж-2007 10:03 am - Акция «За чудесную Беларусь» или «Семь чудес Минщины»
сцяг, МВNP, Бенядыкт, МБНП, Альфонс, св. Альфонс, Свечка, герб, No smoking, манастыр, Неупиваемая Чаша, Ісус
redemptaryst



Падтрымайце касцёлы!
Галасаваць можна колькі заўгодна, але па 1 голасу.
28-Снж-2007 09:20 pm - Дэманакраты наступаюць...
Талер, Вялікі Пост
Цяжкія весткі з адзінае і апошняе індуіскае манархіі - Нэпалу. Парлямэнт гэтае краіны сёньня скасаваў манархічную сыстэму кіраваньня. Гэткая сытуацыя вынікла з-за ціску фінансаваных камуністычным Кітаем мааіскіх ваяўнікоў, зь якімі ўступілі ў хаўрус т.зв. "лібэральныя" палітыканы.

У краіне ад 1996 года віруе грамадзянская вайна, у якой актыўны ўдзел прынялі, вядома ж, бунтаўнікі з найніжэйшых "недатыкальных" кастаў (камі, дамаі, саркі). Пад жорсткім ціскам ворагаў Традыцыі кароль Нэпалу Г'янэндра спачатку быў дэсакралізаваны (пазбаўлены тытулу аватары Вішну - у 2006-м), потым - у 2007-м - пазбаўлены і вярхоўнае ўлады.

Апошні крок прамааіскага парлямэнту ставіць кропку ў гісторыі дынастыі Шах, якая кіравала Нэпалам ад 1768 года. Зараз застаецца толькі чакаць кампучыйскага рымэйку.

Падрабязнасьці з НТВ:

За спасылку дзякуй сп. [info]nicolaev

upd: яшчэ спасылка ад сп. [info]nicolaev: Как уходят короли
12-Снж-2007 03:06 am - Юрыдычныя падставы рэстаўрацыі ВКЛ
Талер, Вялікі Пост
Чытайце ў 21 нумары "Літвы" грунтоўнае дасьледваньне пана Аляксандра Стральцова-Карвацкага наконт шляхоў аднаўленьня ВКЛ. Асаблівую цікавасць яно выклікае напярэдадні візыту ВВП у Менск. Для затраўкі:

...Расея, якая зьяўляецца правапераемніцай Савецкай Расеі і СССР, адпаведна ўсіх рашэньняў гэтых структур, якія не пярэчаць пазьнейшым міжнародным дамовам, павінна выконваць і рашэньне ад 28 жніўня 1918 г. Менавіта таму, і зараз, у выпадку Саюзу Беларусі і Расіі ніяк не можа быць гутаркі аб інкарпарацыі земляў Рэспублікі Беларусь, а толькі аб "дабравольным" саюзе дзьвюх дзяржаваў. Фактычна рашэньне 28.08.1918 і да сёньня абараняе землі ВКЛ ад інкарпарацыі ў Расею і забясьпечвае іх аўтаномію...

...На сёньняшні дзень асноўныя тэрыторыі ВКЛ займаюць два суб'екты – Рэспубліка Беларусь і Літоўская Рэспубліка. Абодва яны ня маюць легітымнай пераемнасьці з ВКЛ, аб чым узгадвалася вышэй. Адпаведна ВКЛ можа быць адноўлена на тэрыторыі адной зь іх, альбо ў двух адначасова. Пры гэтым у кожнай зь іх можа адбывацца двума шляхамі:

-праз канфрантацыю з адным альбо абодвума існуючымі суб'ектамі;
-паводле рашэньня адпаведнага альбо адпаведных суб'ектаў.

Трэція бакі, апроч Кароны Польскай, калі б такая была адноўлена, ня маюць юрыдычных падстаў для ўмяшальніцтва ў пытаньне рэстаўрацыі ВКЛ...


Чытаць далей на manarchija.org

P.S. Нагадваю, што на сайце ўжо выкладзена 6 нумароў Літвы, і праца працягваецца.
4-Снж-2007 10:11 pm
Gedymin, kryz, kryuja, vytis, karona, dermont, kapas
Андрэй Храпавіцкі. Альтэрнатыўная гісторыя: А што калі б аднавілася Вялікае княства Літоўскае?
http://www.westki.info/artykuly/quot-altjernaty-naja-g-storyja-shto-kal-b-adnav-lasja-vjal-kae-knjastva-l-skae-quot
20-Ліс-2007 09:52 am
Gedymin, kryz, kryuja, vytis, karona, dermont, kapas
Александр Рыбалка
Возвращение королей. Монархические движения XXI века: краткий обзор
http://www.apn.ru/publications/article18412.htm
This page was loaded Тра 18 2008, 3:19 am GMT.