Флэш-моб. Присоединяйся!
|
Свежие записи 
Litwin

Да ўгодкаў каранацыі першага караля Літвы ў Наваградку 6 ліпеня.

«Актывісты Наваградзкага Маладога Фронту распачалі мясцовую кампанію пад лёзунгам "Шануеш горад - шануй гісторыю!", асноўнай мэтаю якой зьяўляецца намагчыся пераназваньня плошчы Леніна ў плошчу Міндоўга. Першым крокам будзе збор подпісаў за ініцыятыву, а таксама распаўсюд інфармацыі сярод жыхароў гораду пра кампанію. Далучыцца да кампаніі можа кожны жадаючы, нават і не жыхар Наваградка - дастаткова даслаць ліст на пошту navahradak.mf@gmail.com з пазначэньнем прозьвішча, імя, імя па бацьку і адрэсы жыхарства…»

via http://mfront.net/content.php?content.2195

Да тэмы: «Міндоўг на кані ў Наваградку».

pierapis

«Люди! Человечище! Все, кто живет, жил и будет жить в Беларуси! Все, кто любит Беларусь! Вперед, на баррикады! Настал момент истины для нашей страны! Мы можем стать ПЕРВЫМИ! Наша "Беловежская пуща" имеет все шансы быть Природным Чудом Света (одним из семи)…»

Что каждый из нас должен сделать? По порядку:
«Беловежская пуща может быть первой!»

Wiciaz

Ставім сабе ў профіль ЖЖ?
Сексот должен знать правду!

Litwin

Зважаючы на тое, што мала хто мае кантакт з панам Зянонам, прапаную пакідаць віншаваньні да шаноўнага пана з 65-роччам (24.04.) у камэнтах да тэмы

«Віншуйма пана Зянона тут!»

Каліласка, тутай не пішыце,
хай усё будзе ў адным мейсцы.
Брыдкасьцяў і лухты таксама
прашу не пісаць тамака.

22-Апр-2009 06:10 pm - Чытайма Зянона разам!
Litwin
Флэшмоб «Чытайма Зянона разам!».
23 красавіка, 19:00, пл. Я.Коласа.
Чытайма пра ВКЛ, віншуйма Зянона
з 65-роччам, якое 24 красавіка!
Wiciaz

Без аніякае на тое нагоды, нагадваю, хто жадае — мае напісаць суайчыньнікам, чыя воля абмежаваная вязьніцай ці войскам. Адрасы дзеля ліставаньня тутака:

«Салідарнасьць. Павіншуйма зь Днём Волі, каго воля абмежаваная!»

Як хто хоча дадаці ў сьпіс чалавека, які б жадаў у войску, хваробным ложку ці ў вязьніцы атрымаць віншаваньні зь беларускім сьвятам альбо проста ліст па-беларуску — пішыце ў камэнты, дадам.

Як хто жадае, мае скарыстацца для дасыланьня з капэрты (конверт) з Пагоняй (ад [info]antilushpak). Ёсь думка, што гэная капэрта можа не прайсьці цэнзуры, але-ж можаце ліставацца Пагоняй ня ў войска й не ў вязьніцу, а проста міжсобку, людзям «на волі»… :)

Wiciaz

Хутка ў Беларусаў будзе сьвята дзяржаўнасьці беларускай — 25 сакавіка, Дзень Волі. Павіншуйма са сьвятам тых, хто відавочна мае ў тым патрэбу! Лістуйма жаўнерам і за краты!

«Дапаўняйма мо’ найпаўнейшы сьпіс адрасоў»

Заўвага: 18.03.09. дададзеныя адрасы палітвязьняў!

This page was loaded Июл 10 2009, 11:23 am GMT.