Home

Рэклама

Наладка

Папярэднія 24

25 Тра 2009

me

[info]sai17

(бяз тэмы)

"... Я нават хацеў стварыць нешта ў яе гонар, у нашыя найлепшыя зь ёй часіны. Верш або песьню. Інтернэт зруйнаваў мае ілюзіі. Не знаёмыя нікому, апрача сваіх friends, аўтары, уладальнікі мёртвых livejournals, лаўрэаты тупых прэміяў і вечна юныя клясыкі онлайну даўно скарысталі яе ймя і ўсё, што яго аздабляла, нашчоўкалі сваіх аднаразавых тэкстаў ды выкінулі іх, бы выдалілі спам."

© Альгерд Бахарэвіч. Сарока на шыбеніцы. Менск, І.П. Логвінаў, 2009

14 Тра 2009

me

[info]sai17

(бяз тэмы)

У гэтым горазде я нарэшце сфармуляваў для сябе, чым электронная пошта адрозьніваецца ад, так бы мовіць, жывой. Атрымаць жывы ліст - гэта тое самое, што праехаць па горадзе ў запрэжанай тройкай белых коней карэце, замест таго каб прамчацца па ім на мэтро.


© Альгерд Бахарэвіч. Сарока на шыбеніцы. Менск, І.П. Логвінаў, 2009

11 Крс 2009

[info]kamunikat

Віншуем Вікторыю Азаранка... ;)

"Віншуем Вікторыю Азаранка з бліскучай перамогай у Маямі, якая прынесла ёй 700 тысяч долараў - столькі, колькі сярэдні беларус можа зарабіць за 183 гады!"
Народная Воля, Антон Вітальеў, 53-54/2009

21 Лют 2009

u96

[info]balachon

Петлі каханьня

Той, каго ты кахаеш, і той, хто кахае цябе, ніколі не могуць быць адным чалавекам.

Чак Паланік «Нябачныя пачвары»

19 Ліс 2008

me

[info]sai17

(бяз тэмы)

- Справа ў тым, што ты належыш да самай дзіўнай суполкі на зямлі. У гэтага клана было славутае і грознае мінулае, - але і тады ў яго не было імя. У гэтага клана сучаснае, горш за якое цяжка знайсці, і будучае, што губляецца ў тумане невядомага. Гэта грамада не мае свайго аблічча - і пагражала калісь ордэнскім землям. У яе няма душы - і яна выклікае магутны выбух сіл у кожнага суседа, што датыкнецца да яе. Тады яна дае такія ўзлёты генія, што ўсіх бярэ здзіўленне. Часам яна знікае, як рака под зямлёй, каб усплыць у зусім нечаканым месцы. Штохвілінна гіне і адначасова жывучая, як ніхто. У цябе няма адзнак, і менавіта ў гэтым вялікія твае перавагі. Ты бязлікі і ты мнагатварны, ты нішто і ты ўсё. Ты кладоўка самых неверагодных магчымасцей. І ты ганарыся гэтым, ганарыся сваёй магутнасцю, ганарыся тым, што ты - гэта ты.

© У. Караткевіч, "Каласы пад сярпом тваім".
гукі... гукі... гукі

[info]hukivakol

"Лукашэнка будзе будаваць канцлягеры для п’яніцаў"



Слухачы “Свабоды” камэнтуюць ініцыятыву Аляксандра Лукашэнкі пра стварэньне працоўных лягераў для нядбайных бацькоў, міжнародны фінансавы крызіс і ягоны ўплыў на эканамічнае становішча ў Беларусі, а таксама іншыя тэмы.
гукі... гукі... гукі

[info]hukivakol

Лукашэнка: норму ня выпрацаваў — у працоўны лягер!



Аляксандар Лукашэнка лічыць неабходным стварыць у кожнай вобласьці працоўныя лягеры для нядбайных бацькоў, якія ня хочуць сплачваць дзяржаве выдаткі на ўтрыманьне дзяцей.

03 Ліс 2008

[info]taliter

Так казаў Кадафі

Мы здольныя зьнішчыць Амэрыку і разьбіць ёй нос.

Залатая дзясятка афарызмаў Муамара Кадафі.

13 Кст 2008

u96

[info]balachon

Барбары

Па той бок Данувіёса да ракі спускаліся натоўпы барбараў, маючы намер яе пераплысьці. Можна было разглядзець іх твары, іхных коней, сабак і палоненых імі жанчынаў. Пра барбараў было вядома, што яны ня ведаюць, што значыць весьці вайну. Яны патроху рабавалі і спальвалі, трошкі палявалі, трошачкі забівалі, крышачку спалі з жанчынамі, якіх хапалі на дарозе. Кожны займаўся ўсім гэтым дзе патрапіць і калі партапіць. Ваяваць супраць іх было бессэнсоўна.

Міларад Павіч. Шляпа з лускі рыбы.

15 Жнв 2008

u96

[info]balachon

Татальны кантроль

Сам гурт, "Мікрабіялёгія ў клінічнай практыцы", складаецца зь дзьвюх дзяўчын, двух хлапцоў, адной істоты няпэўнага полу і аднаго сабакі, а стыль іх можна вызначыць як "натхнёны экстэзі бэтонны джангл", характэрны для атмасфэры "commence de siecle" (sic!), улюбёнай пакаленьнем пост-тэхна, якое прагне скінуць зь сябе ашмёцьце панылай псыхадэліі незалежнага рока, што ўзьнікла як рэакцыя на забойства Багіні Месяца Каралём Сонцам, учыненае падчас высадкі амэрыканцаў на Месяц у 1969 годзе, якую варта разумець, як спробу патрыярхальных уладных структур усталяваць татальны кантроль над небясьпечна ўзрослай тэндэнцыяй жаноцкасьці і плыннасьці ў мастацтве і культуры Захаду.

Грант Морысан "Я - паліцыянт" (1998 г.)

06 Жнв 2008

Канфабуляцыя

[info]viachka

(бяз тэмы)

— Мы не злодзеі, — адрэзаў Т. — З гэтага дома ніхто нічога не вынясе. Я іх пакінуў для нас з табой — адсвяткуем гэту справу. — Апусціўшыся на калені, ён пералічыў крэдыткі. Усяго іх было семдзесят. — Мы іх спалім, — сказаў ён. — Па адной.
Яны бралі паперкі адна за адной, падпальвалі верхні вугал, і аганёк павольна падпаўзаў да іх пальцаў. Шэры попел ляцеў над імі і клаўся ім на галовы, як сівізна.
— Хацеў бы я пабачыць фізіяномію Старога дахляка, калі мы ўсё закончым, — прамовіў Т.
— Ты так дзіка яго ненавідзіш? — спытаў Чарнявы.
— Зусім не. Калі б я яго ненавідзеў, ніякага б задавальнення не было. — Полымя, якое ахапіла апошнюю паперку, асвяціла яго задумлівы твар. — Усякая там нянавісць і каханне — гэта мура, для слабакоў. Ёсць толькі адно, Чарнявы, — рэчы.
І ён агледзіў пакой, дзе цясніліся дзіўныя цені былых рэчаў, разбітых рэчаў, паўрэчаў..

Грэй Грын “Руйнавальнікі”.

25 Ліп 2008

гукі... гукі... гукі

[info]hukivakol

Алё… Свабода?!

Новыя тэлефанаваньні на нумар Свабоды (+375.17) 266.39.52.

Read more... )

17 Ліп 2008

гукі... гукі... гукі

[info]hukivakol

“Чаму ўлады не даюць па 50 месцаў ва ўсіх выбарчых камісіях?”

Тэлефон “Свабоды” ў Менску 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для СМС-паведамленьняў: + 375.293.912.224. Тэлефануйце і пішыце! Дзяліцеся навінамі, выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і ў сьвеце.

02 Ліп 2008

гукі... гукі... гукі

[info]hukivakol

“Партызаны забралі карову, пакінулі безь нічога”



Новая перадача сэрыі “Паштовая скрынка 111”.
гукі... гукі... гукі

[info]hukivakol

Алё… Свабода?!

Тэлефанаваньні на нумар Свабоды (+375.17) 266.39.52.

Read more... )

20 Чэр 2008

гукі... гукі... гукі

[info]hukivakol

Алё… Свабода?!

Падборка тэлефанаваньняў на нумар Свабоды (+375.17) 266.39.52

Read more... )

19 Крс 2008

me

[info]sai17

(бяз тэмы)

.......
-Чуў я, хлопчыкі, нядаўна у горадзе аднаго начальніка з Мінска. Каб вы чулі, што ён гаварыў. А гаварыў ён, што балоты во гэтыя ўсе-ўсе асушаць, тут будзе расті пшаніца, рэчкі нашыя будуць праменькія, як каналы, купінаў гэтых не будзе, і ніводная жабіна не квакне, і ніводнай вужакі не стане...
Кудака пытаецца:
-А буслы шчо йісты будуць?
Настаўнік смяецца:
-Ну, мусіць, пяройдуць на аладкі.
Жора ажно прыўзняўся, жалезкі ў штанах яго бразнулі:
-Ой-ёй-ёй!
Сцёпа кажа:
-Балота не будзе - вады не будзе. А хмары адкуль возьмуцца? Дождж - адкуль?
-Ну, той лектар казаў, што дажджы прыйдуць з Балтыйскага і Балага мораў.
-Ой-ёй-ёй! - дзівіцца Жора.
-І ўсё, хлопчыкі, халодныя дажджы будуць. І лужыны халодныя... Нядаўна - помніце? - быў вялікі дождж. Я разуўся, выйшаў на вуліцу, закасаў штаны і па лужыне - шлёп, шлёп. А вада цёплая-цёплая! А нагам добра-добра! І зямлю чуеш, і ваду чуеш!..
Настаўнік змоўк, задумаўся, потым ціха, як сам сабе, сказаў:
-Будуць лужыны халодныя... - Ён азірнуўся наўкола, прыслухаўся, глядзеў перад сабой у ваду, у кусты, сарваў травінку, узяў яе ў губы. - Вы тады будзеце мужчынамі... Толькі прашу вас, хлопчыкі: хоць вы не будзьце асушальнікамі... Хопіць і без вас каму глуміць жыццё... Вунь яку бомбу зрабілі амерыканцы. Атамную... Будзе атам і ў нас. А ў гэтага атама галавы няма. Ён дурны...

© Мікола Купрэеў. Палеская элегія

19 Лют 2008

me

[info]sai17

Пранцаватыя

"А мая ж ты, таячка, а хадзі ж ты сюды! Можа, кулагі пасёрбаеш? Акы-ыш, пранцаватыя!" - так казала мая баба Марфа ля варотаў дзяўчынчы-сіраціне і праганяла курэй з гародчыка. Дарэчы, у хатах маіх абодвух дзядоў я не чуў паганых, "мацюжных" словаў, занесеных на Беларусь вятрамі з усходу. "Пранцаватыя", "пранцы" (ад францы) - гэта адзіная, лічы, лаянка, якая засталася ў народзе пасля вайны с французамі 1812 года.

© Мікола Купрэеў, "Палеская элегія" (прадмова). ЛіМ, 2007

25 Ліс 2007

007

[info]spitanto

Алексіс дэ Таквіль

... не заўсёды прыводзіць да рэвалюцыі пераход ад дрэннага становішча да горшага. Часьцей здараецца, што народ, які цярпеў бяз скарг і больш страшныя ўмовы, сілком скідае зь сябе іхнае ярмо, менавіты тады, калі яно робіцца лягчэйшае. Стан рэчаў, які выклікае рэвалюцыю, бывае амаль заўсёды лепшы за той, які быў непасрэдна да яго, і вопыт вучыць, што для дрэннага ўрада найбольш пагрозьлівая тая хьвіліна, калі ён, урад, пачынае трохі выпраўляцца. Зло, якое цярпліва выносілі, як штосьці непазьбежнае, робіцца нясьцерпным пры думцы, што можна ад яго вызваліцца...

21 Ліс 2007

evolution

[info]urban_survivor

сям'я постмадэрну

Выкладчык: … а нуклеарная сям'я – гэта сям'я гарадзкая, мабільная, дзяцей двое, адзін…
Студэнт: … мінус адзін…
Выкладчык: … ну так, гэткая сям'я постмадэрну…

via [info]jacob_hutter

05 Врс 2007

7

[info]ivan_da_marja

(бяз тэмы)

Можна расказаць пра ўсё, што заўгодна, толькі не пра сваё сапраўднае жыцьцё, -- гэта немагчымасьць выракае нас заставацца такімі, якімі бачаць і ўспрымаюць нас тыя, хто нас акружае, -- тыя, хто сьцьвярджае, што нібыта ведае мяне, тыя, хто завецца маіімі сябрамі. Яны ніколі не дазваляюць мне пераўвасобіцца, а цуд -- тое, пра што я не магу паведаміць, несказанае і недаказальнае, -- яны высьмеюць, каб толькі сказаць: "Мы цябе ведаем".

Макс Фрыш "Штылер".

20 Жнв 2007

ромбакубаактаэдр

[info]urban_survivor

выпрабаваньні

Выпрабаваньне на сьмеласьць - гэта, калі мы ў меньшасьці. Калі мы ў большасьці - гэта выпрабаваньне на цярпімасьць.
(с) Ralph W. Sockman (1889 - 1970), пастар мэтадысцкай царквы.

08 Ліп 2007


[info]iiiiiiiiiiiiiia

пра псыхічнае выздараўленьне

цяпер маё мысьленьне цалкам здаровае як і ў кожнага навукоўца але гэта не выклікае радасьці якую адчувае той хто вызваляецца ад нейкай хваробы - здаровае мысьленьне абмяжоўвае ўяленьне чалавека аб яго сувязі з космасам

джон форбс нэш. аўтабіяграфія
Цэтлікі:

06 Ліп 2007


[info]iiiiiiiiiiiiiia

(бяз тэмы)

чаму рэвалюцыі якія прапагандавалі братэрства заўжды ставаліся таталітарным ражымам?- бо братэрста не бывае без "бацькоўства"

о. А. Мень
Цэтлікі:

Папярэднія 24

Тра 2009

S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31      

Syndicate

RSS Atom
Распрацавана LiveJournal.com

Рэклама

Наладка