Home
Свободу Кириану! - April 14th, 2008 [entries|archive|friends|userinfo]
Свободу Кириану!

[ website | "Инициатива"/ Андрей Ким ]
[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

April 14th, 2008

[Apr. 14th, 2008|02:45 pm]

andrei_kim

[nicolaev]

УВАГА, Беларусы!

16-га красавіка (серада) а 10:00 у судзе Цэнтральнага раёну Менска (вул. Кірава, 21) пачнецца судовае паседжаньне паводле палітычнай «справы 10-ці»: гэта М.Пашкевіч, А.Бондар, У.Сяргееў, А.Дубскі, А.Стральцоў, А.Чарнышоў, А.Кім, А.Койпіш, М.Крываў, Т.Цішкевіч. Ім інкрымінуецца арт. 342-1 Крымінальнага кодэксу: «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх». Паводле гэтага артыкулу прадугледжана пакараньне ад штрафу да трох гадоў пазбаўленьня волі.

У гэты-ж дзень будуць судзіць і Андрэя Кіма, супраць якога выстаўленыя два абвінавачаньні. Працэс над ім распачаўся 1 красавіка, але быў перанесены з прычыны аб'яднаньня двух гэных крымінальных справаў. Андрэя абвінавачваюць таксама паводле арт. 364 КК («гвалт, альбо пагроза гвалту ў дачыненьні супрацоўніка міліцыі»). Хлопцу пагражае да шасьці гадоў няволі. Інцыдэнт нібыта адбыўся 21 студзеня 2008 года.

Абвінавачаньні відавочна ілжывыя!

Людзі, расплюшчыце вочы! Сёньня ідзе расправа над мо' чужымі для вас людзямі, а заўтра бяда, гвалт і беззаконьне ўварвацца могуць і ў ваш уласны дом! І тады, магчыма, ужо побач не застанецца кагосьці, хто б мог вам дапамагчы. Памятайце аб гэным і сёньня, і заўтра!

Распавядзіце пра гвалт і няпраўду сябром і знаёмым!
Прыходзьце да суду падтрымаць нашых суграмадзянаў!
Ваша падтрымка - нашая моц - перашкода дзеля расправы над намі ўсімі!
Гэта маленечкі, але-ж такі вялікі крок, каб вашыя й нашыя дзеці маглі б жыць - пазбаўленыя страху і з чыстым сумленьнем!

Вашыя неабыякавыя суграмадзяне

linkpost comment

navigation
[ viewing | April 14th, 2008 ]
[ go | Previous Day|Next Day ]