Home
Свободу Кириану! - February 23rd, 2008 [entries|archive|friends|userinfo]
Свободу Кириану!

[ website | "Инициатива"/ Андрей Ким ]
[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

February 23rd, 2008

Пікет Маладога Фронту ў падтрымку Андрэя Кіма на плошчы Незалежнасьці ў Менску [Feb. 23rd, 2008|01:23 pm]

andrei_kim

[citus]
У пятніцу ў цэнтры Менску актывісты Маладога Фронту зладзілі акцыю падтрымкі моладзевага лідэра, сябра незарэгістраванай арганізацыі “Ініцыятыва” Андрэя Кіма, які абвінавачваецца ў нібыта зьбіцьці міліцыянта і вось ужо трэці тыдзень незаконна ўтрымліваецца ў СІЗА па вул.Валадарскага.



На плошчы Незалежнасьці беларускае сталіцы маладафронтаўцаўцы расьцягнулі расьцяжку зь лёзунгам "Свабоду Кіму!", а таксама распаўсюджвалі сярод жыхароў горада ўлёткі зь інфармацыяй аб незаконным крымінальным перасьледзе Андрэя Кіма. Як запэўнілі ўдзельнікі акцыі, МФ будзе працягваць мерапрыемствы, накіраваныя на інфармаваньне беларускага грамадзтва аб рэпрэсіях з боку ўлады, а таксама на прыцягненьне ўвагі незалежнае беларускае й сусьветнае грамадзкасьці да сфальсыфікаванае справы Андрэя.
link13 comments|post comment

Юзэрбары "Свабоду Андрэю Кіму!" [Feb. 23rd, 2008|03:44 pm]

andrei_kim

[citus]
Ня ведаю, ці ўсе бачылі, ужо посьціў у іншай суполцы Userbarы зь лёзунгам за вызваленьне Андрэя, але яшчэ прадублюю тут. Устаўляем о профілі, калі спадаюцца :-)


Код для ўстаўкі ў профіль:



Код для ўстаўкі ў профіль:



Код для ўстаўкі ў профіль:
link5 comments|post comment

Вось вам адліга. Вось вам чацьверты палітвязень [Feb. 23rd, 2008|04:05 pm]

andrei_kim

[ni4ego_lishnego]
Супрацоўнікі гродзенскай міліцыі перадалі ў суд справу Аляксея С. – жыхара горада, які ноччу 17 снежня нанёс на сценах 2 дамоў графіці з заклікам да ўладаў вярнуць ільготы.

Цяпер Аляксей С. знаходзіцца ў шпіталі. Следчы Шкулепа, які вядзе справу, наведаў 23-гадовага юнака ў медыцынскай установе. Супрацоўнік міліцыі ўзяў у Аляксея С. падпіску аб нявыездзе і паведаміў аб тым, што справа перададзена ў суд. Прычым, спачатку хлопца абвінавачвалі паводле артыкула 341 Крымінальнага кодэкса(апаганьванне пабудоваў і псаванне маёмасці), які прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе арышту тэрмінам да 3 месяцаў.

У суд жа пайшла справа, у якой абвінавачванне прад’яўлена паводле артыкула 339 (хуліганства), максімальны тэрмін зняволення паводле якога прадугледжвае 3 гады турмы.

Аляксей С. сцвярджае, што свае дзеянні ён ажыццяўляў мэтанакіравана ў знак пратэсту супраць дзеянняў ўлады.

- Улада забрала апошнюю магчымасць больш-менш прыстойнага жыцця ў пенсіянераў і студэнтаў. Зразумела, што ўсіх гэта абурае, але не ўсе могуць выказаць свой пратэст. Я вырашыў паказаць жыхарам горада , што ёсць людзі , якія не баяцца машыны рэпрэсій і кажуць сваё “не” прэзідэнцкім указам, якія заганяюць людзей у галечу, - заявіў Рацыі Аляксей С.

Бліжэйшым часам адвакат Аляксея С. павінен падаць апеляцыю і абскардзіць міліцэйскую пастанову ў сувязі з тым, што абвінавачванне прад’яўлена не па адпаведнаму артыкулу крымінальнага кодэкса.

Беларуская indymedia
linkpost comment

Бабруйск [Feb. 23rd, 2008|06:41 pm]

andrei_kim

[111290]
У Бабруйску прайшла акцыя "Павіншуй Андрэя Кіма". Андрэю спаўняецца 22 гады 26 лютага.У акцыі прынялі ўдзел бабруйскія аткывісты і проста людзі,якія падтрымалі Кіма,напісалі яму словы падтрымкі.Молдзь падпісала віншавальныя паштоўкі палітвязьню.Нагадаем,што актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Ініцыятыва” Андрэя Кіма абвінавачваюць паводле 364 артыкулу Крымінальнага кодэксу (пагроза або гвалтоўныя дзеяньні ў дачыненьні да супрацоўніка міліцыі).
Яго трымаюць у сьледчым ізалятары на вуліцы Валадарскага. Андрэя затрымалі ў часе разгону акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 21 студзеня.
Андрэя Кіма абвінавачваюць у тым, што 21 студзеня, калі калёна дэманстрантаў выйшла на праезную частку і супрацоўнікі ДАІ пачалі выціскаць людзей на ходнікі, ён ударыў аднаго зь іх.Андрэй Кім вучыўся на гістарычным факультэце Белдзяржунівэрсытэту. У 2006 годзе яго адтуль адлічылі за палітычную дзейнасьць.
Калі крымінальная справа супраць Андрэя Кіма дойдзе да суду, яго могуць пакараць зьняволеньнем на тэрмін да 6 гадоў.
link1 comment|post comment

navigation
[ viewing | February 23rd, 2008 ]
[ go | Previous Day|Next Day ]