| generation_xyz ( @ 2008-09-15 21:11:00 |
| Entry tags: | 34 мова |
Яраслаў Залатароў: “Сібір перыядычна захоплівала Кітай”

Калі гэтая тэлефонная размова ўжо трапіла на комп гукара, расійскую благасфэру скалануў самы гучны скандал траўня-2008. ЖЖ Яраслава Залатарова (samir74) быў спынены СУПам з адназначным выракам: прапаганда пэдафіліі. Аднак пратэстоўцы супраць “сьмяротнага пакараньня” ўпэўненыя: сапраўдная прычына – барацьба зь сібірскім абласьніцкім рухам, які муляе вока расійскім цэнтрыстам. Разам з блогам Саміра ляснулася некалькі суполак па мове і гісторыі Сібіры, якія ён мадэраваў. Яшчэ нічога ня ведаючы пра градучы піпец, мы абмеркавалі зь Яраславам ягоны лінгвістычны крэатыў, заходнюю арыентацыю Сібіры, базы НАТА ў тайзе і ня менш скандальнае закрыцьцё Сібірскай Вікіпэдыі (выдаленая з сэрвэру 5 лістапада 2007 г.)