generation_xyz ([info]generation_xyz) wrote in [info]4asapopi3,
@ 2007-03-29 11:36:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
МУЖЫК, ЯКІ РАСПРАНУЎ 5000 ХЛОПЧЫКАЎ ЗА МЕСЯЦ
Калі каму з вас хоць аднойчы пашчасьціла завітаць у культавы клюб ЁЁ -- узімку прыпыніў сваё існаваньне, але пасьпеў запасьці ў сэрцы шмат каго зь беларускіх тусоўшчыкаў -- то верагодна цяжка было не заўважыць у гардэробе сімпотнага дзядзьку з трохдзённым шчаціньнем на твары і пляшкай "Аліварыі" ў руцэ. Каму якая справа, што ён скончыў фізфак БДУ і асьпірантуру БНТУ, што ён супрацоўнік інстытута зваркі і ахоўных пакрыцьцяў Акадэміі навук. Ну і забіце болт на 30 навуковых працаў і на тое, што Сяржук -- рэдактар нейкага там амерыкана-расейскага нафтавага часопіса...
А ці ведаеце вы, што гэты мача з татухай на бітку -- арганізатар першага ва Ўсходняй Эўропе гей-прайду (Менск 2001), кіраўнік незарэгістраванай Беларускай лігі сэксуальнага раўнапраўя "Лямбда" і арганізатар шматлікіх акцыяў у абарону правоў сэксуальных мяншыняў Беларусі?
Вось і клікайце PLAY, каб даведацца, што думае ледзь не галоўны гей Беларусі Сяргей Тарпачоў пра беларускія СМІ, палітычную апазыцыю і пацалункі з хлопчыкамі ў дзіцячым садку. Тэкст (прыблізна) і відэа (дакладна) (с) "34".

FastCounter



Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…