Advertisement

ці дакладна маім канонам

прыемны падарунак для ýсiх, хто завітаý - СіДы з нумарамі СТУДЭНЦКАЙ ДУМКІ і магніты
яшчэ фотак на 6.88 МБ )

Tags:

HUCK YOURSELF-2

  • Jun. 3rd, 2009 at 12:39 PM
там, дзе нас няма

Накрыўся комп, адклучылі мабілу, у лядоўні пуста і заўтра трэба здаваць іспыт? Здаецца, што ў жыцьці нешта капітальна не заладзілася? Ня вешай носа: ёсьць месцы на зямлі, дзе студэнты вырашаюць і не такія задачкі.

А вось калі прыйшла зіма і шэрасьць, то самы час рвануць на Кубу тут усё як у нас: палітінфармацыя ў школе, свой БРСМ, працоўныя атрады і разьмеркаваньне. Затое цёпла! Праўда, трэба валодаць гішпанскай мовай. Тут дапаможа Джон Суарэз, які адмыслова для 34 даў урок кубінскай азбукі. Bienvenido!

Накрыўся комп, адклучылі мабілу, у лядоўні пуста і заўтра трэба здаваць іспыт? Здаецца, што ў жыцьці нешта капітальна не заладзілася? Ня вешай носа: ёсьць месцы на зямлі, дзе студэнты вырашаюць і не такія задачкі.

Што рабіць, калі няма бібліятэкаў, унівэры працуюць празь дзень, працы не знайсьці, а мабіла каштуе $2.500? Глядзі і слухай, як хакаюць няпростае жыцьцё студэнты ў Бірме.


На выходных было буйнае святкаванне юбілея вышэйназванага часопіса: сабраліся тыя, хто хоць нейкім бокам быў датычны "Студэнцкай думкі" - пісаў, маляваў, крэатывіў, любіў і штомесяц чакаў! Але ўсё адно сабраліся далёка ня ўсе, бо крэатыўныя вар'яты параз'язжаліся па ўсім свеце, але тое, з чаго шмат хто з іх пачынаў свой шлях у сапраўднае жыццё - гэта была "Студэнцкая думка"!

Энэрджайзэр і нясменны рэдактар - Іра Віданава:



Глядзець фотарэпартаж... )



9 июня группе «ДетиДетей» 3 года. В КЗ «Минск» (большая сцена) приглашены все вечные дети, кто не согласен мириться с тем, что с возрастом праздник перестает быть волшебством. Подробности ->

Телефоны для справок:
+ 375 44 707 53 57
+ 375 29 572 90 27
+ 375 17 280 15 10
1.Мир фитнеса, пр-т Пераможцаў, 20.
2.IBA, вул. Багдановіча,155.
3.Нацыянальная бібліятэка, пр-т Незалежнасьці, 116.
4.Дыскаўнтэр На недельку, вул. Матусевіча, 35.
5.Карона, вул. Кальварыйская, 24.
6.1-5 корпусы РТІ, вул. П. Броўкі 4, 8, 10, вул. Гікалы,
7.Вул. Чапаева, 5.
8.Велоцентр, вул. Кірава, 23.
9.Галоўны корпус БДУ, пр-т. Незалежнасьці 2, 5, 5а.
10.ВЦ Алімп, вул. Я.Коласа, 3/1.
11.пр-т Незалежнасьці, 44.
12.Факультэт радыёфізікі БДУ, Курчатава, 5 (прыбіраецца на зіму).

Першыя ўражаньні:

  • усе ходзяць у масках ад свайн флу - можа, і мне прыкупіць??


  •  
Чытаць і глядзець далей... )
ня сьпі, зьмерзьнеш

Чаму Банапарт спаў па пяць гадзінаў, а Эдысан наагул дзьве на суткі? А цябе валіць з ног ужо на першай пары, і гэтыя фінгалы пад вачыма?.. Расейскі вучоны Аляксандар Вэйн са знакамітай катэдры сноў у Маскве, здаецца, знайшоў адказ.


Чытаць далей... )


80.39 КБ

17 мая в 19.00


клуб "Step" (Минск, ст.м. Кунцевщина, ул. Притыцкого, 62)

большой концерт
легенды российской позитивной сцены
группы

MARKSCHEIDER KUNST (Санкт-Петербург)

при участии группы
Аддис Абеба (Минск)

Вход: 30000 (предварительно, количество билетов :150 штук), 40000 (на входе), 50000 (столик)

Телефоны для справок и покупки билетов:
+37529-2783216, +37529-1783216, +37529-1212524

------------------------------------------------------------
Информационная поддержка:
http://another.by - "другая" культура Беларуси
____________________________________________

Подробнее... )

Ссылки:
www.mkunst.ru
www.myspace.com/mkuns
http://shalala.ru/Markscheider_Kunst/

Внимание!!! Акция!!!
Разместите афишу этого концерта у себя в блоге, оставьте ссыллку на неё в блоге первоисточника и пройдите на входе по предварительной цене, назвав свой никнейм!!!

ПАДНОЖНЫ КОРМ

  • May. 11th, 2009 at 4:02 PM
fight fukin’ crisis!

Што такое пражыць на адну стыпуху? У сярэднім гэта каля 90 пачкаў малака ці 110 прэзікаў на месяц. А што яшчэ можна купіць ды так хітра спалучыць, каб не пакласьці зубы на паліцу? Ня будзем скатвацца да аладак з крухмалу з фаршам “а-ля Калдуны”: вось вам мінімалістычна студэнцкая “павараная кніга” – і танна, і смачна (прыведзеныя кошты знаходзяцца ў залежнасьці ад біржавай каньюнктуры і могуць мяняцца).

Чытаць далей... )
Дзе там таленавітыя відэа-мэйкеры? Хто хоча навучыцца большаму, чым ужо ўмее? Вось ён, ваш шанец! Загружайце лепшыя відэа на www.strangerfestival.com і станьце часткай StrangerAcademy.

У гэтым годзе StrangerAcademy адчыніць свае дзьверы у другі час у Амстэры з 14 да 17 кастрычніка 2009. StrangerAcademy - гэта месца, дзе маладыя фільм-мэйкеры з усёй Эўропы могуць развіваць свае скілы і дэманстраваць сваю творчасьць шырокай аўдыторыі.

Болей інфы: http://www.strangerfestival.com/node/5519

РУКІ НА СТОЛ!

  • May. 7th, 2009 at 4:27 PM
Бязь іх не абыходзіцца амаль што ніводзін студэнт. Шпаргалкі, бомбы, маленькія паперкі з малюпенькімі літаркамі, сьпісаныя далоні і лыткі... Ну, і што ты сапраўды ведаеш пра шпоры?

From STUDENT LIFEHACK
Чытаць і глядзець далей... )

НЕФАРМАЛЫ ТУСЯЦЬ ТУТ!

  • May. 4th, 2009 at 3:30 PM
“І КУРТ КАБЭЙН У ДЗЬВЯРНЫМ ПРАЁМЕ…”
Вось яны: крапівінскія “бязлюдныя прасторы” – тэрыторыі горада і пустыя дамы, дзе калісьці былі людзі, але яны сыйшлі і пакінулі пасля сябе свіст ветру з пустых вокан, калючы дрот, выцвеўшыя газэты 80-х гадоў. Іх шмат паўсюль, але чамусьці іх вельмі шмат у цэнтры Менска. Радаслава ведае ўсё і нават болей пра тое, як патрапіць скрозь забітыя дзьверы, праз дах ці праз падвал у любы нічыйны будынак горада, ведае адчыненыя дахі і тое, хто прыходзіць у гэтыя месцы, калі яны пераходзяць у статус “нічыйных”…


ПРАЦУЙ, ПАКА МАЛАДОЙ!

  • May. 4th, 2009 at 3:25 PM
Cонца яшчэ высока

“Хопіць ныць – ідзі і працуй!” Знаёмая фраза для кожнага студэнта. А ці так гэта проста: узяць і ўладкавацца на працу ў Беларусі? Мы па прыколе абышлі 15 рэстарацыяў і кавярняў, і не абы сабе дзе, а ў цэнтры нашага цэнтравога гораду-героя. І што вы думаеце?..

пара... пара... парадуемся!

Заядлых канспэктуноў – раз-два і няма. У асноўным на парах сьпяць, гуляюць у “кропкі”, чытаюць пад партай кніжкі ці з тэлефонаў RSS. Але ёсьць і тыя, у каго крэатыў б’е струмянём, і для такіх пары – проста паўзы, якія трэба чымсьці запоўніць. Яўген кляпае дыназаўраў з паперы, а Паша – малюе карціны простым алоўкам.

Яўген Шчупак, студэнт БДУ:
Неяк зь дзяцінства забалдзяваў ад дыназаўраў, шмат пра іх чытаў... А потым, клясе ў сёмай, патрапіла мне на вочы гэтая схема дыназаўра... Ну, я і пачаў іх рабіць... На ўроках у школе, на парах... Большая частка гэтага “войска” была зробленая якраз на 1 курсе ўнівэру. Цяпер на пары хаджу рэдка, пяты курс – дык прыросту дыназаўраў неяк не заўважаецца... Хаця які прырост: іх у мяне ў скрынях дома амаль 2000! Хай ня кажуць, што дыназаўры выміраюць.



+ яшчэ фоткі... )

Выданьне музыкі на дыску - мара для кожнага маладога гурта, і апошнім часам такіх магчымасьцяў для калектываў усё больш. У Менску рыхтуецца новая музычная складнанка пазітыўнай і экспэрымэнтальнай музыкі, да ўдзелу ў якой запрашаюцца ўсе ахвотныя ды амбітныя.

Zap, "Тузін Гітоў"

17/04 @ NSL

  • Apr. 15th, 2009 at 2:19 PM
17 апреля (пт) в клубе NSL (Барановичи)
в 18-30, вход: 10 000 р.



BAND_A indie/alternative, Менск
OPEN SPACE англоязычный рок, Минск
СЛАЙДЫ слайд-рок, Брест
The NOCTURNES альтернативный рок, Барановичи

встреча вконтакте:

10 год таму беларускі мэдыя-ляндшафт зьмяніўся назаўжды. 13 красавіка* 1999 г. Мінінфармацыі РБ зарэгістравала незалежны моладзевы часопіс CD / “Студэнцкая Думка”. Задоўга да эпохі татальнай кампутарызацыі і youtube стваральнікі адзінага ў краіне выданьня з канцэпцыяй “шэрага глянцу” штомесяца распаўсюджвалі вірус непрыкрытага індывідуалізму і здаровай правакацыі.

Без мабіл, узброеныя стужкавымі фотаапаратамі і касэтнымі дыктафонамі, яны лезьлі ва ўсе дзіркі моладзевага андэграўнду і адкопвалі яшчэ нікому не вядомыя фэйсы, месцы і трэнды. У пошуках скандальнага і незвычайнага яны не тармазілі перад зачыненымі дзьвярыма рэктаратаў і паталягічнай млявасьцю. Іх цікавіла ўсё, што выбівалася за межы набіўшага аскоміну “нармальнага”. Фрыкі і маргіналы былі іх галоўнымі героямі. Тыя, хто, як і часопіс, не баяўся быць непадобным да іншых.

Калі не хапала існуючых словаў для вызначэньня сучасных фэномэнаў, яны прыдумлялі новыя. Няважна, што часам словатворы кшталту “цішотка” былі малазразумелымі, затое CD, па вызначэньні аднаго з крытыкаў, “пісала такой sexy беларускай мовай, што на ёй адразу хацелася пачаць размаўляць”.

Яны насьлядзілі ў гісторыі так, што і цяпер, праз чатыры гады пасьля таямнічай канфіскацыі апошняга друкаванага нумару CD (беларускія “штазі” даводзілі, што мэгэзін быў надрукаваны “атручанай фарбай”), пра яго кажуць як пра жывы.

У знак павагі і дзеля аднаўленьня гістарычнай справядлівасьці, мультымэдыя часопіс “34” сабраў найбольш поўны pdf-архіў часопісу CD / “Студэнцкая Думка”. Архіў будзе папаўняцца. Гартай, чытай ды настальгіруй тут

*-пішам сёння, бо ўчора адзначалі

Profile

robo
[info]4asapopi3
Рука-творны 4АСАПОПІ3. Мультымэдыя-часопіс.
Multimedia magazine "34"

Latest Month

June 2009
S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930    

Tags

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow