| 1830-я гг.: завочная кулінарная дуэль |
[Aug. 17th, 2008|02:47 pm] |
|
З'явілася мроя напісаць постмадэрнісцкі раман пра 1830-я гг.: Міцкевіч у Парыжы піша Пана Тадэвуша, а Гогаль у Рыме - Мёртвыя душы. І як пад уплывам Брыя-Саварэна, і з жадання не ўраніць марку перад Захадам, іхнія творы самі паступова робяцца кулінарнымі энцыклапедыямі... |
|
|
| Рэкамендую наступны нумар час. Архэ |
[Aug. 5th, 2008|12:14 pm] |
Тым хто цiкавiцца XIX стагоддзем (хаця i не толькi iм) рэкамендую наступны нумар час. Архэ, якi прысвечаны Касцёлу i лацiнскай цывiлiзацыi. Вось пара вельмi цiкавых матэрыялау па XIX стагоддзi:
1) Мікола Хаўстовіч “Я, ХОЦЬ І НЕ ПАЭТА…”
(Пра навагрудскага адваката І. Яцкоўскага, магчымага аутара верша «Зайграй, зайграй, хлопча малы…»)
высвятленне асобных момантаў біяграфіі І. Яцкоўскага дасць магчымасць зразумець асобныя таямніцы і літаратурнага працэсу ХІХ ст. у Беларусі, і працэсу станаўлення беларускай нацыянальнай свядомасці. А знаёмства з творамі пісьменніка дазволіць больш глыбока пазнаць беларускую рэчаіснасць пачатку ХІХ ст., з іншага пункту гледжання ўбачыць герояў “Пана Тадэвуша” Адама Міцкевіча. Ігнацы Яцкоўскі прыйшоў на свет на Наваградчыне. Пра гэта ўпершыню згадаў У. Мацкевіч, аспрэчваючы ў “Kraju” меркаванні Ул. Каратынскага адносна аўтарства “Powieści z czasu mojego”. Праўда, ён не назваў (не ведаў?) ні года, ні месца нараджэння свайго сваяка. А таму толькі ў артыкуле М. Пашкевіча, які вывучаў лёс былых паўстанцаў 1831 г. у Англіі, маецца пэўная інфармацыя. М. Пашкевіч сцвярджае, што ў 1854 г. І. Яцкоўскі, падаючы дакументы на атрыманне англійскага грамадзянства, пазначае, што нарадзіўся ў Красным Сяле ў ваяводстве Мінскім на Літве (w Krasnemsiole, w woj. mińskiem, na Litwie. A free subject de facto of His Imperial Majesty, the Emperor of the Russians).
2) Артыкул А.Дзярновiча пра польскi пазiтывiзм у Лiтве (гiстарычнай) |
|
|
| |
[Aug. 8th, 2008|12:44 pm] |
Коллеги, выручайте! Есть ли у кого-нибудь даты жизни певицы Аделаиды Ринальди? Интернет прошерстил, но он выдает либо архитектора Антонио Ринальди, либо порнозвезду. |
|
|
| |
[Jul. 27th, 2008|04:56 pm] |
|
Коллеги! Ни у кого под рукой нет случайно последнего издания "Истории..." С.М. Соловьева? Меня интересует том, посвященный правлению Бориса Годунова. Вернее, есть ли там описание приема им иностранных посольств по случаю коронации? |
|
|
| Юры Туронак. Мадэрная гісторыя Беларусі |
[Jul. 9th, 2008|03:33 pm] |
Юры Туронак. Мадэрная гісторыя Беларусі (PDF). ЗМЕСТ:
Прадмова - За кардонам: Перад Варшаўскім зьездам Беларускага грамадзка–культурнага таварыства -- Да пасьпяховага ажыцьцяўленьня нашых мэт -- За правільны шлях -- Першы год працы -- Гэта толькі пачатак -- З дапамогай сяброў -- Пара задумацца над тэатрам -- Памяці Аляксандра Валкавыцкага (да 25–годзьдзя трагічнай сьмерці) -- Нарыс разьвіцьця школьніцтва на Беласточчыне (1773—1939) - Прынцып дабравольнасьці і яго дзеяньне -- Другая бацькаўшчына Забэйды -Беласточчына на варштаце дасьледчыкаў -- Беларускае школьніцтва на Беласточчыне ў пасьляваенны пэрыяд - Акупацыйная школьная палітыка ў Беластоцкай акрузе (1941—1944) - Вечар паэзіі Надзеі Артымовіч -- Габілітацыя др. Э. Смулковай -- Вывучаюцца літаратурныя сувязі -- Забытая ліра Веры Мурашкі -- Пэйзажы Надзеі Артымовіч -- М. Арол — нашаніўскі пясьняр Беласточчыны -- Школа на Сьвентаерскай вуліцы -- Жыцьцё для асяродзьдзя -- Пра Гальляша Леўчыка -- Капрызная "Кудзельніца" -- Невядомы нашанівец Янук Д. -- Адзін народ, адна дзяржава -- Віленшчына — вяртаньне да традыцыі -- Непакорная Вера - Маргіналіі: Народная гаспадарка Савецкай Беларусі -- Працяг слаўных традыцый -- "Зроблена ў Польшчы" -- Гісторыя, невыгодная для ўсіх -- Праблема ўсходняй Беласточчыны -- Дзяржава павінна трымаць курс -- Дасьледчык акупацыі Камэнтары -- Іменны паказьнік |
|
|